14 Февраль 2013

Новы фотаконкурс «Магія дзікай прыроды»

magija-dikoj-priridy-vorobej.jpgСайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка" абвяшчае новы фотаконкурс "Магія дзікай прыроды-2013", прысвечаны здымкам беларускай прыроды.

Палажэнне аб фотаконкурсе «Магія дзікай прыроды - 2013»

Час правядзення: конкурс (размяшчэнне здымкаў) будзе праводзіцца да 1 кастрычніка 2013 г. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – да 5 лістапада 2013 г.

Памеры здымкаў: павінны быць дастатковыя для іх якаснага друку памерам мін А4; для размяшчэння на конкурс ад 900 да 1024 пікселяў па шырокаму боку для гарызантальных здымкаў і 768 пікселяў па доўгаму боку для вертыкальных.

Размяшчэнне здымкаў: для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна самастойна пасля рэгістрацыі на сайце Вirdwatch.by размясціць свае здымкі ў адпаведнай катэгорыі: "Птушкі", "Іншыя жывёлы", "МакраСвет" і "Краявіды" ў Галярэі на сайце. Здымак, размешчаны на конкурс, павінен мець назву і як мінімум, пазнаку аўтарства (на самім здымку ці пад ім у якасці подпісу). Таксама пажадана дадаваць дату і месца стварэння здымку (апошняя ўмова абавязковая для здымкаў у намінацыі "Краявіды"). Згодна з пажаданнем аўтара, здымкі можа размяціць таксама адзін з мадэратараў сайту. Для гэтага яны павінны быць атрыманыя ў адпаведных для размяшчэння якасці і памеры з выкананнем вышэй пазначаных патрабаванняў на адзін з двух адрасоў э-пошты: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:

«Магія дзікіх птушак» – здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключных у Спіс птушак Беларусі.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "Птушкі" Галерэі. На конкурс у гэтай намінацыі не прымаюцца здымкі, якія ўдзельнічалі ў фотаконкурсе АПБ "Птушкі ў аб'ектыве" да 2012 г. уключна.

«Магія дзікіх жывёл» – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў нашай фауны.* Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "Іншыя жывёлы" Галерэі.

«Магія МакраСвету» – здымкі жывых і нежывых прыродных аб'ектаў, зробленыя ў рэжыме Макра на тэрыторыі Беларусі. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "МакраСвет" Галерэі. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "МакраСвет" Галерэі.

«Магія краявідаў» – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб'екты. Здымкі на гэтую намінацыю размяшчаюцца ў катэгорыю "Краявіды" Галерэі.

* На конкурс не прымаюцца здымкі, якія дэманструюць занятыя гнёзды птушак і/ці логавы звяроў, птушанят і/ці маленькіх дзіцянятаў звяроў, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж. У спрэчных сытуацыях рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскаржанае.

Рэдакцыя сайту застаўляе за сабой права змяняць намінацыю здымка, калі ён яўна праз памылку размешчаны ў неадпаведнай.

Абмежаванні колькасці конкурсных здымкаў

На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.

Ў выпадках, калі паводле сюжэту і кампазіцыі будуць размешчаны некалькі яўна аднатыпных здымкаў таго ж аўтара, яны могуць быць зведзеныя ў серыю і размешчаныя адзін пад адным рэдакцыяй сайту.

Падвядзенне вынікаў

Штомесяц з кожнай намінацыі ў фінал праходзяць не больш 5 здымкаў (не больш 10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак"), якія маюць найбольшы сярэдні бал на 6-ы дзень наступнага месяца ў выніку галасавання зарэгістраваных карыстальнікаў сайту www.birdwatch.by. Калі больш 5 (10 з намінацыі "Магія дзікіх птушак") здымкаў-фіналістаў месяца маюць аднолькавы бал, у фінал праходзяць тыя, якім паставілі адзнаку больш карыстальнікаў. У выпадку, калі і гэтыя паказчыкі будуць аднолькавымі, у фінал фотаконкурсу праходзіць здымак, які быў размешчаны раней.

Найлепшыя здымкі за студзень-люты будуць адбірацца па выніках аценак, атрыманых да 6 сакавіка ў падвойнай максімальнай колькасці для усіх намінацый. Найлепшыя здымкі за верасень адбіраюцца па найбольш высокім балам на 1 кастрычніка.

Да 5 кастрычніка 2013 г. міжнароднае Журы са здымкаў-фіналістаў выбірае не больш трох здымкаў-пераможцаў у кожнай з чатырох намінацый. Да 10 кастрычніка аўтары здымкаў-пераможцаў павінны даслаць на адрас арганізатараў, які будзе ім паведамлены, элетронны варыянт здымка-пераможца ў максімальным разрашэнні для бясплатнага выкарыстання ў якасці ілюстрацыі да аднаго з месяцаў на календары на 2014 г., які будзе надрукаваны выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка" да пачатку лістапада.

Калі здымак у адпаведным для друку разрашэнні не будзе своечасова атрыманы, арганізатары фотаконкурсу застаўляюць за сабой права адабраць з ліку здымкаў-фіналістаў, адзначаных Журы, іншы здымак для друку ў календары і запрасіць яго электронны варыянт у аўтара.

Штомесячныя прамежкавыя Вынікі абвяшчаюцца на сайце www.birdwatch.by для ўсіх намінацый. Канчатковыя вынікі фотаконкурсу абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродна ў пачатку лістапада 2013 г. і на сайце birdwatch.by.

