20 Март 2013

У кожнага беларуса ёсць гектар лесу

галоуная

21 сакавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны Дзень Леса, ініцыяваны Еўрапейскай канфедэрацыяй сельскай гаспадаркі ў 1971 годзе. Колькі радкоў пра тое, як цяпер «карыстаеюцца» лесам у Беларусі, а кім ёсць яго прыродныя «ворагі», падрыхтавала Кацярына Радзюк.

«На аднаго жыхара рэспублікі прыпадае больш за 0,85 га пакрытых лесам земляў і больш за 173 кубаметры драўніны», – сведчыць афіцыйная статыстыка мінлясгаса. І гэта толькі пачатак – бо «лясістасць» Беларусі паступова павялічваецца. Да 2015 года абяцаюць паляпшэнне ўзроставай структуры нашага леса – дагэтуль недастаткова спелага і прыспешнага тыпу.

Беларусы актыўна займаюцца пытаннем лесазахавання. У 2013-2014 гадах мінлясгас плануе выпрабаваць спецыяльную лабараторыю кланальнага мікраразмнажэння раслін. Пра альтэрнатыву метаду распавядае Ігар Пастухоў, раней дырэктар ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры», а цяпер – эксперт па экалагічным турызме:

игар пастухоу

Пакуль даследаванні не скончаныя (пра гэта пагаварыць можна будзе хіба што праз дзесяцігоддзі), не магу лічыць такі метад бяспечным ці наадварот. Аднак ёсць альтэрнатыва - гэта селекцыя. Напрыклад, асіна з двайным наборам храмасом, якую вырошчваюць на плантацыях ЗША. Расце ў два разы хутчэй і масу набірае хутчэй. Асіна – лепшая крыніца для атрымання мелаванай паперы. Такая ж асіна сустракаецца і ў нас на вучэбна-вопытных лясгасах, і проста ў лесе. Яе лёгка пазнаць, бо яна заўважна выдзяляецца сярод сваёй пароды. Калі сасне зрабіць кедровую прышчэпку, яна стане прыкладна на 30% хутчэй расці. Дарэчы, селекцыйны метад давёў свае плюсы і адсутнасць пабочных эфектаў, якія б негатыўна сказваліся на экалогіі.

Лясны фонд Беларусі – гэта:

49% - эксплуатацыйныя лясы

17% - санітарна-гігіенічныя і прафілактычныя

4% - абаронныя

16% - водаахоўныя

14% - асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі

На што хварэе беларускі лес?

Тры самыя папулярныя хваробы беларускага лесу - гэта масавыя атакі насякомых, усыханне ясеня і траўмы, атрыманыя дрэвамі падчас надзвыйчайных здарэнняў.

Іх расшукваюць лесапатолагі – насякомыя-крўдзіцелі

Што-што, а харчавацца трэба ўсім, нават жучкам ды павучкам. Але ж, паразітуючы, многія з іх наносяць шмат шкоды не столькі асобнаму дрэву, колькі цэламу лесу. З асноўнымі парушальнікамі спакою ў беларускіх лясах мы зараз і пазнаёмімся.

Каго баяцца елкі?

Напрыклад, беларускія елкі баяцца няпарнага шаўкапрада - вядомага крыўдзіцеля пладовых дрэваў: яблыні, грушы, слівы. Змагаюцца з шаўкапрадам жорстка: кладкі яец саскрабаюцца з штамбаў дрэў і знішчаюцца.

Lymantria dispar01

У беларускім мінлясгасе будзе праводзіцца авіяапрацоўка насаджэнняў – далоў, казюлькі! Кажуць, што гэты спосаб – самы дзейсны.

караед тыпограф

Самы сур'ёзны вораг беларускай елкі, згодна з назвай, аматар айчыннай папяровай вытворчасці – караед-тыпограф. Ягоная асаблівасць – не проста быць жуком-падальнікам, а стаць сапраўдным атаманам. Сабраўшы сваё шматлікае патомства ў атрады, тыпографы ахвотна нападаюць на здаровыя дрэвы. Але елкі – цягавітыя змагары, яны заліваюць хады, утвораныя на ствалах, смалой. Праўда, такая практыка не надта іх выратоўвае, бо ўсходжаныя ад першых перамог караеды- тыпографы працягваюць наступленне далей. І перамагаюць. Барацьба з імі вядзецца стыхійна – гэта
і масавы адлоў улетку, спальванне хворай кары і нават экстрэннае вывязенне хворых дрэў з леса!

Хто вінаваты ў смерці ясеня?

Казюлькі, але на гэты раз іншага парадку, вінаватыя ў масавым усыханні ясеня. Эпідэмія назіраецца па ўсёй Еўропе. Па звестках, у Расіі па прычыне актыўнасці ненажэрных жучкоў загінула каля 80% ясеневага лесу. Імя істот-крыўдзіцеляў – златка.

златка ясень

Златкі ігнаруюць прынцып «ляжачага не б'юць» і ахвотна дабіваюць ужо хворыя дрэвы. Апошні ўдар, як вядома, часцей за прыводзіць да смерці. Больш сумленныя златкі ўсяго толькі і могуць, што падгрызці карані альбо спаганіць  есаматэрыял. Рацыён жучкоў складаюць ў асноўным кара дрэва і лісце. Пры гэтым, яны не змяняюць свайму смаку – адныя любяць пажаваць ясень, другія – яблыню, трэція – дуб. Карацей, раздолля златкам у нашых лясах і садах хапае. Няўрымслівыя амерыканцы даўно заўважылі асаблівасць златкі «сушыць жывое» і сталі выкарыстоўваць жучка для барацьбы са святаяннікам (зверобой).

Ахвяры стыхіі

Даволі часта дрэвы пакутуюць ад капрызаў прыроды – падчас ураганаў, штормаў, ліўняў. Схавацца лесу няма куды і тут ужо працуе прынцып «выжывае мацнейшы». Па дадзеных беларускага мінлясгаса, у мінулым годзе было пашкоджана каля 44 тыс. гектара лесу, а загінула каля 8 га. Наступствы заўжды адны і тыя ж – альбо масавая вырубка лесу, альбо выбарачная.

Кацярына Радзюк



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение