26 Март 2013

Жывая вясна 2013

bird 3
Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце. Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому. Сустрэнем вясну разам!

«Жывая вясна» – гэта міжнародная адукацыйная кампанія, арганізаваная BirdLife International, у якой прымаюць удзел дзеці і падлеткі па ўсёй Еўропе. «Жывая вясна»накіравана на назіранне за пералётнымі птушкамі, арганізацыю іх аховы і развіццёцікавасці насельніцтва да прыроды і птушак у прыватнасці. Праект «Жывая вясна» родам з Германіі, дзе першая кампанія адбылася ў 1987 годзе ў Баварыі. Зараз гэты  праект праводзіцца партнёрамі BirdLife International больш чым у 40 краінахсвету.

«Жывая вясна» ў 2012 годзе была самай паспяховай у гісторыі праекта з большчым 173140 зарэгістраванымі назіраннямі. Для большасці дзяцей «Жывая вясна» – гэта першы кантакт з птушкамі. У якасці індыкатараў наступлення жывой вясны ў гэтым годзе прапанаваны найбольш вядомыя ў прыродзе птушкі: белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка.

Першыя чатыры птушкі знаёмыя амаль кожнаму чалавеку. Шчурка-пчалаедка –птушка рэдкая, пабачыць яе не так проста, але для сапраўдных аматараў назіранняў запрыродай гэта стане чарговай цікавай місіяй.

Усё пра конкурс "Жывая вясна" 

 



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение