07 Февраль 2013

Конкурс грантаў па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі

Рэгіянальны Экалагічны Цэнтр (Венгрыя) абвяшчае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі.

Прымаюцца заяўкі:

  • на нацыянальныя гранты, на сумы ад 15 000 да 25 000 еўра;
  • на мясцовыя гранты, на сумы ад 5 000 да 10 000 еўра.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падаваць заяўкі адначасова на нацыянальныя і мясцовыя гранты і распрацаваць некалькі дакументаў канцэпцый.

Апошні тэрмін – 28 лютага 2013, 17:00.

У рамках кожнага праекта праграмы нацыянальных грантаў павінна быць прадугледжана супраца прынамсі дзвюх арганізацый грамадзянскай супольнасці. Схема мясцовых грантаў прадугледжвае падачу асобных заявак, хаця ўсталяванне супрацы з іншымі арганізацыямі таксама рэкамендуецца.

Падрабязней на Sector.rec.org.

Настаўнік.info



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение