28 Июль 2012

Запрашаем у летнік на станцыю кальцавання ў Тураве

Пазнаёміцца з прынцыпамі вызначэння і кальцавання птушак, дапамагчы супрацоўнікам Станцыі кальцавання птушак у Тураве ў выкананні навуковага праекту, выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў і разнастайных птушак – усё гэта можна будзе здзейсніць падчас Студэнцкага летніка АПБ па кальцаванню птушак.

Летнік адбудзецца з 1 па 10.08.2012 г. на базе Тураўскай станцыі кальцавання птушак. Усе расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пад час летніку будуць аплочаны арганізатарамі.

Тураўская станцыя пры Цэнтры кальцавання НАН Беларусі – адзіная ў нашай краіне і працуе ўжо больш за 10 год. За гэты час назапашаны багаты досвед па кальцаванню розных груп птушак, з якім змогуць пазнаёміцца ўсе ўдзельнікі летніку. Акрамя непасрэдна кальцавання птушак можна будзе ўбачыць шматлікіх мясцовых і мігрыруючых праз гэтыя прыгожыя мясціны – пойму р.Прыпяць – віды птушак.

У праграме летніку:
Знаёмства з аднагодкамі – студэнтамі з іншых універсітэтаў і супрацоўнікамі Станцыі
Прынцыпы вызначэння птушак розных відаў у палявых умовах.
Асноўныя метады адлову птушак.
Прынцыпы кальцавання як асноўны метад даследавання міграцый.
Акрамя тэарэтычных ведаў, удзельнікі атрымаюць добрую практыку, прымаючы ўдзел у працы Станцыі, а таксама ў бiятэхнiчных мерапрыемствах па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызняку.

Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры АПБ - студэнты 1-5 курсаў біялагічных факультэтаў, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца даследаваннямі птушак.

Заяўку на ўдзел у летніку можна дасылаць у вольнай форме на паштовую скрыню Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. пазначыўшы ў лісце:

  • поўнае імя і прозвішча
  • кантактную інфармацыю: нумар мабілкі, адрас электроннай пошты
  • курс, факультэт, універсітэт
  • якія аспекты бяілогіі птушак цікавяць больш за ўсё?
  • спіс навуковых артыкулаў ці тэзісаў (калі яны ёсць)
  • ці ёсць на час летніку бінокль і палявое адзенне-абутак

Колькасць месцаў для ўдзелу ў летніку абмежаваная, таму перавага будзе аддавацца заяўкам, якія былі дасланы раней і студэнтам, якія займаюцца непасрэдным вывучэннем птушак.
За падрабязанай інфармацыяй можна звяртацца да непасрэднага арганізатара Наталлі Карліонавай:
мабілка вэлком +37529 6245557, pugnax2 (skype), Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Birdwatch.by

Крынiца фота



Комментарии   

 
0 # Дзьмітры Вінчэўскі 2012-07-28 01:40
Калегі, дзякуй за размяшчэньне абвесткі на Вашым сайце. Але той здымак, што вісіць у Вас - не мой. Прыбярыце, пліз, подпіс пад артыкулам.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # editor 2012-08-01 17:42
Выправiлi, дзякуй!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение