22 Март 2012

20 000 белых буслоў ляціць у Беларусь!

Па інфармацыі Таварыства аховы птушак Польшчы (OTOP) і турэцкай інтернэт-крыніцы Kusbank, 14 сакавіка на турэцка-сірыйскай мяжы на працягу некалькіх гадзін назіралася прыкладна 20 000 белых буслоў.

Вопыт папярэдніх гадоў сведчыць пра тое, што птушкам патрабуецца 5-10 дзён, каб даляцець да Польшчы, гэта значыць, і да Беларусі. Таму заўтра-паслязаўтра можна будзе дакладна назіраць іх актыўны прылёт. Увогуле, белыя буслы з нашай краіны зімуюць у Паўднёвай Афрыцы, і іх маршрут як раз праходзіць праз Малую Азію. Таму шукайце свайго першага бусла і змяшчайце свае назіранні на сайце Жывой Вясны.

"Мапа маршрута белых буслоў"

Ліза Сіткевіч, каардынатар Жывой Вясны

Мапа маршрута белых буслоў: http://en.wikipedia.org/wiki/File:WhiteStorkMap.svg

Ахова Птушак Бацькаўшчыны

Источник фото



Комментарии   

 
0 # Оксана 2012-03-22 22:04
Мы ждем ВАС,Дорогие наши аисты!!!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение