09 Декабрь 2012

Мы ўжо страцілі палову балот і забалочаных месцаў

Амаль палова водна-балотных угоддзяў Зямлі была знішчана за апошняе стагоддзе. Пра гэта кажа справаздача, апублікаваная ў часопісе "Эканоміка экасістэм і біяразнастайнасць" (Economics of Ecosystems and Biodiversity (TEEB). Паводле падлікаў навукоўцаў, з 25 мільёнаў квадратных кіламетраў балот і забалочаных тэрыторый, якія існавалі яшчэ ў 1900 годзе, цяпер засталося толькі 12,8 мільёнаў кв км.

Узровень знішчэнняў розны на розных кантынентах і найбольшы ва Ўсходняй Азіі з сярэдняй хуткасцю ў апошнія гады нават 1,6% у год.

Водна-балотныя ўгоддзя іграюць галоўную ролю ў падтрыманні ўстойлівасці біясферы: яны рэгулююць кругазварот вады, назапашваюць вуглекіслату, з'яўляюцца выдатным буферам ад паводак і штармоў, рэгулююць транспарт асадкавых парод і прымаюць удзел у фармаванні сушы і стабільнасці ўзбярэжжаў.

Дзякуючы сучасным аценкам, яны забяспечваюць цэлы шэраг экасістэмных паслугаў, якія аказваюцца нашмат таннейшымі ў параўнані з тым, што замест іх павінны рабіць людзі калі гэтыя экасістэмы знішчаны або здэградаваныя чалавекам. Прыморскія балоты ў Вялікабрытаніі забяспечваюць нават да 710 тысяч £ на гектар у выглядзе абароны берагу ад мора. У ЗША дэльта ракі Місісіпі штогод эканоміць мясцоваму насельніцтву ад 12 да 47 мільярдаў $ у выглядзе змяншэння магчымых наступстваў ураганаў, паводак і забеспячэння якасці вады і адпачынку.

Як адны з самых біяразнастайных месцаў на планеце, водна-балотныя ўгоддзі падтрымліваюць чвэрць глабальнай біялагічнай прадуктыўнасці (global biological productivity). Аднак негледзячы на сваю значнасць і для біясферы, і для чалавецтва, балоты і забалочаныя тэрыторым працягваюць знішчаць.

"Працягваць "весці бізнес таксама, як і раней" ўжо нельга" – сказаў Нік Дэвідсан (Nick Davidson), генеральны сакратар Рамсарскай канвенцыі. Тая палова водна-балотных угоддзяў, якая яшчэ засталася – гэта той мінімум, які павінен быць захаваны пры любым сценары развіцця чалавецтва.

Паводле www.news.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by.

Здымак пашкоджанай балатаходамі паверхні балота Ельня Дзьмітрыя Вінчэўскага


Спасылкi па тэме:

Адкрыты зварот у абарону беларускіх балот



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение