02 Июль 2013

Улада слухаецца толькі за грошы

uladagluhajaУчора ў Полацку прайшлі паўторныя грамадскія слуханні праекту пабудовы буйнога гандлёвага цэнтру па вуліцы Кастрычніцкая ў раёне аўтавакзала, які прадугледжвае знос закусачнай "Бульбяная" і вырубку дрэваў на прылеглай тэрыторыі.

Калі першы раз грамадскія слуханні не атрымалі патрэбнай увагі сярод жыхароў горада, было прынята станоўчае рашэнне па рэалізацыі праекта, то паўторныя слуханні прайшлі пры такой колькасці народу, што зала былога гарвыканкаму горада, дзе яны адбываліся, не змагла змясціць усіх жадаючых.

"З боку выканачаў улады былі задзейнічаны рэсурсы прадстаўнікоў з арганізацый, яны сядзелі па 3 – 5 чалавек на адным радзе, я ж асабіста іх ведаю, па свайму жаданню яны б не прыйшлі. Таксама былі БРСМ і прадстаўнікі аднаго з інвестараў і гандлёвай арганізацыі" – дадае удзельнік Юрый Бельскі.

Нагадаем, што сітуацыя разгарнулася вакол пабудовы гандлёвага цэнтру ля аўтавакзала, дзе на першым паверсе будуць размешчаны прадуктовыя тавары, плошчу другога паверха зойме маркет тэхнікі і бытавых тавараў "Пяты элемент". Зразумела, што пад рэарганізацыі патрапяць і прылягаючыя тэрыторыі, так ля гандлёвага цэнтру запланавана арганізаваць паркоўку, зону адпачынку з клумбамі і газонамі, новымі лаўкамі і ўрнамі.

"Першапачаткова быў прапанаваны адзін праект з рамонтам аўтавакзала, але інвестары на гэта не пайшлі. Як высвятляецца зараз, ім было прапанавана некалькі месц для забудовы, але зыходзячы з эканамічных выгод яны выбралі гэты аб'ект з запланаванай вырубка дрэваў. Людзей абурае гэта вырубка дрэваў, перапланіроўка парка і сама забудова ля вакзала, людзі супраць ушчыльнення забудовы" – тлумачыць Юрый Бельскі.

Але мала хто спадзяецца на станоўчы зыход справы для жыхароў, якія выступілі супраць праекту, бо улады выказалі сваю падтрымку будаўніцтву, тым больш, што сталічныя інвестары, кампаніі СТАА "НТС" і ЗАТ "Паціо", выдзяляюць грошы на развіццё горада і інфраструктуры, а таксама абяцаюць добраўпарадкаванне прыглягаючых да тэрыторыі вакзала двароў. Юрыя Бельскага не выключае мамант фальсіфікацыя колькасць людзей, што падтрымліваюць падобную рэарганізацыю тэрыторый, бо, па яго словах, подпісы збіраліся на звычайных лістках паперы з расчэрчынай табліцай, куды упісваліся дадзеныя і ніякіх цяжкасцяў у любы момант дадаць яшчэ пару старонак не будзе.

Пакуль не вынесена канчатковае рашэнне па слуханням, казаць пра наступныя крокі і дзеянні ніхто не бярэцца.

Хрысціна Чарняўская



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение