21 Март 2013

Канструктыўная экалогія – што гэта і як яна працуе

Bogdan220 сакавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя эколага і пэрмакультурнага дызайнера – Багдана Папова.

Лекцыя была прысвечана канструктыўнай экалогіі і канструяванню сістэм жыццязабеспячэння для чалавека. На працягу двух гадзін Багдан Папоў распавядаў як прымяняць экалогію прыкладным спосабам, каб не проста зафіксаваць факт наяўнасці экалагічных праблем, а выкарыстоўваць свае веды для стварэння ўстойлівага асяроддзя і праектавання экасістэм.

Тэрмін "канструктыўная экалогія" паходзіць ад тэрміна "канструктыўная геаграфіі", менавіта так у савецкія часы называліся маштабныя навуковыя праекты пераўтварэння прыроды, паняцце ўзнікла як накірунак, які павінны быў абгрунтаваць і апраўдаць глабальныя змены прыроды. Тэма ж праектавання асяроддзя з'явілася адносна не так даўно, сама ідэя таго, што можна запраектаваць асяроддзе на аснове экалагічна мэтазгодных метадаў у мінулым нават не разглядалася. Разуменне таго, што ў сваёй эксплуатацыі прыроды чалавецтва зайшло занадта далёка і падштурхнула да пошуку новых шляхоў вырашэння праблем на аснове ведаў аб прыроде. Якраз у гэты момант ўзнікла ідэя канструктыўнай экалогіі, як сістэмы ўзаемасувязяў, бо важна памятаць, што ўсе аб'екты экасістэм звязаны паміж сабой і галоўная задача, якая стаіць перад чалавецтвам, навучыцца канструяваць гэтыя ўзаемасувязі так, каб яны былі ўстойлівымі і кругаварот рэчываў у сістэмах не выходзіў за іх межы.

Адным з накірункаў канструктыўнай экалогіі з'яўляецца канструяванне сістэм жыццязабеспячэння, прадумванне ўсіх элементаў, якія неабходны для нармальнага і камфортнага жыцця, забеспячэння ўсіх патрэб і з найменшай шкодай для прыроды.

Падводзячы вынік сустрэчы Багдан Папоў зазначыў, што найважней для чалавецтва ва ўсіх сваіх дзеяннях кіравацца элементарнымі законамі экалогія: усё звязана з усім; усё павінна кудысьці дзявацца; спажывец павінны плаціць; прырода ведае лепш, бо яны бяспрэчны.

Беларусский зеленый портал

 



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение