03 Февраль 2013

У Мiнску вызначаны «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012»

Ulasevich-Novikova

У мiнскай кнігарні "ЛогвінаЎ" у пятнiцу, 1 лютага, прайшла чацьвёртая штогадовая цырымонія ўзнагароджання прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012".

Цырымонію ладзiла заснавальнiца прэмii - Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

На думку аўтарытэтнага журы, у якое ўваходзiлi прадстаўнікi грамадзкіх арганізацыяў,  экспэрты і мінулагоднія пераможцы чэмпiенамi  у наступных намінацыях сталі:

"Месца году" – Офіс праваабарончага цэнтру "Вясна";

"Рэгістрацыя году" – Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова "Платформ Інавэйшн";

"Адмова году" – Адмова размяшчэньня культурнай пляцоўкі Арт-сядзіба ў трох памяшканнях;

"Новая ініцыятыва"  – Марафон салідарнасці «Свабоду палітвязьням»;

"Рэгіянальная падзея" – стварэнне структураў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемстве "Граніт".

Прэмія за "Крэатыў году" была прысуджана "швэдзкаму дэсанту плюшавых мішак", які быў зладжаны Studio Total.

Прэмiяй "Кампанія году" былаўзнагароджана Беларуская антыядзерная кампанія, а менавiта яе лiдары Таццяна Новiкава i Мiкалай Уласевiч. Прымаючы ўзнагароду Таццяна Новiкава адзначыла, что прэмiя сведчыць аб ўваге, якая надзяляецца антыядзернай кампаніi ў грамадстве.

Грамадзкімі лідарамі году сталі адразу дзве пэрсоны – журналіст Анджэй Пачобут і галоўны рэдактар часопісу ARCHE Валер Булгакаў.

Як адзначыў у сваей вiдэапрамове Анджэй Пачобут, мінулыя два гады былі для яго цяжкімі. "Але разам з тым, увесь гэты час  я адчуваў падтрымку з боку грамады. І вось менавіта такая салідарнасць, узаемападтрымка дазваляе людзям існаваць ва ўмовах аўтарытарызму. Гэта тое, што разбівае дыктатуру", - распавёў Анджэй Пачобут.

Служба информации ЕвроБеларусь



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение