20 Июнь 2012

У гродзенскіх экалагічных актывістаў з’явіўся ўласны сайт

Днём публічнага з'яўлення «Зелёнага Гродна» greengrodno.info стала 18 чэрвеня, аднак на сайце сабраны архіў экалагічных навінаў Гродна за апошнія паўгады.

Дзякуючы гэтаму можна прасачыць за падзеямі, звязанымі з грамадскімі абмеркаваннямі высячэння дрэваў, удзелам гродзенцаў у міжнародных экалагічных акцыях, аховай навакольнага асяроддзя рэгіёну.

На сайце прадстаўлены гродзенскія ініцыятывы "ВелаГродна", "Чысты лес – чысты розум", "Вегетарыянцы, веганы і сыраеды Гродна" і шмат карыснай інфармацыі, напрыклад, што рабіць, калі ў вашым двары рубяць дрэвы, неабходныя для эколага-актывіста кантакты.

Пакуль асноўнай крыніцай інфармацыі для сайта застаюцца мясцовыя і рэспубліканскія СМІ, аднак яго стваральнікі імкнуцца да таго, каб аднойчы сайт стаў рэсурсам з аўтарскімі матэрыяламі.

Сярод рубрык "Зялёнага Гродна" - Акции и кампании, Деревья в городе, Живая природа, Зелёное потребление, Мусор и отходы, Образование, Промышленность и сельское хозяйство, Структуры природоохраны, Транспорт, Экологическое право, Энергетика.

Твой стыль



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение