29 Ноябрь 2012

Партал "Усе БелАрусы" распачаў пошук скарбаў Беларусі

«Узгадвай, даведвайся, выбiрай — i рухай кола гiсторыi!» — пад такім слоганам на сайце Усе БелАрусы пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі».

Уся краіна будзе выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-ай гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.

"Скарбы Беларусі" будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архтэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал "Усе БелАрусы", каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання только імёны і падзеі, якія адбыліся да 20 стагоддзя.

Кожны жадаючы аддаць свой голас за "Сем скарбаў Беларусі" зможна ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.

Naviny.by

Ад рэдакцыi

У галасаванні можна таксама выбраць прыродны скарб. Выбраць прапануецца з наступных намінантаў: 

  1. Белавежская пушча, нацыянальны парк
  2. Браслаўскія азеры, нацыянальны парк
  3. Бярэзінскі біясферны запаведнік
  4. Ельня, гідралагічны заказнік
  5. Нарачанскі нацыянальны парк
  6. Налібоцкая пушча, нацыянальны парк
  7. Прыпяцкі нацыянальны парк

Зрабiце свой выбар!



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение