Понедельник, 18 Февраль 2013 07:05

Беларускае мінулае хаваецца па балотах

bolotnaja-arheologija-statia-2.jpgУсебеларуская грамадская кампанія "У ахову беларускіх балотаў" працягвае сваю асветніцкую дзейнасць. У пятніцу 15-га лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ арганізатары віталі ўсіх зацікаўленых у гістарычным мінулым Беларусі.

Мерапрыемства пад шыльдай "Балотная археалогія" сабрала больш за дваццаць аматараў даўніны, эколагаў, журналістаў, архітэктараў, гісторыкаў. Спачатку перад прысутнымі выступілі надзвычай рэдкія ў нашай краіне прафесіяналы — археолагі палеаліту.

Балоты — унікальная зона для археалогіі

Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН РБ, распавёў слухачам, чаму шмат старажытных паселішчаў сёння прыходзіцца шукаць менавіта па балотах. Тэрыторыі, якія раней былі прыазёрнымі і актыўна засяляліся нашымі продкамі з-за доступу да вады, сёння з'яўляюцца забагненымі берагамі тых самых азёраў альбо балотнымі абшарамі. Цяпер на поўначы Беларусі толькі ў такіх мясцінах і можна знайсці прыкметы жыцця з часоў каменнага веку. Пакуль спецыялісты не здагадаліся шукаць старажытныя артэфакты ў багне, шэраг даследчыкаў увогуле лічылі, што ў Паазер'і "каменныя" людзі не жылі. У звыклых "сухіх" мясцінах папросту не засталося слядоў іх дзейнасці.

Сучасная "мокрая" археалогія, як яе называюць самі даследчыкі, часам адмыслова чакае, пакуль возера канчаткова пераўтворыцца ў балаціну. Рабіць раскопкі на балоце, канешне, цяжэй, чым у полі, але прасцей, чым на дне возера.

Кандыдат гістарычных навук, археолаг Максім Чарняўскі распавёў пра непараўнальныя магчымасці торфу ў захаванні старажытных артэфактаў. Затарфяненыя глебы не прапускаюць кісларод і ўтрымліваюць дубільныя рэчывы. На балотах добра захоўваюцца не толькі вырабы з косткі, рогу, бурштыну але і дрэва, а часам скуры і тканіны. На вядомым помніку археалогіі Крывінскім тарфяніку знаходзяць драўляныя канструкцыі ўзростам па 4,5 тыс. гадоў.

Дзякуючы "балотнай кансервацыі" археолагам удавалася рабіць небывалыя для іншых тэрыторый знаходкі. Гэта не толькі упрыгожанні з дрэва, але і, напрыклад, цэлыя сістэмы тэрмападушак, на якіх нашыя продкі будавалі сваё жытло. Выявіць нешта падобнае ў глебе іншага тыпу немагчыма.

Духоўная каштоўнасць балотных тэрыторый

Адмыслоўцы па сакральнай геаграфіі кандыдат гістарычных навук Людміла Дучыц і публіцыст Ірына Клімковіч распавялі пра каштоўнасць балотных тэрыторый для культуры і міфалогіі. Для беларускага народа балота з'яўлялася памежнай зонай між светам жывых і светам памерлых. Пра яго складалі легенды, з ім звязваліся розныя павер'і, казачныя істоты, яму нават прыносіліся ахвяры.

Шэраг добра вядомых сёння на Беларусі культавых камянёў знаходзяцца менавіта на балотах. Шмат дзе побач з такімі месцамі пазней ставіліся цэрквы і капліцы. У некаторых вёсках людзі па сёння спраўляюць на балотах рэлігійныя святы. Гэтак жыхары вёскі Хутар Светлагорскага раёну штогод на Тройцу ходзяць за пяць кіламетраў у шанаваныя мясціны пасярод багны, каб ставіць там крыжы.

Наступствы меліярацыі

Адказваючы на пытанні журналістаў, выступоўцам было цяжка знайсці апраўданні для правядзення меліяратыўных прац на балотных землях. Пад час іх знішчаюцца культурныя слаі, у тарфяную глебу трапляе кісларод, які разбурае арганіку, а значыць і ўнікальныя артэфакты. Змена ландшафта, знішчэнне дрэваў і азёраў падчас меліярацыі робіць немагчымай візуальную ацэнку тэрыторыі: ці варта тут распачынаць раскопкі для пошуку старажытных паселішчаў?

Разам з балотнымі ландшафтамі знікаюць шанаваныя мясцовым насельніцтвам крыніцы і ўрочышчы, разбіваюцца на будаўнічы друз свяшчэнныя камяні. Такія мясціны часта не ахоўваюцца заканадаўствам па гісторыка-культурнай спадчыне і для іх распрацоўкі дастаткова дазволу Мінпрыроды. Нават вядомы на ўсю Еўропу Крывінскі тарфянік сёння знаходзіцца пад  пагрозай знішчэння. У выпадку, калі дамба для працы ГЭС будзе ўзведзена ніжэй ракі Крывінкі, яе рэчышча будзе затоплена. А разам з ёй пад ваду пойдзе і помнік археалогіі.

Раман Воранаў, для Беларусскага зялёнага партала

Крынiца фота

calko.jpgВ четверг 31 января в Минском городском доме природы состоялась торжественная церемония гашения почтовых марок "Сизоворонка" и "Гроздовник ромашколистный". Мероприятие, в котором принимали участие Министр связи и информатизации Николай Пантелей, Министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Владимир Цалко и координатор проектов ПРООН в Беларуси Игорь Чульба, было приурочено Всемирному дню водно-болотных угодий (2 февраля).

В своём выступлении Владимир Цалко уделил особое внимание важности сохранения болотного массива Республики Беларусь. Присутствующим напомнили, что белорусские болота — это не только "лёгкие Европы", но и крупнейшее хранилище пресной воды. В болотах республики аккумулируется около 24 млрд. тонн воды, в то время, как озёра хранят в себе около 6-7 млрд. тонн.

Пользуясь случаем, "Белорусский зеленый портал" попросил высказать позицию Минприроды по поводу Постановления Совета Министров №794, которое несет прямую угрозу восьми белорусским болотам.

По словам Владимира Цалко: "Нет причин говорить, что завтра будут разрабатываться эти болота. Они просто в балансе. Чтоб получить этот торф, надо очень многое пройти. Тем более, что у нас есть указы, законы, которые эти болота охраняют. Надо еще доказать, что они не обойдутся без этих болот".

Также Владимир Цалко опроверг информацию о начале торфоразработок на болоте Святое в заказнике "Озёры" Гродненской области: "Работы начались не в заказнике, а рядом. Пока что идёт разработка документации, добычи там еще нет. Но если надо будет, то будем добывать и там. Если жизнь заставит, будем понемногу что-то делать. Но это не значит, что прямо завтра станем всё резать... Пока что нигде никто ничего не делает, нет такой необходимости".

Роман Воронов, для Беларусского зелёного портала


Ссыли по теме:

Запущен новый интернет-проект о беларусских болотах «Восемь болот»