Прызы

Па тры лепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2014 год выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка", які будзе распаўсюджвацца на штогадовых Днях Св.Губерта ў пачатку лістапада 2013 г.

Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйнае адкрыццё Дзён Св.Губерта у Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які займе Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 20 календароў, за здымак, які займе другое месца – 15 календароў, за здымак, які займе трэцяе месца – 10 календароў.

Аўтары здымкаў-пераможцаў, якія не змогуць атрымаць календары непасрэдна пад час святкаванняў Дзён Святога Губерта ў Гродна, атрымаюць іх бясплатна па пошце на ўказаны імі адрас у межах Беларусі.

Дадатковыя намінацыі і ўзнагароды

Адміністрацыя першага ў Беларусі Гродзенскага заапарку выбярэ і ўзнагародзіць ваўчэрам на бясплатнае наведванне заапарку на працягу года аўтара(ў) Лепшага здымка фотаконкурсу па яе версіі і лепшага здымка, зробленага жыхаром Гродна.

Па ўзгадненні з аўтарамі лепшых здымкаў, пасля абвяшчэння вынікаў фотаконкурсу, яны могуць быць выкарыстаныя Арганізатарамі для стварэння фотавыставы "Магія дзікай прыроды - 2013".

Birdwatch.by

Фота Мікалая Вераб'я



Комментарии   

 
0 # LOAN OFFERMR ANDY COLE 2017-09-03 15:57
добры дзень

Вам неабходны тэрміновы крэдыт для задавальнення вашых фінансавых патрэбаў? Мы прапануем крэдыты ад 2000,00 да 50,000,000.00, мы надзейныя, магутныя, хуткія і дынамічныя, ня праверыць крэдыт, і прапануюць 100% гарантыі замежных крэдытаў у перыяд гэтай перадачы.

Мы таксама арандаваны ўсю валюту з 2% працэнтнай стаўкі па ўсіх крэдытах .... Калі вы зацікаўлены, вярнуцца да нас з гэтай электроннай пошты.

Калі ласка, вярніцеся да нас, калі цікава, з trustfirm2010@gmail.com

З павагай,

Г-н Эндзі Коўл
Trustfirm2010@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # Re: Financiële leningaanbieding met Express Finance INSTITUEsasha 2019-04-01 13:38
Вы на коленях на земле? А вас просят денег, прежде чем отдать их вам?
НЕТ, с нами вы ничего не платите до получения кредита
В интересах соблюдения закона и удовлетворения клиента мы берем на себя необходимые расходы и
вы возвращаете нам деньги после получения полной суммы вашего заявления
У вас была возможность занять от 5000 до 5 000 000 евро с низкой ставкой 2% на срок от 1 до 30 лет.

NB: без платы, нотариус и т. Д. не платить, пока вы не получите свой кредит

НАША СЕРЬЕЗНАЯ ДЕЛАЕТ РАЗНИЦУ
Электронная почта: Expressfinance02@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # APPLY FOR YOUR URGENT LOANfred more 2019-08-16 14:31
Атрымайце крэдыт ужо на працягу 48 гадзін

Добры дзень

Вы хочаце стаць прадпрымальнікам, пачаць праект альбо купіць кватэру, альбо вы ў фінансавым выпраўленні, ваша дапамога прыходзіць зараз, вы страцілі мару, спрабуеце рыхтавацца, не дазваляйце марам памерці, звяжыцеся з містэрам Фрэдам больш, для хуткага і надзейнага крэдыту.
Мы прапануем гэты від пазыкі ніжэй:

1 бізнес-крэдыт
камерцыйная
пазыка 3-й кватэры

крэдыт 4. аўто

крэдыт 5. крэдыт на аўто і г.д.

Мы прапануем крэдыты для сур'ёзных і шчырых кліентаў, якія гатовыя супрацоўнічаць з намі з працэнтнай стаўкай 3%, пачынаючы ад 100 000,00 да 500 000 000 000,00.

Звяжыцеся з намі хутка па электроннай пошце (fredmorefinance@gmail.com)

(fredmorefinance@hotmail.com)

Нумар Whatsap: +919654763221

Падпісана

Дырэктар

Містэр Фрэд больш
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # APPLY FOR YOUR URGENT LOANfred more 2019-09-04 16:30
Атрымайце крэдыт ужо на працягу 48 гадзін

Добры дзень

Вы хочаце стаць прадпрымальнікам, пачаць праект альбо купіць кватэру, альбо вы ў фінансавым выпраўленні, ваша дапамога прыходзіць зараз, вы страцілі мару, спрабуеце рыхтавацца, не дазваляйце марам памерці, звяжыцеся з містэрам Фрэдам больш, для хуткага і надзейнага крэдыту.
Мы прапануем гэты від пазыкі ніжэй:

1 бізнес-крэдыт
камерцыйная
пазыка 3-й кватэры

крэдыт 4. аўто

крэдыт 5. крэдыт на аўто і г.д.

Мы прапануем крэдыты для сур'ёзных і шчырых кліентаў, якія гатовыя супрацоўнічаць з намі з працэнтнай стаўкай 3%, пачынаючы ад 100 000,00 да 500 000 000 000,00.

Звяжыцеся з намі хутка па электроннай пошце (fredmorefinance@gmail.com)

(fredmorefinance@hotmail.com)

Нумар Whatsap: +919654763221

Падпісана

Дырэктар

Містэр Фрэд больш
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение