03 Декабрь 2012

Запрашаем на міжнародную навуковую канферэнцыю «Заалагічныя чытанні 2013» у Гродна

Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2013», прысвечанай памяці прафесара І.К. Лапаціна (1923 – 2012), якая адбудзецца 14–16.03.2013 г. на базе факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г.Гродна, Беларусь).

Канферэнцыю арганізуюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь), «Навукова-Практычны Цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсам» (Беларусь), ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (Беларусь), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь), Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне (Польшча), Інстытут біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча), Тульскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя  Л.Н. Таўстога (Расія), Чаркасскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага (Украіна)

Навуковыя кірункі працы канферэнцыі

Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынга і кадастра жывёльнага свету.

Актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўздзеяння і глабальных зменаў асяроддзя іх пражывання.

Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету.

Эколага-ценатычная характарыстыка біятопаў як месцаў пражывання жывёл.

Сучасныя падыходы да выкладання заалагічных дысціплін у сярэдняй і вышэйшай школе.

Формы ўдзелу ў рабоце канферэнцыі

Выступленне з пленарным дакладам (да 30 хвілін)

Выступленне з дакладам на секцыі (да 15 хвілін)

Стэндавае паведамленне (постэр)

Завочны ўдзел (толькі публікацыя матэрыялаў)

Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, польская, англійская, украінская.

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі

Неабходна да 16.01.2013 г даслаць на адрас аргкамітэтупа электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. свае матэрыялы ў сборнік канферэнцыі (да 4 старонак за канферынцыйны ўзнос і за невялікую дадатковую плату можна апублікаваць матэрыялы большага аб'ёму!) і іншыя паперы, ўключна з заяўкай і копіяй аплаты.

Больш інфармацыі на старонцы канферэнцыі (з умовамі ўдзелу і іншай асноўнай інфармацыяй па-расійску, польску і ангельску) ў Інтэрнэце: www.birdwatch.by/zooconfHrodna.

BirdWatch.by



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение