14 Ноябрь 2012

Орхускі цэнтр у Гродне адчыніцца 16 лістапада

Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі ПРААН, Еўрасаюзу, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Першы ў Беларусі абласны Орхускі цэнтр створаны на базе Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ён узнік у межах сумеснага праекта ЕС і ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсеаб'емнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

Задачы Орхускага цэнтра – забяспечыць грамадзянам доступ да экалагічнай інфармацыі, кансультаванне, юрыдычная дапамога, прыцягненне шырокага кола грамадскасці ў працэс прыняцця экалагічна значных рашэнняў на рэгіянальным узроўні.

Гродзенскі Орхускі цэнтр пачаў сваю працу задоўга да афіцыйнага адкрыцця, ладзячы сустрэчы з грамадскасцю і экалагічныя акцыі.

Каардынатар цэнтра Іаланта Рамановіч: «Мы падумалі: калі цэнтр пачне дзейнічаць раней афіцыйнага адкрыцця, то людзі даведаюцца пра нас, а значыць, будуць больш актыўна звяртацца да спецыялістаў».

Твой стыль

Крынiца фота



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение