2487657

Здаўна балоты загартоўвалі беларусаў, прывучалі да складанасцей і цяжкасцей. Беларускія пісьменнікі ў сваіх творах трапна апісалі выпрабаванні, якія трапляліся жыхарам "балотнай краіны".

Працуюць па размеркаванні і філасофствуюць

Малады Якуб Колас, поўны юнацкага рамантычнага запалу, скончыўшы настаўніцкія курсы, паехаў працаваць у палескія вёскі. Можна сказаць, своеасаблівае "размеркаванне" атрымаў – мясціны трапіліся закінутыя, глухія, забалочаныя. Аднак малады настаўнік прыняў свой крыж з годнасцю: Колас апісваў побыт палешукоў, іхнія звычкі, да таго ж – закахаўся ў мясцовую паненку, шмат філасофстваваў аб жыцці і нават заняўся антыўрадавай дзейнасцю. Праз дзесяцігоддзе  пісьменнік вырашыў апісаць свой досвед жыцця на забалочанай тэрыторыі ў эпасе "На ростанях".

"Ад балот патыхала нейкім невыразным смуткам, ціхім жалем веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў, дзе ўсё ж такі жыццё стварала своеасаблівыя формы і, нягледзячы на ўбоства, мела сваю павабнасць і хараство, свой твар, поўны тужлівага задумення. Але гэтыя малюнкі тамілі вочы і засмучалі сэрца, і чалавек мімаволі стараўся знайсці нешта такое, на чым можна было б адпачыць і заспакоіцца"

Выжываюць, кахаюць і змагаюцца з новай уладай

Інструкцыю па выжыванні на балотах ды інтымных стасунках пакінуў у "Палескай трылогіі" Іван Мележ. Пісьменнік, які сам паходзіў з гомельскага Палесся, добра ведаў побыт "людзей на балоце" і скласці "энцыклапедыю" іхняга жыцця  яму было няцяжка. Героі "хронікі" – адарваныя ад цывілізацыі палешукі, якія жывуць на "востраве". Балота "адразала" людзей ад іншых тэрыторый. За "востравам" – цэлыя моры з багнаў і дрыгваў. Але і ў такіх умовах людзі навучыліся выжываць. Нездарма пра беларусаў кажуць – вытрывае якое заўгодна выпрабаванне. А чым гэта не заслуга балот?

"Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў – аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'істая дрыгва ды моклі панурыя лясы".

На балотах было месца і для любоўных жарсцяў – чаго варты трохкутнік Ганна-Васіль-Яўхім? Далёка бразільскай "мыльнай оперы" да нашага мясцовага беларускага каларыту! Балотаў баяліся і пракліналі – менавіта за купінамі жыла знахарка, якая пазбаўляла дзяўчат ад нежаданых пладоў кахання.

Савецкая ўлада, якая дабралася і да Палесся на пачатку 20-ых гадоў мінулага стагоддзя, актыўна пачала ўводзіць рэформы. Адной з іх стала асушэнне балот – гэты працэс таксама мае сваё адлюстраванне ў рамане.

"У другіх сёлах, не сакрэт – унь ужэ даўно за балоты ўзяліся, асушаць пачалі. Не чэшуць патыліцу, а капаюць канавы і робяць лугі. І каноплі і ўсякія іншыя культуры сеюць! А ў нас – як бы і няма балота? Як бы ў нас лішне зямлі?"

Вядуць расследаванне

Маёнтак Балотныя Яліны – месца дзеяння ў дэтэктыве "Дзікае паляванне караля Стаха". Уладзімір Караткевіч лепшай за тарфянік "сцэны" для забойства сваіх герояў не знайшоў. Даволі трапна, каб схаваць "труп": закінута, сумна, нецікава – толькі дурань палезе ў багну калупацца. Таксама як ніхто ,акрамя Андрэя Беларэцкага, не захацеў разбірацца з псеўдалегендарнай  групоўкай "Дзікае паляванне", ахвяры якога адзін за адным гінулі ў балоце. Вось як апісвае тарфянікі Караткевіч:

"Гэта не была звычайная раўніна, на якой коцяць рудыя рэдкія хвалі нашы жыты, гэта не была нават дрыгва – дрыгва ўсё ж не пазбаўлена разнастайнасці: там ёсць трава, ніцыя скарлючаныя дрэўцы, там можа бліснуць азярцо, – не, гэта быў самы жахлівы, самы безнадзейны з нашых краявідаў: тарфяныя балоты.

Трэба быць чалавеканенавіснікам, каб выдумаць такія мясціны, і ўяўленне пра іх можа з'явіцца толькі ў пячорным мазгу зласлівага ідыёта. Але гэта не было выдумкай, вось яны ляжалі перад намі..."

"Выжываюць любой цаной"

У балотнай экспедыцыі пабывалі героі прыгодніцкага рамана Янкі Маўра "Палескія рабінзоны". Двое маладых студэнтаў тэхнікума – Віктар і Мірон – адпраўляюцца ў турыстычную вандроўку ў "край балот". Хлопцам даводзіцца не соладка: яны губляюць арыенцір і плыт, застаюцца без ежы (але ловяць зайца, якога з'ядаюць недасмажаным) і ў рэшце рэшт сутыкаюцца з браканьерамі. Карацей, атрымліваюць поўны набор прыгодаў.

"А становішча было такое, што ім нікуды нельга было падацца, апрача таго лесу, што віднеўся наперадзе за кіламетр ці трохі болей. Невядома, ці здолелі б хлопцы праплысці такую адлегласць у адзежы, у сцюдзёнай вадзе, каб гэта была рака ці возера. А на залітым вадою балоце яны мелі шмат «станцый» для адпачынку – дрэвы, кусты і проста неглыбокія мясціны".

Партызаняць і ратуюцца ад ворага

Пра ролю беларускіх балот у партызанскім руху сказана шмат, выдумана не менш. Якуб Колас, атрымаўшы сталінскі загад – напісаць пра "асобу ў гісторыі", вырашыў расказаць аповед пра палескага партызана дзеда Талаша – чалавека асцярожнага, мудрага і хітрага. Так нарадзілася "Дрыгва".

"Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! Насілу адкараскаўся дзед Талаш ад гэтага ліха. I занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве: ступіш не так – і правалішся. Не разгледзішся – на гадзіну насунешся".

Героі апавядання Змітрака Бядулі "На балоце" ратуюцца ад захопнікаў на недасяжнай тэрыторыі – на балоце. Цэлымі вёскамі пераязджае мірнае насельніцтва ў свой "другі дом":

"Месцамі агалялася зямля. Яна была чорная, тарфяная, тлустая, бы масла. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выкапаў студні. Вада была пакрыта перламутравым блескам. Навакол па мяккай зямлі былі адціснуты чотка сляды ваўкоў, буслоў і дробных птушак. Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі – з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі.
Грамада людзей была занята. Кожны пільна глядзеў за тым, каб жывёла не заблукалася ў лесе".

Вызваляюцца ад пакут

Васіль Быкаў часта ставіў пытанне гуманнасці і гульні лёсу ў сваіх творах. Так сталася і ў аповесці "Аблава" – раскулачаны беларускі селянін Хведар Роўба ўцякае з лагера ў родную вёску. Але, вярнуўшыся на радзіму, бачыць, што хата закінутая. Сын Хведара змагаецца супраць  кулакоў – да іх належыць ягоны бацька. Наступную аблаву сын праводзіць супраць класавага ворага, які даў яму жыццё. Не здолеўшы вытрымаць болю ад здрады і безвыходнасці, Хведар заканчвае жыццё самагубствам.

"Хведар інстынктыўна хлябнуў болей паветра – на астатні раз – і выпусціў з рук вузлаваты корань. Цяжкія ногі ў нязносных сырамятных пасталах адразу памкнулі яго ў глыб багны, ён захліпнуўся. Знутры балюча ўдарыла ў вушы, і ўсё пагасла ў вачах.

Не дадзена было ціха жыць, дык хоць пашчасціла ціха памерці.

Шукалі яго доўга, паролі шастамі з берага і з куп'я. Ды так і не знайшлі.

Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы".

Кацярына Радзюк

Открытое обращение в защиту белорусских болот: https://www.change.org

Если вы хотите помочь в деле сохранения беларусских болот – пишите на этот адрес: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Опубликовано в Ландшафт Беларуси

155692 436756466414249 1394803329 n

С таким предположением выступил белорусский музыкант Олег Хоменко, лидер группы "Палац" в ходе рабочей встречи общественной компании "В защиту белорусских болот" с представителями СМИ и деятелями культуры. Мероприятие было посвящено проблеме отмены так называемого "болотного" постановления Совета Министров, а также возможностям взаимодействия экологов, СМИ и представителей творческой интеллигенции.

На встрече, прошедшеей на прошлой неделе в музее Азгура, кроме экологов присутствовали: директор Центра европейской трансформации Андрей Егоров, белорусский фотограф и бизнесмен Сергей Плыткевич, художник Basil, а также художник Игорь Козун. Серьезная или не очень, идея Хоменко, присоединившегося к "болотной" кампании, состоит в следующем: если нужно отменить принятое Совмином постановление о разработке болот под добычу торфа, то есть два пути: собирать подписи или заручиться поддержкой депутата. Убедить последнего в необходимости защитить болота музыкант и предлагал в ходе простого мужского разговора. "Чатыры бутэлькі гарэлкі, дзве прыгожыя дзяўчыны – вось, што нам патрэбна," – сказал музыкант. Шутки шутками, но "болотный" вопрос – настоящая боль белорусского общества.

Белорусские болота – это не только уникальный ландшафт и единственно возможное место обитания многих птиц и животных, но и залог экологической безопасности Беларуси. Именно болота поглощают 1,5 млн тонн парниковых газов, запаса пресной воды в них в четыре раза больше, чем в озерах.

Встреча, организованная "болотными активистами", должна была стать толчком для активизации борьбы за болота. Координатор кампании Ольга Каскевич предложила собравшимся поучаствовать в творческом направлении деятельности кампании: фотовыставках, велопробегах, создании экотроп, разработке и распространению материалов для экскурсий по болотам республики и т.д. Но участники решили уйти вглубь проблемы: почему на заповедных территориях планируется добывать торф; кто за этим стоит и кому выгодно строить нерентабельные предприятия за счет денег налогоплательщиков; как остановить нерациональное использование народного богатства.

536837 436758046414091 820744141 nОлег Хоменко и Андрей Егоров кратко обрисовали проблему

При этом Сергей Плыткевич призывал не забывать о том, что пока сохранение болот не станет выгодным сильным мира сего, ничего не получится. Игорь Корзун говорил о том, что бороться нужно не с постановлением, а с мироедами, а Олег Хоменко заявил, что в принципе мог бы поехать по городам и весям Полесья с концертами в защиту болот. В итоге приведет ли мероприятие к каким-либо реальный действиям со стороны представителей приглашенной стороны пока не понятно. Вот несколько ярких высказываний гостей.

Алег Хаменка. О том, почему он поддерживает движение за сохранение болот:

"Я перакананы, што асушэнне балотаў прыносіць надзвычай больш шкоды, чым карысці. Мы не ўмелі, не ўмеем гэта рабіць, і ў бліжэйшы час і вучыцца не трэба. Прырода – гэта тое, што стваралася тысячагоддзямі, а мы пераробліваем гэта за хвіліну з чаканнем, што гэта разумнае прыродакарыстанне. Але зразумела, што гэта неразумна і нават шкодна. І нашыя дзеянні прыносяць неверагодную шкоду. А жудасныя наступствы чакаюць не тых, хто зараз займаецца асушэннем, але тых, хто будзе жыць праз пяць, дзесяць, трыццаць гадоў. Гэта здзек з нашых дзяцей. Перад усім нам патрэбна думаць не пра саміх сябе, але пра дзяцей. І вось зараз патрэбна ўзняцца, трэба абвастраць, прадумваць. Для мяне гэта відавочна. Калі нават немцы папярэджваюць: мы нарабілі шмат памылак, не паўтарайце іх, то можа не ўсе яны нам шкоды хочуць? І зараз тыя ж немцы зайздросцяць нам, што мы яшчэ не ўсё сапсавалі. Я шмат дзе быў на балотах і журавіны таксама збіраў...І мясцовыя мне распавядалі і пра партызан, і пра тое, дзе якія птушкі і жывёлы жывуць, дзе расліны такія, якіх нідзе больш няма. Балоты – гэта крыніца мудрасці для мяне асабіста як для эмацыйнага чалавека".

305941 436756123080950 953480610 nИгорь Корзун присоединился к кампании в защиту болот

Игорь Корзун. О ворье и терпении:

"Нужно понять подоплеку проблемы. Потому что разобравшись в том, кому это выгодно, мы сможем попытаться прийти к компромиссу: "Ребята, идите и забаратывайте в другом месте, иначе мы поднимем очень большой шум". И этот шум надо начать формировать. И ворье должно быть названо ворьем. Потому что единственное на что наши граждане обращают внимание, это когда к ним залазят в карман. Хотя в последнее время меньше – научились терпеть. И до болот им нет никакого дела. Можно создавать экотропы, людям будет интересно, но это будут маргиналы. Потому что не маргиналы заходят кататься по велодорожкам, кушать в кафе – и они потребуют, чтобы поставили кафе".

Андрей Егоров. О сотнях и тысячах:

"Давайте порассуждаем, что нам нужно для решения проблемы болот гипотетически. Первый вопрос – вопрос информирования. Ну давайте, возьмем к примеру, что 3 000 000 человек должны в Беларуси знать о проблеме болот. Половина из них должны поддерживать то, что осушать болота нельзя. Из них – 300 тысяч должны иметь смелость принять участие в кампании. Из них – сто тысяч должны реально принимать хотя бы какое-то участие. И так далее. И в конце концов из этих всех нужны 50 отморозков, которые лягут под танки."

Глубины "болотного конфликта"

Проводимая во времена Советского Союза мелиорация лишила Беларусь 70% болот, а то, что осталось, теперь находится под охраной государства. Но продолжит ли последнее выполнять свои защитные функции и что ждет особо охраняемые природные территории в ближайшие годы?

Точкой столкновения чиновников и экологов, занимающихся защитой и развитием болот, стало Постановление Совета министров № 794 "О некоторых вопросах добычи торфа и оптимизации системы особо охраняемых природных территорий" от 17 июня 2011 года. Небольшой на вид документ, по мнению экологической общественности, может превратиться в большую проблему в будущем. Дело в то, что это постановление дает "зеленый" свет строительству торфодобывающих заводов на тех немногих болотах, которые еще сохранились. В частности, оно определяет перспективные месторождения для добычи торфа, находящиеся в границах существующих либо планируемых заказниках местного и республиканского значения, и вносит изменения в схему рационального размещения особо охраняемых природных территорий. И уже в ближайшее время пострадать могут Национальный парк "Припятский", Березинский биосферный заповедник, республиканский ландшафтный заказник "Выгонощанский", республиканский ландшафтный заказник "Селява" и другие территории, если они буду внесены в программу "Торф". Напомню, эта программа предусматривает увеличение доли торфа, предназначенного для комплексной переработки – производства например, с целью получения удобрений и биостимуляторов.

Тем временем недавно в СМИ появились высказывания министра природных ресурсов и окружающей среды Владимира Цалко о том, что "болота только находятся в топливном балансе" и принятие Постановления не означает, что "мы будем там копать и добывать торф". Возникает закономерный вопрос: зачем принимать документ, который не будет исполняться? Но пока общественная компания "В защиту белорусских болот" призывает к отмене Постановления, для чего начала сбор подписей. Для внесения инициативы нужно собрать 100 000, что вполне реально. Другой вопрос: кто главный враг белорусских болот – Постановление; те, кто вырабатываемый на заповедных территориях торф собирается продавать; или  граждане, которые, возможно, и не знают о том и другом.

Купляйце беларускае?

Нерентабельность разработки торфа на беларусских болотах подтверждают исследования экспертов Научно-практического центра по биоресурсам Национальной академии наук: по мнению ученых залежей торфа хватит всего на тридцать лет. А при том, что один метр торфа формируется тысячу лет, то для того, чтобы заработать на торфодобыче нужно будет либо изобрести машину времени, либо продавать продукцию по достаточно высоким ценам.

Крупнейшие потребители торфа – Япония, США, страны Европы и Ближнего Востока, и именно их нам нужно будет убедить "купляць беларускае". Но как это сделать и, главное, зачем? И это при том, что наш ближайший сосед Россия занимает первое место в мире по запасам этого бесспорно ценного продукта – объем залежей примерно156,8 млрд тонн. И государства, в которых развернуты программы по повышению плодо­родия почв, предотвращению эрозии земель и осуществлению экологических программ, рассчитанные на долгосрочный период, удовлетворятся нами как партнером только в том случае, если продукт будет очень дешев.

В ролике, созданном общественной кампанией "В защиту белорусских болот", говорится, что стоимость одного завода по торфопереработке составляет 100 млн долларов, а значит из кармана каждого из граждан республики на его строительство пойдет десять долларов.

Анна Нежевец

Фото: Роман Воронов

Открытое обращение в защиту белорусских болот: https://www.change.org

Если вы хотите помочь в деле сохранения беларусских болот – пишите на этот адрес: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Опубликовано в Ландшафт Беларуси

mishka
Стало известно, что Старобинский торфобрикетный завод запланировал расширить площадь своих торфоразработок. Согласно данным ОО «Ахова птушак Бацькаўшчыны», сделать это предприятие собирается за счёт территорий ландшафтного
заказника «Ветеревичский»  в Пуховичском районе.

В связи с угрозой, которая нависла над природным объектом, «АПБ» потребовала исполнения Орхусской конвенции и включения общественности в решение вопроса о торфоразработках «на самом раннем этапе», то есть на момент самого планирования.

Чтобы понять важность этого «раннего этапа», стоит узнать, в чём ценность «Ветеревичского» заказника. На данный момент его территория включает в себя крупные массивы верховых и переходных болот со всеми присущими им редкими растениями. Такие территории распространены в белорусском Поозерье, но для центральной части страны эти массивы получились уникальными.

Дело в том, что в окрестностях Минска практически не осталось болотных местностей, про которые можно сказать: человек сюда не вмешивался столетиями. В Пуховичском районе трудноднопроходимые болота оберегли кусочек природы, который и вошел в заказник.

Благодаря топям, в полусотне километров от Минска сохранился сосновый лес, которому около 170 лет. Здесь растет чрезвычайно редкая для центрального региона мелкоплодная клюква. На семи гектарах заказника произрастают лапландская и черничная ивы - последняя включена в Красную книгу Республики Беларусь.

Здесь в изобилии растет обыкновенная болотная клюква. Для местных жителей это важный хозресурс, и, кстати, не единственный. Заказник богат земляникой, черникой, рябиной, калиной, смородиной. Из лекарственных трав - валерианой, зверобоем, тысячелистником, калганом и пр.

Любое вмешательство в почвы заказника - торфоразработки, мелиорация - не только разрушают их физически, но и нарушают гидрологический режим. Недостаток влаги влияет на местную флору и, что самое страшное, приведёт к частым лесным пожарам.

Эти и многие другие данные по «Ветеревичскому» заказнику можно почерпнуть из 70-страничного отчёта Института экспериментальной ботаники НАН Беларуси. Учёные окончили инвентаризацию объекта летом 2012 г. Их вердикт был однозначным: заказник целесообразно использовать для ведения охотничьего хозяйства, заготовки ягод и грибов местным населением, ведения лесного хозяйства по периферии лесоболотного массива.

Из-за труднодоступности территории развивать туристическую инфраструктуру не рекомендовалось. Благодаря высокому возрасту леса и его малой нарушенности заказник может стать ценным объектом для сохранения генофонда и для научных исследований.

Академия Наук определила и список главных опасностей для заказника: «Добыча торфа является самой главной угрозой лесным сообществам и всему болотному массиву в целом». Также к вредным факторам были отнесены осушительная мелиорация, пожары, вырубка лесов и загрязнение окружающей среду предприятиями региона.

Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды также знакомо с этим экспертным заключением, но в ответе на запрос «АПБ», фактически, расписалось в своей беспомощности: преобразования заказников местного значения относятся к компетенции местных же властей. Минприроды на эти решения повлиять не может.

Роман Воронов

Подпишите петицию! «Не допустите уничтожение заказника "Ветеревичи" для добычи торфа»

Открытое обращение в защиту белорусских болот

Если вы хотите помочь в деле сохранения беларусских болот – пишите на этот адрес:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

bolota7

Республиканский ландшафтный заказник «Ольманские болота» известен как самый крупный в Полесье и один из крупнейших в Европе цельный лесоболотный комплекс, его площадь 94 000 га.

Массив занимает территорию междуречья рек Льва и Ствига, правых притоков Припяти (Столинский район Брестской области). С востока к нему примыкают болота проектируемого заказника «Старый Жадень».

Ольманские болота отличаются от других белорусских болотных комплексов не только крупными размерами, но и высокой сохранностью в естественном состоянии, стабильностью гидрологических условий и высоким разнообразием болотных формаций.

Это поистине уникальная территория сохранилась в нашем техногенном XXI веке почти в первозданном виде благодаря ряду субъективных обстоятельств. Некогда это были охотничьи угодья Радзивиллов, где князем была строжайше запрещена всякая хозяйственная деятельность, лишь изредка проходили великокняжеские охоты. Поэтому здесь долгие годы существовал по-настоящему заповедный режим. Польские ученые еще в 30-е годы XX столетия обратили свое внимание на уникальность здешнего природного ландшафта, ими был подготовлен проект по созданию заповедника на участке между Львой и Горынью. Однако осуществить планы им не удалось, помешала Вторая мировая.

После Великой Отечественной войны Ольманские болота вновь попадают в сферу внимания ученых, теперь уже из Центрального ботанического сада БССР, где были собраны все необходимые материалы для объявления территории заповедной. Но тут вмешались военные, и вместо заповедника среди бескрайних полесских болот появился авиационный полигон.

olmanyфото О.Каскевич

Впрочем, это тоже поспособствовало сохранности природного комплекса: на территорию, где шли стрельбы и военные испытания, не допускались люди, жителей многих деревень вдоль Ствиги переселили в другие районы. В результате образовался огромный заболоченный массив в естественном виде – и без населенных пунктов, и без хозяйственной деятельности людей. Это является идеальным условием для создания заповедника.

Ольманские болота в действительности являют собой интересную мозаику верховых, низинно-переходных и низинных болот, в европейском регионе аналогов им нет. Около 40% занимают открытые болота, преимущественно переходные, поросшие мхом и редким березняком; почти 50% – это заболоченные леса; изредка встречаются песчаные дюны и островки сосняков; крайне редко – сухие сосновые леса и пойменные дубравы.

б

 

Такая уникальность ландшафтов и масштабность территории способствует богатству биоразнообразия. В европейской части России, например, наиболее распространены верховые болота с весьма обедненной фауной. В Ольманских же болотах встречаются виды самых разных экологических комплексов.

На территории заказника выявлено 687 видов растений (12 видов занесены в Красную книгу Беларуси), установлено 26 видов млекопитающих (не считая мелких насекомоядных, грызунов и рукокрылых). Видовой состав птиц представлен 151 видом (25 из них занесены в Красную книгу Беларуси). Территория заказника является важным местом концентрации водно-болотных видов птиц на гнездовании и миграции.

Так, например, здесь обитает крупнейшая в Беларуси гнездовая группировка большого подорлика - 18-20 пар, а также 100-150 пар вертлявой камышевки. Большой подорлик (Aquila clanga Pallas, 1811) классифицируется как уязвимый (Vulnerable) вид птиц на мировом уровне и признан глобально угрожаемым в Европе. В течение нескольких последних десятилетий констатировано повсеместное и резкое снижение численности вида, вплоть до полного исчезновения в некоторых европейских странах.

Численность мировой популяции по разным оценкам составляет от 3 до 5,5 тысяч пар. В европейской части ареала обитает около 1000 гнездящихся пар большого подорлика. На Беларусь приходится 15% популяции вида.

podorlik

Среди факторов, оказывающие негативное влияние на состояние популяции вида, важнейшим является уничтожение естественных биотопов. В Беларуси, начиная с 1960 г., было осушено свыше 2 млн. га низинных болот, которые являются основным типом охотничьих угодий большого подорлика.

Большой подорлик очень чувствителен к беспокойству, особенно в период насиживания кладки и выращивания птенцов. Как правило, он избегает мест, часто посещаемых людьми. Увеличение антропогенной нагрузки приводит к неминуемому исчезновению большого подорлика в любых типах его местообитаний.

После ликвидации военного полигона на территории заказника «Ольманские болота» значительно усилилась рекреационная нагрузка, особенно в последние 2-3 года. Сбор ягод-грибов стал для людей ощутимой статьей пополнения их бюджета, прежде всего для жителей приграничных сел соседней Украины, которым разрешили посещение заказника. По сведениям пограничников, в сезон через пункты упрощенного пропуска в среднем проходит за день до 1,5 тыс. человек, сборщиков лесных даров. Это очень серьезный постоянный человеческий фактор беспокойства для редкой птицы в гнездовой период.

Нельзя не отметить еще одну важную особенность популяции большого подорлика на территории заказника «Ольманские болота». Среди наиболее серьезных угроз существования вида ученые называют утрату чистоты генофонда вследствие гибридизации с малым подорликом (как в Беларуси, так и в целом в Европе).  На основании проводимого в 1998–2010 гг. мониторинга можно утверждать, что ольманская популяция  является чистой, здесь не отмечено ни одной пары малого подорлика или гибридов. Данные наблюдения подтверждены генетическими методами исследования.

Придание надлежащего национального статуса охраны местам гнездования большого подорлика на данной территории является наиболее оптимальной формой охраны вида. В лесных выделах, где обнаружены гнезда большого подорлика, необходим самый жесткий режим охраны:  во избежание беспокойства птиц в период гнездования необходимо создать охранные зоны в радиусе 500 м от гнезда, где запретить любую хозяйственную деятельность в период с 15 марта по 15 сентября.

Источник: wildlife.by

Опубликовано в Биоразнообразие
Воскресенье, 17 Март 2013 23:11

Віцебск падпісаўся за балоты

Kosta1

Пляцоўка для экалагічнай "апрацоўкі" грамадства размесцілася на канцэрце вядомых гуртоў "Plum Bum" і "Серебряная свадьба". "Балотная" кампанія выехала ў Віцебск, каб збіраць подпісы супраць здабычы торфа на васьмі ахоўных балотных тэрыторыях

Kosta4

У заснежаны "Хаўерам" Віцебск мікрааўтобус адмовіўся везці музыкаў. "Серебряная свадьба" и "Plum Bum" прабіваліся на электрычках і легкавіках, адпраўленых арганізатарамі канцэрта насустрач у Воршу. Разам з выступоўцамі ў сталіцу Паазер'я ехаў актывіст кампаніі "У ахову беларускіх балотаў" Канстанцін Чыкалаў. Сваёй місіяй балотны джыдай меў падвоіць суботні подзвіг усіх наведнікаў канцэрта. Аўдыторыя атрымала шанец не толькі аддзячыць прынцыповых выступоўцаў гарачым танцам, але і выказаць сваё рашучае "супраць" знішчэнню беларускіх балотаў.

vitebs3

 

vitebs1

У фае канцэртнай залы "Віцебск" любы ахвочы мог паставіць подпіс супраць распрацоўкі  "лёгкіх Еўропы". Нягледзячы на адсутнасць гарачых прамоўтарак ля сталоў, гэта зрабілі больш за сотню віцяблянаў. Фатографы, архітэктары, індывідуальныя прадпрымальнікі, маркетолагі, відэааператары і іншыя прафесіяналы аддавалі галасы за прыродныя беларускія каштоўнасці.

Kosta5

Некаторыя с ходу бралі асадку, але большасць патрабавалі тлумачэння. Ніводнага разу асветніцкая лекцыя Канстанціна не сканчвалася адмовай: справа ясная, што справа вартая.

vitebs2

vitebs4

Арганізатары "балотнай" кампаніі збіраюцца і надалей актыўнічаць па рэгіёнах, прычым не толькі зборам подпісаў, але і арганізацыяй уласных мерапрыемстваў. Усе зацікаўленыя актывісты і інстытуцыі могуць звяртацца з запрашэннямі і прапановамі.

Раман Воранаў

Фота: Міця Лось, Аляксандр Кузьмін

Опубликовано в Новости Зеленых

bolota logo1А вы знали, что среди «золотой» молодежи наших предков было модно топиться в болоте, посвящая себя Болотной Богине? Бросать туда ценные вещи вроде статуй, украшений и новейших на тот момент i-мечей и i-секир? Беларусские болота таят много интересного.

Во глубину веков

Как низко нужно опуститься археологу, чтобы докопаться до истины?

«30-40 сантиметров болотистой поверхности порой хватает» – говорит Микола Кривальцевич, кандидат исторических наук, старший научный работник Института истории НАН РБ.

История болот – это история человека и если мы хотим её знать, порой нужно основательно испачкаться. Почему? Потому что специфика исследования такая.

«Мокрая» археология – это раскопки на затопленных участках, на границе с водой. Именно там, на беларусских болотах, находят, изучают и потом нам рассказывают про поселения возрастом 4-3 тысячи лет до нашей эры.

Горшочек какой-нибудь под ногой – хрусь!

Территории эти раньше были приозерные, теперь – болото, но именно в нем находится исторический пласт жизни наших предков. Работа в таких условиях требует серьезных финансовых вложений, чтобы обеспечить нужную технику обращения с хрупкими древностями.

Немцы используют специальные платформы, с которых археологи работают, не заходя в само болото. У нас, конечно, все проще и брутальней: «Ступишь сапогом и погрузишься вниз лет на 200-300 (это значит на пару десятков сантиметров)» – улыбается Максим Чернявский, кандидат исторических наук Института Истории НАН Беларуси, который проводит исследования на старинных поселениях Крывинского торфяника возле Бешенковичей.

И конечно это не безопасно для находящихся там ценных предметов: «Горшочек какой-нибудь под ногой – хрусь!».

На данный момент, все сокровища в болотах найдены случайно, по следам осушения. Но это варварский подход, в процессе которого уничтожается больше, чем находится.

На каждое болото – свой дракон

По словам Ирины Климкович, исследовательницы беларусского фольклора и автора книг по беларусской мифологии, древние жители беларусских земель верили, что в болотах живут драконы.

Именно останки этих мифических животных ныне пытаются найти археологи, а попутно находят много разных полезных и удивительных вещей: самые ранние беларусские инструменты (флейта-жалейка), рыбацкие сети из ткани, посуду из черепах, предметы искусства, идолов, амулеты и украшения (к примеру, янтарные бусы в идеальном состоянии, просто прет-а-порте, ещё и цвете таком, каким он был изначально) и так далее.

Уникально, невероятно, но – факт.

А все потому, что торф хранит попавший в него материал, предотвращая доступ кислорода, а, следовательно, – разложение.

Важнейший носитель информации о прошлом для археолога – органика, то есть, кость, дерево, предметы искусства сохраняются в своем исходном виде практически безупречно. Более того, по пыльце растений, сопровождавших человека и его деятельность и сохранившейся там же, в торфе, можно узнать, чем занимались люди многие века назад.

Что делать?

По всему выходит, болото – это бесценное поле для исследования, летопись развития природы региона и всей страны. Терять подобное наследие кажется расточительством, особенно в наше время, когда основы национальной идеи все больше размываются и расшатываются.

«Чтобы стоять, я должен держаться корней» – пел многоуважаемый и просветленный Борис Гребенщиков. А где наши корни, беларусы? В болоте. Нельзя давать их в обиду, стоять не сможем.

Узнать больше о восьми уникальных болотах, которые мы можем потерять ради торфа.

Познакомиться с общественной кампанией в защиту болот.

Подписать петицию за сохранение болот можно здесь.

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Опубликовано в Новости Зеленых

bolotoУ Мінску прайшла адкрытая лекцыя аб ролі балотаў у клімаце. Мерапрыемства "Балоты і клімат" было зарганізаванае таварыствам "Зялёная сетка", грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны", грамадскім аб'яднаннем "Экадом" і інфа-цэнтрам "Эка-інфа" НАН Беларусі.

Прысутным пашэнціла паслухаць выступ аднаго з лепшых спецыялістаў у краіне па кліматычных зменах, доктара геаграфічных навук, акадэміка Уладзіміра Фёдаравіча Логінава.

Лектар з самага пачатку звярнуў увагу на неадназначны вобраз, які стварыўся вакол сусветнага пацяплення. У найноўшы час уяўленні абывацеляў аб гэтым фармуюцца з большага дзякуючы высокай ступені інфарматыўнасці сучаснага грамадства і шэрагу засух, якія адбыліся ў шчыльна заселеных рэгіёнах, а не на ўскрайках цывілізацыі.

Такім чынам, агульнае уражанне аб тэмпературных катаклізмах ствараюць тэлекарцінка і ўласныя адчуванні. Але па вялікім рахунку яны адпавядаюць рэчаіснасці — планета пакрысе грэецца. Сп. Логінаў падкрэсліў, што ў гэтым працэсе, акрамя парніковых газаў, на якія ў першую чаргу звяртаецца ўвага, прымаюць удзел аэразольныя забруджванні. Апошнія складаюцца з драбнейшых часцінак вокісаў крэмнія, кальцыя, вуглярода і шматлікіх металаў. Яны выкідваюцца ў паветра цеплавымі электрастанцыямі, заводамі, вулканамі і таксама робяць свой унёсак у экалагічныя наступствы.

Прыкметай зменаў клімата ў свеце сталася павялічэнне шквалаў і колькасці ападкаў. На Беларусі гэта асабліва характэрна для паўночнай часткі краіны. Але, дзякуючы меліярацыі ў другой палове ХХ ст., Палессе ўжо дагнала Паазер'е па колькасці засух і замаразкаў. Аб тым, як звычайны балотны хмызняк ратуе нас ад рэзкіх перападаў тэмператур, варта паслухаць Уладзіміра Логінава ад першай асобы:

 

Тэму ўплыву балотных тэрыторый на кліматычныя змены працягнула Ганна Андрэеўна Чувашова, спецыяліст-эколаг ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", аспірант НПЦ па біярэсурсам НАН РБ.

АПБ ужо шмат часу рэалізуе праекты, дзе падлічвае, якую колькасць метана, закісу азота і вуглярода выкідаюць беларускія тарфянікі: "жывыя", асушаныя і паўторна забагненыя. З самага пачатку выступоўца распавяла, як у працэсе фотасінтэза ў балоты трапляе і затрымліваецца вуглекіслы газ.

Высветлілася, што балоты, якія пакрываюць толькі 6% тэрыторыі планеты, хаваюць у сабе ў два разы больш вуглярода, чым усе лясы на зямлі. Як толькі тарфянік высушваецца і падземныя воды сыходзяць у глебу, кісларод з паветра акісляе вуглярод і той выходзіць у атмасферу. Да яго дадаецца вокіс азота, а пры пажары ўсе гэтае "дабро" ляціць у нашае паветра яшчэ ў большых памерах.

Ганна пазнаёміла слухачоў з тым, якім чынам і на якіх тэрыторых АПБ падлічваюць выкіды парніковых газаў. У прысутных паўстала пытанне, чаму "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзіць такія падлікі. Калегам Ганны з АПБ прыйшлося ўключацца ў дыскусію і больш дэталёва гэта тлумачыць:

 

Па словах арганізатараў, лекцыі ў межах кампаніі "У ахову беларускіх балотаў" будуць працягвацца і далей. Бліжэйшыя плануюць прысвяціць батанічнай і заалагічнай разнастайнасці на балотных тэрыторыях.

Раман Воранаў для Беларускага Зялёнага Партала

Крынiца фота

Опубликовано в Изменение климата

А вы знаете, почему увеличилось количество лесных пожаров? А вы знаете, что более тёплый климат вызывает усиление атмосферных гидрологических процессов,  приводит к более частому выпадению сильных осадков и к более частым засухам? А вы знаете, что болота – охладители атмосферы и делают климат более мягким и умеренным ? А вы знаете, какие исследования болот проводят специалисты и какой выход улучшения ситуации «белорусского» климата? А что вы знаете о глобальной экологической этике, «этике третьего тысячелетия»?

Если посчитать, сколько углерода содержится во всех болотах мира, получится колоссальная цифра – 550 гигатонн. Это 75% общего количества углерода, находящегося в атмосфере Земли, что в два раза больше, чем во всех лесах на планете, вместе взятых! И если бы в одночасье все болота высвободились от своих запасов СО2, концентрация парникового газа в окружающей среде увеличилась бы двое, что привело бы к необратимым последствиям для климата.

Торфяные экосистемы, как полуводное хранилище углерода, приобретают особое значение в защите климата. Каждый год около 3 млрд. тонн СО2 выделяется в атмосферу из осушенных торфяников. Кроме Юго-Восточной Азии, Центральная Европа, включая европейскую часть России, Беларуси, Украины и Германии являются одним из ведущих по выбросу CO2. Сегодня осушенные болотные угодья повинны в 10% выбросов двуокиси углерода в атмосферу.

Начиная с июня 2010 года, на территории Республики Беларусь ведутся работы по измерению эмиссий парниковых газов с поверхности торфяников в рамках инициируемого ОО «Ахова птушак Бацькаўшчыны» международного проекта «Восстановление торфяников и применение концепции их устойчивого управления – снижение воздействия на климат с эффектом для экономики и биоразнообразия».

Специалисты данной области решили подедиться интересными фактами и пригласить вас на тематический вечер в свою кампанию.

7 марта 2012 года в 17.00 в Центральной научной библиотеке им. Я. Коласа Национальной академии наук пройдёт лекция, рассказывающая о ценности болот: «Болото и Климат».

Вней примут участие:

Владимир Логинов – ученый в области географии и геоэкологии, академик Национальной академии наук Беларуси, доктор географических наук, профессор, автор 420 научных работ, в том числе 20 монографий, брошюр, справочников, учебных пособий. Лауреат премии Национальной академии наук Беларуси (1997 г.), награжден почетным дипломом Межгосударственного совета СНГ по гидрометеорологии за лучшую научно-исследовательскую работу "Исследование климата Беларуси", награжден медалью Франциска Скорины.

Анна Чувашова – специалист-эколог ГА "Ахова птушак Бацькаушчыны", аспирант НПЦ по биоресурсам НАН РБ.

Встреча пройдёт по адресу Минск, ул. Сурганова 15, ст. м. Академии наук (карта), Национальная библиотека им. Я. Коласа Национальной академии наук.

Мероприятие организовано товариществом «Зелёная сеть», общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны», общественным объединением «Экодом» и инфо-центром «Эка-інфа»НАН Беларуси.

С вопросами обращайтесь по телефонам:

+375 29 7733690 (Константин)

+375 29 6951548 (Ольга)

Встречи в соцсетях: ВКонтакте / Facebook

Опубликовано в Новости Зеленых

Luonto-Liito.jpgАктивисты общественная кампании «В защиту белорусских болот» получили копию письма, направленную Финской Лигой Природы (The Finnish Nature League) в Совет Министров Беларуси, в котором они выражают свою серьёзную обеспокоенность планами белорусского правительства по добыче торфа на территории болот, имеющих природоохранный статус.

Финская Лига Природы (The Finnish Nature League) является общенациональной негосударственной организацией по защите природы и окружающей среды для детей и молодёжи. Ежегодно они  проводят кампании в защиту финских лесов и торфяных болот. В состав организации входят около 7000 индивидуальных представителей.

Генеральный секретарь Sami Saynevirta Финской Лиги Природы высказала свою позицию против осуществления данного постановления:

«Из-за мелиорации Беларусь уже лишилась 70% заболоченных территорий. Оставшиеся болота играют важную роль в сохранении естественной экосистемы, флоры и фауны Беларуси, её гидрологического баланса, а также выступают как постоянный накопитель углерода.

Торф не является возобновляемым источником энергии – использование торфа для производства энергии способствует опасным климатическим изменениям в той же мере, что и ископаемые виды топлива.

Принимая во внимание постановление Совета Министров номер 794 «О некоторых вопросах добычи торфа и оптимизации системы особо охраняемых природных территорий» от 11 июня 2011 года, мы также выражаем озабоченность по поводу нетронутости охраняемых территорий Беларуси. Использование охраняемых территорий для добычи торфа противоречит правилам IUCN и причинит серьёзный вред работе по построению функциональной системы охраняемых территорий в Беларуси.

Мы искренне надеемся, что белорусское правительство откажется от своих планов по увеличению добычи торфа и станет развивать энергетическую стратегию, основанную на возобновляемых источниках энергии».

Bezbolot.net

Опубликовано в Новости Зеленых
Понедельник, 18 Февраль 2013 07:05

Беларускае мінулае хаваецца па балотах

bolotnaja-arheologija-statia-2.jpgУсебеларуская грамадская кампанія "У ахову беларускіх балотаў" працягвае сваю асветніцкую дзейнасць. У пятніцу 15-га лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ арганізатары віталі ўсіх зацікаўленых у гістарычным мінулым Беларусі.

Мерапрыемства пад шыльдай "Балотная археалогія" сабрала больш за дваццаць аматараў даўніны, эколагаў, журналістаў, архітэктараў, гісторыкаў. Спачатку перад прысутнымі выступілі надзвычай рэдкія ў нашай краіне прафесіяналы — археолагі палеаліту.

Балоты — унікальная зона для археалогіі

Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН РБ, распавёў слухачам, чаму шмат старажытных паселішчаў сёння прыходзіцца шукаць менавіта па балотах. Тэрыторыі, якія раней былі прыазёрнымі і актыўна засяляліся нашымі продкамі з-за доступу да вады, сёння з'яўляюцца забагненымі берагамі тых самых азёраў альбо балотнымі абшарамі. Цяпер на поўначы Беларусі толькі ў такіх мясцінах і можна знайсці прыкметы жыцця з часоў каменнага веку. Пакуль спецыялісты не здагадаліся шукаць старажытныя артэфакты ў багне, шэраг даследчыкаў увогуле лічылі, што ў Паазер'і "каменныя" людзі не жылі. У звыклых "сухіх" мясцінах папросту не засталося слядоў іх дзейнасці.

Сучасная "мокрая" археалогія, як яе называюць самі даследчыкі, часам адмыслова чакае, пакуль возера канчаткова пераўтворыцца ў балаціну. Рабіць раскопкі на балоце, канешне, цяжэй, чым у полі, але прасцей, чым на дне возера.

Кандыдат гістарычных навук, археолаг Максім Чарняўскі распавёў пра непараўнальныя магчымасці торфу ў захаванні старажытных артэфактаў. Затарфяненыя глебы не прапускаюць кісларод і ўтрымліваюць дубільныя рэчывы. На балотах добра захоўваюцца не толькі вырабы з косткі, рогу, бурштыну але і дрэва, а часам скуры і тканіны. На вядомым помніку археалогіі Крывінскім тарфяніку знаходзяць драўляныя канструкцыі ўзростам па 4,5 тыс. гадоў.

Дзякуючы "балотнай кансервацыі" археолагам удавалася рабіць небывалыя для іншых тэрыторый знаходкі. Гэта не толькі упрыгожанні з дрэва, але і, напрыклад, цэлыя сістэмы тэрмападушак, на якіх нашыя продкі будавалі сваё жытло. Выявіць нешта падобнае ў глебе іншага тыпу немагчыма.

Духоўная каштоўнасць балотных тэрыторый

Адмыслоўцы па сакральнай геаграфіі кандыдат гістарычных навук Людміла Дучыц і публіцыст Ірына Клімковіч распавялі пра каштоўнасць балотных тэрыторый для культуры і міфалогіі. Для беларускага народа балота з'яўлялася памежнай зонай між светам жывых і светам памерлых. Пра яго складалі легенды, з ім звязваліся розныя павер'і, казачныя істоты, яму нават прыносіліся ахвяры.

Шэраг добра вядомых сёння на Беларусі культавых камянёў знаходзяцца менавіта на балотах. Шмат дзе побач з такімі месцамі пазней ставіліся цэрквы і капліцы. У некаторых вёсках людзі па сёння спраўляюць на балотах рэлігійныя святы. Гэтак жыхары вёскі Хутар Светлагорскага раёну штогод на Тройцу ходзяць за пяць кіламетраў у шанаваныя мясціны пасярод багны, каб ставіць там крыжы.

Наступствы меліярацыі

Адказваючы на пытанні журналістаў, выступоўцам было цяжка знайсці апраўданні для правядзення меліяратыўных прац на балотных землях. Пад час іх знішчаюцца культурныя слаі, у тарфяную глебу трапляе кісларод, які разбурае арганіку, а значыць і ўнікальныя артэфакты. Змена ландшафта, знішчэнне дрэваў і азёраў падчас меліярацыі робіць немагчымай візуальную ацэнку тэрыторыі: ці варта тут распачынаць раскопкі для пошуку старажытных паселішчаў?

Разам з балотнымі ландшафтамі знікаюць шанаваныя мясцовым насельніцтвам крыніцы і ўрочышчы, разбіваюцца на будаўнічы друз свяшчэнныя камяні. Такія мясціны часта не ахоўваюцца заканадаўствам па гісторыка-культурнай спадчыне і для іх распрацоўкі дастаткова дазволу Мінпрыроды. Нават вядомы на ўсю Еўропу Крывінскі тарфянік сёння знаходзіцца пад  пагрозай знішчэння. У выпадку, калі дамба для працы ГЭС будзе ўзведзена ніжэй ракі Крывінкі, яе рэчышча будзе затоплена. А разам з ёй пад ваду пойдзе і помнік археалогіі.

Раман Воранаў, для Беларусскага зялёнага партала

Крынiца фота

Страница 2 из 10