05 Июнь 2013

Мінская станцыя аэрацыі: сапраўдны шабаноўскі хардкор

00stancyja-aeracyji-2

Мінск не такі ўжо і сумны. А месцаў за высокай бетоннай сцяной у горадзе хапае. За іхнія здымкі не шкада адседзець і 15 сутак. Першае месца — Мінская ачышчальная станцыя, яна ж станцыя аэрацыі, што знаходзіцца у прамзоне «Шабаны». Дарэчы, аўтобус туды ходзіць разоў шэсць на дзень. Інфармацыі пра станцыю мала, таму мы вырашылі даведацца, куды трапляе сцёкавая вада з усяго гораду.

На прахадной сустракаемся з інжэнерам-тэхнолагам Кірылам Антонавым, які вядзе нас у самае брутальнае месца станцыі — цэх механічнай ачысткі.

00stancyja-aeracyji-1

У два гэтак званыя будынкі-краты першапачаткова паступаюць усе гаспадарча-бытавыя і прамысловыя водныя скіды Мінску. Тут смуродныя масы праходзяць скрозь краты ў выглядзе стрыжняў з празорам у 10 міліметраў, якія стрымліваюць далейшы рух вялікага каналізацыйнага бруду.

0stancyja-aeracyji-2

 

00stancyja-aeracyji-3

Выходзім на свет белы з цэху механічнай ачысткі. «Далей будзе пахнуць толькі мокрай зямлёю», — супакойвае інжынер. За першым цэхам паўстаюць ідэальна роўныя, ў выглядзе басейна, кругі адстойнікаў.

00stancyja-aeracyji-5

Цяпер у свеце існуе праблема эўтрафікацыі вадаёмаў. Уся справа ў развіцці сіне-зялёных водарасцяў, які паглынаюць азот, фосфар і кісларод. Праз дэфіцыт апошняга гіне рыба, а вадаёмы пачынаюць «пахнуць». Таму ўжо з 80-х гадоў ў СССР паўстала пытанне выдалення з вады азоту і фосфару. Аднак, для асваення гэтай тэхналогіі мінскай ачышчальнай станцыі патрэбна мадэрнізація.

Рушым на другі этап механічнай ачысткі — да «пескаловак». Іх мэта — ўлавіць мінеральныя прымешкі і насенне раслін. Цікава, што менавіта насенне больш за ўсё псуе абсталяванне станцыі.

00stancyja-aeracyji-6

 

00stancyja-aeracyji-7

Далей самы галоўны этап механічнай ачысткі — адстойванне вады. Ён доўжыцца паўтары-дзве гадзіны. На станцыі такіх збудаванняў-адстойнікаў чатырнаццаць. На першы погляд яны нагадваюць звычайны фантан. Аднак, калі падыходзім да пустога рэзервуара, бачым пяціметровую прорву. Тут ад вады адзяляюцца тлушчы.

00stancyja-aeracyji-8

 

00stancyja-aeracyji-9

Нарэшце — этап біялагічнай ачысткі, тут ў аэратэнках вада змешваецца з актыўным глеям, а той, у сваю чаргу, харчуецца забруджваннямі і абсарбіруе солі цяжкіх металаў. Для гэтага працэсу неабходна падача кіслароду, спыніўшы якую хоць на паўгадзіны, можна пазбавіцца карыснага актыўнага глею.

00stancyja-aeracyji-10

 

Апошні этап апрацоўкі ізноў праходзіць у адстойніках, ужо другасных. Тут актыўны глей выціскаецца гідрастатычным напорам. На гэтым этапе вада ўжо лічыцца ачышчанай. Прынамсі, па колеры, паху і выглядзе яна лепей за тую, што цячэ ў Свіслачы.

00stancyja-aeracyji-11

 

 

00stancyja-aeracyji-12

На жаль, пакуль на станцыі няма тэхналогіі абеззаражання. Вялізная колькасць мікробаў паступае ў Свіслач уніз па цячэнні за гарадской рысай, далей у БярэзінуДняпро і, нарэшце, Чорнае мора.

Апошні пункт руху ачысткі вады на станцыі — выпуск у выглядзе вялізнага кубка-фантана, які звычайна атакуюць мясцовыя рыбакі.

00stancyja-aeracyji-13

 

00stancyja-aeracyji-14

«Яны для нас — галоўны паказальнік чысціні вады, — заўважае Кірыл. — Вада тут цёплая, летам каля 28 градусаў, для рыбы гэта тое, што трэба». Зусім хутка мясцовую славутасць знясуць. На месцы выпуску будуецца малая ГЭС, якая будзе выпрацоўваць каля 150 кілават электраэнэргіі ў гадзіну, а ачышчаную ваду са станцыі будуць выпускаць праз будынак.

Асадак з ачысткі, якога толькі за суткі прыбывае на 700-800 тон, вывозіцца ў такіх вось самазвалах на глеістую гаспадарку «Волма». Раней там вялася пяшчаная распрацоўка, а зараз у пустыя кар'еры складуецца асадак.

00stancyja-aeracyji-15

На станцыі з 1963 года стаяць разбураныя ёмістасці метанавага цэха. У СССР была распаўсюджана выпрацоўка біягазу, але пасля некалькіх інцыдэнтаў з выбухамі гэтая праца спынілася.

00stancyja-aeracyji-16

Напрыканцы агляду станцыі падымаемся на назіральную пляцоўку адміністратыўнага корпуса. З аднаго боку вымалёўваецца ўвесь індастрыял станцыі, з другога — жылыя дамы «Шабаноў».

00stancyja-aeracyji-17

  

00stancyja-aeracyji-18

Пытаемся ў Кірыла, ці не скардзяцца мясцовыя жыхары на пахі са станцыі. Суразмоўца кажа, што гэта не станцыя пацясніла жылы раён, а ён — станцыю. У час будаўніцтва станцыі аэрацыі ў 1963 годзе на гэтым месцы быў пустыр. Ніхто не ведаў, што праз нейкія дваццаць пяць год тут будуць жыць людзі. Зрэшты, так думалі і пры будаўніцтве іншых прадпрыемстваў прамзоны.

Фота Андрэя ШАЎЛЮГІ.

Крынiца: www.artsiadziba.by



Комментарии   

 
0 # НА: Мінская станцыя аэрацыі: сапраўдны шабаноўскі хардкорКатя 2013-06-06 00:55
Интересно, что такие статьи-расследования на эко тематики делаю ситидоги, артсядибы, куку, но не зеленый портал! Ведь это ваша же тема?
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение