20 Июль 2012

Онлайн-канферэнцыя са старшынёй «Экадом» Ірынай Сухій

Старшыня грамадскай арганізацыі «Экадом» Ірынай Сухій адказала на пытанні падчас анлайн-канферэнцыі.

Ці ня думаюць нашы эколагі пераходзіць да больш радыкальных формаў пратэсту? Пакуль адны канфэрэнцыі, слуханьні -- нічога не дапамаглі. Ці не пара на рэйкі класьціся, як на Захадзе?

Нам і не радыкальных дзеяньняў хапае, каб сесьці на суткі. У краіне, дзе самавольства і правасудзьдзе набліжаецца да узору 37 году, радыкальныя дзеяньні могуць загубіць людзей, але будоўлю не спыніць.

Мы прыхільнікі ўстойлівага разьвіцьця, у якім прагрэс у балянсе з навакольным асяродзьдзем і годным жыцьцём людзей. Нашы каштоўнасьці: гуманізм, негвалтоўнасьць і разьвіцьцё. Гэтым мы і адрозьніваемся ад тых, хто "змагаецца" з намі сілай, незаконнымі арыштамі, неправасуднымі рашэньнямі і ілжэсьведчаньнямі ў судах супрацоўнікаў "праваахоўных органаў".

Бітай і аўтазакам плянэту не зрабіць зялёнай, роўна, як і актам самаспаленьня.

Штосьці мала ў Беларусі наогул чуваць пра дзейнасьць эколягаў. Не маглі б вы каротка расказаць пра дзейнасьць і дасягненьні вашай арганізацыі.

Прапаную чытаць Беларускі зялёны партал www.greenbelarus.info. І канкрэтна справаздачу аб дзейнасьці таварыства «Зялёная Сетка», уклад "Экадому" ў дзейнасьць "Зялёнай сеткі" вялікі: http://greenbelarus.info/phocadownload/green_alliance_2011.pdf

А што мала чуваць... так а пра што ў нас шмат чуваць? У нас ёсьць cвабода слова, друку, сходаў? Робім шмат, інфармацыя толькі ў інтэрнэце і незалежных СМІ

Як вы думаеце, чаму беларусаў так мала цікавяць экалагічныя праблемы? Дзяцей моўчкі хаваюць, якія паміраюць ад раку, а ўсё роўна супраць АЭС голасу не падымуць...

Мне падаецца, што ня толькі экалягічныя. Вось жа і пытаньні палітвязьняў, наяўнасьць інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў, рэальнага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў, дзіцячай злачыннасьці, невыкананьня мэдычных пратаколаў пры лячэньні ракавых захворваньняў, шмат што можна пералічыць, пачынаючы з пытаньняў памяці і ацэнкі сталінскіх рэпрэсій.

Але наша задача зрабіць так, каб меркаваньне людзей было пачута і каб гэта было нормай. І калі ўлада зацікаўлена ў тым, каб усіх загнаць у першы ўзровень піраміды патрэбаў, то наша задача - разам бачыць далягляд!

А вось літоўцы таксама АЭС будуюць, не атрымліваецца, відаць, без гэтага. Дык чаму Беларусь не павінна? Энергію з паветра не здабудзеш. Якую альтэрнатыву прапануюць экалягісты?

Па-першае яшчэ не будуюць, у Літве будзе рэфэрэндум па гэтым пытаньні. Паводле дадзеных соцапытаньня, які правяла кампанія Vilmorus, будаўніцтва новай АЭС падтрымліваюць толькі адзін зь пяці жыхароў Літвы, а 80 адсоткаў апытаных лічаць, што АЭС павялічыць даўгі Літвы. Пры гэтым трое зь пяці рэспандэнтаў (62,9 адсотка) знаходзяць прапанаваны праект АЭС небясьпечным.

Так што яшчэ не будуюць і хутчэй за усё не пабудуюць, таму што гэта дорага, небясьпечна і не прынясе ніякай энэргетычнай незалежнасьці, а толькі залежнасьць ад праблем па захоўваньні радыеактыўных адкідаў, ад выплаты крэдытаў, ад выдаткаў па дэкамісіі станцыі, што адслужыла свой тэрмін. Вывад з эксплюатацыі Ігналінскай АЭС каштуе Літве практычна столькі ж, колькі і пабудаваць новую АЭС. Вялікія сумневы ў тым, што гэты праект адбудзецца. І прыклады краін, дзе працуюць дэмакратычныя працэдуры і ў людзей ёсьць магчымасьць адкрыта абмяркоўваць рашэньні, паказвае, што ў атамнай энэргетыкі мала шанцаў.

1.Как вы думаете, если внешний долг Беларуси составляет почти10 млрд. долларов и строительство АЭС ещё 10 млрд. то за какое время белорусский народ сможет всё ЭТО вернуть если не будет: есть, пить, отдыхать спать и размножаться, но постоянно наращивать ВВП в озвученных правительством темпах проявля небывалое экономическое чудо?

2.Ранее заявленная цифра на островецкую АЭС была 6-7 млрд.( 2011 г.) Оказалось уже 10 млрд. Может ли означать , что оставшиеся 3-4 млрд. пойдут на карманные, или иные расходы НУЖНЫЕ для страны, или нужным людям?

3) Репресии против экологов стали фактом.Задержание Вас Мацкевича,Новиковой Т,Ожаровского А.По Татьяне и Андрею суд состоялся даже ночью, как при сталинских тройках. Что дальше? Ваши прогнозы, может быть план действий ?
Спасибо.

1. Ох, такія пытаньні да эканамістаў.

2. Небясьпека ня ў тым, куды пойдуць запасныя 3-4 мільярды, а ў тым, як будуць выдаткавацца асноўныя 6-7. Падрабязна ў дакладзе "Аб рызыцы карупцыі ў дзяржкарпарацыі «Расатам», і ў артыкуле http://www.bellona.ru/articles_ru/articles_2011/belarussians_not_belive_in_npp

Бачылі, што здарылася на Ленінградзкай АЭС летась? http://news.tut.by/world/243176.html Добра, калі ўсё разваліцца на такім этапе, а не тады, калі загрузяць ядзернае паліва.

3. Суд над Тацянай і Андрэем адбыўся ўвечары. Па апошніх дадзеных, прыкладна ў раёне 17-18 гадзін. Проста праваахоўнікі так стараліся, каб грамадзтва і адвакат нічога пра гэта ня ведалі, што хавалі месца, дзе знаходзяцца Андрэй і Тацяна. Дзіўна, як моцна баяцца агалоскі і простай прысутнасьці прэсы, сяброў і калег ....

Далей - працаваць і не апускаць рукі, не баяцца і ўпадаць у засмучэньне. Мы ж не маленькія, мы абралі свае мэты, мы не зьдзяйсьняем нічога супрацьзаконнага.

Далей – жыцьцё, такое, якім мы яго будуем. Што да неправасудных рашэньняў і незаконных дзеяньняў праваахоўнікаў, то абскардзіць і максымальна галосна. І проста быць пасьлядоўнымі.

Моманты бясьсільля і расчараваньня ёсьць у кожнага, учора, калі мяне затрымлівалі, мне было страшна, я была разгубленая. Але, калі ў судзе я ўбачыла сваю дачку, якая пасьпела заключыць пагадненьне з адвакатам, сваіх старых сяброў, якія наогул не займаюцца экалёгіяй, калегаў па грамадзкай дзейнасьці і прэсу, я стала спакойная.

А вось 19 ліпеня, калі ў мяне на Акрэсьціна не прымалі перадачу зь лекамі для Новікавай, я дакладна разумела, што проста сьцены гэтыя рассыплюцца, калі ў мяне гэтую перадачу ня прымуць. О, яны б і рассыпаліся :))

Мы павінны быць моцныя узаемнай падтрымкай, салідарнасьцю. У гэтым і складаецца асноўная стратэгія.

Наколькі мне вядома, калі ядзерныя адкіды з АЭС вывозяцца паводле інструкцыяў, дык ядзерная энэргетыка бадай ці не - найболш экалягічна чыстая з усіх вядомых тыпаў, прынамсі, цжнава даступных. Наколькі гэта слушна?

Што вам вядома пра вываз адкідаў з будучай беларускай АЭС? Іх будуць вывозіць у Расею, ці перапрацоўваць на месцы?

Нават калі іх будуць перапрацоўваць на месцы, я чуў, што Беларусь мае даволі дасканалыя тэхналёгіі перапрацоўкі адкідаў - паўраспад паскараецца ўдвая. Што вам вядома пра гэтыя тэхналёгіі?

1. Ну ніхто ў сьвеце не вырашыў праблему ядзерных адкідаў, і нават калі гэта вывезуць зь Беларусі, то створыцца пагроза ў іншым месцы, я думаю, што даволі безадказна думаць, што калі адкіды ў Расеі, то нам нічога не пагражае. Калі здарыўся Чарнобыль, то наступствы былі і ў Швэцыі, наступствы Фукусімы дайшлі і да Эўропы.

І усё забываюць што працэс здабычы ўрану наносіць велізарную шкоду навакольнаму асяродзьдзю. І нават калі атамная станцыя працуе безаварыйна, яна выкідвае радыеактыўныя адкіды, якія ўплываюць на здароўе дарослых і асабліва дзяцей, што жывуць недалёка ад АЭС. Ня кажучы ўжо аб рызыцы аварый, якая значна больш высокая, чым пра гэта гавораць атамшчыкі.

2. Магчыма, у Расею будуць вывозіць адпрацаванае ядзернае паліва для перапрацоўкі, але паводле расейскага заканадаўства, увоз радыеактыўных адкідаў у краіну забаронены, таму радыеактыўны адкіды будуць потым вяртаць у Беларусь. Гэта значыць праз усю краіну будуць туды-сюды езьдзіць саставы зь небясьпечныя зьмесьцівам, дадаючы верагоднасьці для якой-небудзь аварыі. І праблема з адкідамі ўсё роўна будзе на нашым баку.

3. Пра гэта не магу вам нічога адказаць, вось выйдзе Андрэй Ажароўскі і падрабязна зможа адказаць пра тэхналёгіі перапрацоўкі адкідаў. Пашкадуйце мяне з маёй гуманітарнай адукацыяй. :)

У Астраўцы мясцовыя людзі хутчэй за АЭС, чым супраць. Працоўныя месцы і агульнае разьвіцьцё горада і рэгіёна. Ці спрабуеце Вы пераконваць мясцовых людзей і якія Вашы аргумэнты?

Учора ў мяне браў інтэрвію карэспандэнт агенцтва "Ройтэрз". Распавёў, што нядаўна ён здымаў рэпартаж на вуліцах Астраўца і, правёўшы апытаньне сярод мясцовага насельніцтва, адзначыў што ўсе ў раёне маюць сваю выразную пазыцыю і яна дзеліцца ў працэнтных суадносінах 50/50 за і супраць.

Існуе ілжывае меркаваньне аб забесьпячэньні жыхароў вялікай колькасьцю працоўных месцаў. Хочацца ўдакладніць, для каго яны будуць прызначаныя? Хіба ў Астраўцы вялікая колькасьць фізыкаў-ядзершчыкаў і спэцыялістаў ядзернай энэргетыкі? Вядома, можна разьлічваць на працоўныя месцы падчас будаўніцтва і далей у сфэры абслугоўваньня. Але бонусам гэтаму стане значная колькасьць захворваньняў леўкеміяй і пастаянны высокі радыяцыйны фон.

Акрамя таго, у рэгіёне пачне разьвівацца прамысловасьць (куды дзяваць столькі энэргіі) і выдатны рэкрэацыйны край ня будзе ўжо тым выдатным месцам, у якім яны прывыклі жыць.

Для Астравецкага раёну пэрспэктыўна і бясьпечна – разьвіцьцё турызму. Цудоўная прырода, блізка мяжа з Эўразьвязам, аэрапорт у Вільні ...

Дапусьцім, АЭС пабудавалі. За расейскія грошы. Мяняецца ўлада - што тады. Мы яе зачыняем? Мы яе перапрафілізуем на выпуск шкарпэтак і ніжняй бялізны, альбо пакрышак для аўтамабіляў?

З аднаго боку АЭС - так, шкодна і небясьпечна, але ж няма альтэрнатывы, і каб захаваць незалежнасьць краіны, нам патрэбная гэтая энэргія, не?

Да таго, як пабудуюць АЭС, пройдзе гадоў 10, і якім тады будзе сьвет і тэхналёгіі, мне зараз цяжка прагназаваць, і таму больш лягічна гэта пытаньне адкласьці трохі на больш позьні час.

Што тычыцца адсутнасьці альтэрнатывы, дык гэта вялікая памылка. У Беларусі вялікі патэнцыял ляжыць у энэргазьберажэньні. Калі б туды ўкласьці столькі грошай, колькі ў АЭС, дык мы б атрымалі больш энэргіі, чым будзе выпрацоўваць АЭС, больш хуткай і бясьпечнай. Таксама ёсьць добры патэнцыял аднаўляльных крыніц энэргіі, якія больш бясьпечныя і больш сучасныя, аднак, на вялікі жаль, іх мала разьвіваюць ў краіне.

То, что строительству АЭС быть - уже очевидно. Высокая безопасность атомных электростанций также известна. У меня остается несолько вопросов:
- будет ли инструктироваться население по поведению на случай ЧП на АЭС?
- будут ли обдуманы и закреплены жесткие пути и условия для ликвидации возможных последствий аварии на АЭС и эвакуации населения?
- будет ли население застраховано от неинформирования властями об угрозе?

Усе гэтыя пытаньні не да мяне, да Мінэнэрга, мясцовай ўлады...

Але ў АУНА АЭС эфэкт пры пазапраектнай аварыі разглядаўся максымум на 3 км. (спампуйце крытыку АУНА на сайце http://www.atomby.net/ - зьлева ўнізе). Паводле гэтай лёгікі, ня будзе прадугледжана мер для тых, хто жыве далей .... Для параўнаньня ў АУНА фінскай АЭС разглядае ўзьдзеяньне на адлегласьць 1000 км ....

В рамках гражданской кампании "Наш дом: АЭС за против" мне приходится сталкиваться с арргументом противников ядерной энергетики о том, что, дирекция строящейся Белорусской АЭС нпроигнорировала возражения экологов... Побывал в Информационном Центре будущей АЭС и на самом видном месте увидел папку, где подшиты возражения ядерщиков. Что на это скажет Ирина Сухая? Чем экоологи не удовлетворены в ответах и возражениях ядерщиков? Может стоит дать второй раунд дискуссии, чтобы привлечь внимание общественности к проблемам прооекта и его реализации, а не защищать мифическую стаю кумжи на гранты многострадальных немецких налогоплательщиков. Кстати о кумже... В марте меясце я убедился: недалеко от площадки АЭС очень сильно воняет свинокомплекс, сборасывая в реку порции г...

Гэта вельмі даўгое пытаньне. Справа ў тым, што, канешне, ядзершчыкі адказалі, але гэтыя адказы нас не задавальняюць. Можна паглядзець гэты дакумэнт "Крытыка АУНА" (яго можна знайсьці на сайце http://www.atomby.net/ ). Гэта тое ж пытаньне, пра якое я ўжо казала: пра запраектныя аварыі. Нам не адказалі нічога ўцямнага: чаму 3 кілямэтры? Чаму фіны лічаць, што зона ўзьдзеяньня – 1000 кілямэтраў, а нашы палічылі – 3 кілямэтры.

Наконт бясьпекі там было цудоўнае пытаньне: "купал устойлівы да падзеньня самалёта". І калі мы запыталі, якога самалёта, нам адказалі, па-мойму, 5 ці 7 тон – гэта так маленькі кукурузьнік, а пасажырскі самалёт важыць, здаецца, 70 тон. І пішацца, што "мы засьцераглі ад падзеньня самалёта". А побач Вільнюскі аэрапорт. То бок, калі нармалёвы пасажырскі лайнэр, крый Божа, туды сьпікіруе, нічога там не вытрывае.

Там шмат розных іншых рэчаў. Я думаю, што ў межах такіх адказаў на пытаньні мне складана распавесьці ўсё вельмі падрабязна.

Імя:: Яўген Мурашка20.07.2012 12:04

Сп. Ірына, у свой час акадэмік-ядзершчык Сахараў (цяпер нябожчык) катэгарычна заявіў: "Безопасных проектов атомных станций не существует". І як прыклад. Трагедыя у ЗША (1973 г.) Чарнобыль, Фукусіма .Але працягваецца спекуляцыя рэжыму наконт адсутнасьці альтэрнатывы. Магу нагадаць аб тым, што у Нямеччыне, з 20 атамных станцый, 11 зачынілі у 2011 г. астатнія 9, зачыняць да 2020 года. Тым не менш альтэрнатыўныя віды здабычы электраэнэргіі у Нямеччыне за 211 г. вырабілі 50% ад патрэбнай колькасьці. Таму, ніякай АТС для Беларусі не патрэбна, яшчэ жывуць ахвяры трагедыі на ЧАЭС і аб гэтым нам патрэбна памятаць. Астравецкая АС, гэта бомба запаволенай дзейнасьці, таму галоўнага сапера неабходна тэрмінова адхіляць ад улады, іншага выйсьця няма.

Тут можна толькі падтрымаць гэта выказваньне. Абсалютна дакладна.

І можна толькі парадавацца за немцаў, за нямецкі ўрад, які вельмі адказана ставіцца да сваёй краіны, да сваіх грамадзянаў і клапоціцца пра іх будучыню

Ирина, очень жаль, что люди задержаны из-за того, что собирались передать в посольство РФ обращение, которое, простите, не имеет никакого смысла. Оно адресовано правительствам Беларуси и России... Вы действительно верите в то, что подобными документами можно повлиять на ситуацию со строительством АЭС? Порой складывается впечатление, что такие обращения принимаются экологической общественностью для "галочки". Не лучше ли направить усилия на тех, кто непосредственно может повлиять на процесс возведения АЭС -- например, МАГАТЭ?

Второй вопрос: есть ли информация о состоянии арестованной Тани Новиковой?

Мы таксама дастаткова скептычна глядзім на сілу ўплыву нашых зваротаў, але пасьля заўчарашніх падзей я падумала, што, значыць, неяк мы ўплываем, бо такая рэакцыя ўладаў мяне, з аднаго боку, зьдзівіла, а зь іншага боку – узрадавала.

Значыць, ёсьць рэзананс, і неяк гэта, мяркуючы па ўсім, перашкаджае ім жыць. Мы ж ня толькі носім гэтыя звароты, якія, як Вы кажаце "для птушачкі". Гэта таксама магчымасьць патлумачыць большай колькасьці людзей тую небясьпеку, якую нясе АЭС.

У гэтых публічных зваротах мы выказваем свае аргумэнты, распавядаем пра тое, якія парушэньні зараз адбываюцца пры будаўніцтве АЭС, – мы робім гэтыя рэчы галоснымі. Так што гэта ня толькі для ўраду, гэта таксама і для ўсіх астатніх жыхароў Беларусі.

Наконт МАГАТЭ. Чамусьці існуе такое ўяўленьне, што МАГАТЭ клапоціцца пра бясьпеку грамадзянаў. МАГАТЭ – гэта арганізацыя насамрэч адзін з галоўных лабістаў атамнай энэргетыкі. МАГАТЭ зацікаўленае ў будаўніцтве большай колькасьці станцый. Адзіная іх карная функцыя заключаецца ў тым, што яны сочаць за нераспаўсюдам ядзерных тэхналёгій, якія датычацца стварэньня ядзернай зброі. Ва ўсім астатнім яны будуць падтрымліваць наш урад і спрыяць яму пры будаўніцтве АЭС.

Чамусьці многія людзі думаюць, што МАГАТЭ – гэта тая структура, якая можа нейкім чынам паўплываць на гэты працэс: забараніць, не дазволіць.
Яны толькі за.

2. 19 ліпеня а 5-ай гадзіне ў яе быў адвакат, да гэтага часу яна атрымала лекі, аднак ёй так і не былі перададзеныя прадметы асабістай гігіены, якія разам зь лекамі ёй былі перададзеныя а 12-ай гадзіне. Стан здароўя, па словах адваката, ня дужа добры.

Існуе меркаваньне, што тыя, хто выступае супраць АЭС у Эўропе, напрыклад -- вольна ці міжволі працуюць на Газпром і расйскае газавае лобі. Што скажаце?

Гэта, канешне, цікавы падыход. Расейскі "Росатам" спаборнічае з "Газпромам" за сфэры ўплыву. Ва ўсялякім выпадку я дакладна магу сказаць, што беларускія эколягі, экалягісты і тыя, хто супраць АЭС, аніяк не зьвязаныя з "Газпромам". Я ня думаю, што ў Эўропе гэта заява таксама справядлівая.

Мы, канешне, супраць АЭС і за аднаўляльную энэргетыку, але без якой-кольвек яшчэ выпрацоўкі энэргіі не абысьціся і газавая генэрацыя на сучасным этапе – адна з найбольш даступных і, зь іншага боку, чыстых, для таго, каб быць дадатковай генэрацыяй энэргіі да аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

Магчыма, празь некалькі год зьявяцца нейкія іншыя тэхналёгіі, і газа ўжо будзе неактуальная. Але мы дакладна не зьяўляемся лабістамі "Газпрома".

На гэтым прыём пытаньняў скончыны. Дзякуй усім, хто браў удзел у онлайн-канфэрэнцыі

Мяне насамрэч вельмі парадавалі пытаньні, якія былі зададзеныя. Гэта паказвае, што людзі насамрэч занепакоеныя тым, што адбываецца, іх цікавяць даволі спэціфічныя і правільныя пытаньні: пра адпрацаванае ядзернае паліва, напрыклад. Тыя рэчы, якія як правіла замоўчваюцца пры прапагандзе атамнай энэргетыкі.

Пэўны час на беларускім тэлебачаньні ішла рэкляма (ня ведаю, зараз, мусіць, ужо не ідзе): "Атамная энэргія – энэргія жыцьця". Мы нават хацелі падаць у суд на гэту рэкляму, таму што гэта, на мой погляд, вельмі цынічна і выяўляе непавагу да людзей, якія пацярпелі ад Чарнобыля. Якая "энэргія жыцьця"?!.

Я вельмі ўдзячная ўсім, хто задаў пытаньні і спадзяюся, што на большасьць зь іх здолела адэкватна адказаць, акрамя асабліва тэхнічных.

Я хацела б сказаць: ня верце прапагандзе, шукайце інфармацыю – у інтэрнэце яе шмат пра небясьпеку АЭС. Будзьце актыўнымі, не маўчыце, бо будучыня нашай краіны – ў нашых руках.

Калі мы хочам жыць у прыгожай і чыстай краіне, мы павінныя нешта для гэтага рабіць. Дзякуй!

Даведка

Ірына Сухій скончыла філялягічны факультэт БДУ, аддзяленьне расейскай мовы і літаратуры. Потым — ЭГУ, дзе вывучала паліталёгію. У грамадзкім руху з канца80-х, стаяла ля вытокаў стварэньня арганізацыі «Next stop — your life». У 1996-м годзе разам з калегамі стварыла грамадзкую арганізацыю «Экадом».

«Экадом» падпісаў мэмарандум Нацыянальнай плятформы форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства». «Экадом» пасьлядоўна выступае супраць пабудовы АЭС у Беларусі.

Дзьве дачкі, 22 і 15 гадоў.

Радыё Свабода



Комментарии   

 
0 # НА: Онлайн-канферэнцыя са старшынёй «Экадом» Ірынай Сухійwilliams 2017-08-02 01:07
эй,
Ці ёсць Вам тэрмінова крэдыт, каб ачысціць вашыя даўгі ці вам патрэбен крэдыт капіталу, каб палепшыць свой бізнэс?
вы звольненыя
Банкі і іншыя фінансавыя ўстановы?
Вам патрэбен крэдыт кансалідацыі або іпатэчны крэдыт?
Няма неабходнасці шукаць далей, таму што мы тут, каб зрабіць усё вашы фінансавыя праблемы сышлі ў мінулае. Мы крэдытуем фізічныя твар
якія маюць патрэбу ў фінансавай дапамогі, якія маюць дрэнны крэдыт ці патрэбныя грошы
каб аплаціць рахункі, інвеставаць у бізнес у памеры 2%. Я хачу выкарыстоўваць гэтую сераду паведаміць Вам, што мы аказваем надзейную і атрымальніка дапамогі і гатова прапанаваць Вам крэдыт. Такім чынам, звяжыцеся з намі па электроннай пошце: williamsloancompany924@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # Атрымаеце вашу фінансавую сітуацыю вырашыць сёння.Jhonny Alvarez 2017-12-14 19:47
Прывітанне дарагі сябар!

Вам патрэбен крэдыт, каб пашырыць вашу кампанію або пачаць свой уласны бізнэс? Вы думалі пра далі з жыццём проста таму, што вы так доўга шукалі спосаб, каб атрымаць грошы, каб пачаць новае жыццё? калі так, то вы проста не маюць абсалютна нічога, каб хвалявацца аб тым, таму што я таксама быў у такой жа сітуацыі, таксама, я г-н Jhonny Alvarez з Санта-Круз Балівіі, я быў у больш крытычнай сітуацыі ў маім жыцці, і я амаль скончыў жыццё самагубствам, таму што я думаў, што не было ніякай надзеі для мяне перад маім добрым сябрам накіраваў мяне да крэдытору па імені місіс Аннабель Скот, які даў мне суму крэдыту ў выглядзе 47,597.00 €, які змяніў маё сітуацыю сёння і цяпер я жыву шчаслівай жыццё, мая справа будзе добра, і мае рахункі былі аплачаны і найбольш важнай часткай гэтага з'яўляецца тое, што яны даюць свой крэдыт у памеры 2% для ўсіх, хто мае патрэбу ў крэдыт як для прыватных асоб і кампаній, вы таксама можаце атрымаць ваша фінансавае становішча вырашаецца сёння, звярнуўшыся іх па адрасе: (anabelscott190@gmail.com) для лёгкага і надзейнага крэдыту, таму што ваша падтрымка іх клопат.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # DO YOU NEED A LOANRandy Val 2018-01-10 17:00
Hello friends, Do you want a cash loan today, there's only one company I can recommend for you where i got my loan of $199,500 from, williams Loans, contact them via email : willianloanfirm6@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # НА: Онлайн-канферэнцыя са старшынёй «Экадом» Ірынай СухійRoseline Clinton 2018-05-06 10:25
Вам патрэбен бізнес або Персанальны крэдыт ці што?
Наша кампанія з'яўляецца законнай кампаніяй.
Мы крэдытуюць прыватных асоб і кампаній на 2% працэнтных ставак.
Будзьце ўпэўненыя, мы тут, каб дапамагчы вашым патрэбам.
Для атрымання дадатковай інфармацыі, кантактны адрас электроннай пошты: roselineclintonloancompany@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # CREDITWesley Clark 2018-08-10 23:59
Вы дзелавы чалавек ці жанчына?
Вы ў любым фінансавым стрэсе ці патрэбныя сродкі, каб пачаць свой уласны бізнэс?
Вам неабходны крэдыт для пагашэння вашай запазычанасці або аплаціць рахункі?
  Ці ёсць у вас нізкі кошт крэдыту і складанасці з атрыманнем крэдытаў ад мясцовых банкаў і іншых фінансавых інстытутаў? Я хацеў бы паведаміць вам, што мы прапануем ўсе віды крэдытаў па нізкай працэнтнай стаўцы 2% {}, калі зацікаўлены ў атрыманні крэдыту ад нас. [Email: lakelandloanfirm6060@gmail.com],.........
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # loanscompandymartha logan 2018-08-27 16:02
Доказы таго, як я атрымаў свой крэдыт ад рэальнага і GENUINE крэдыта
КАМПАНІЯ НАЗВАЎ Кельвіна крэдытная COMPANY. Я вельмі рады сёння
І БОГ ДАПАМАГЧЫ Кельвін пазыкі кампаніі.


СРОЧНО крэдыт ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ.
Добры дзень,
Мяне клічуць місіс MARTHA LOGAN, я з Чыкага ЗША, я жанаты, у мяне ёсць
шукалі сапраўдны пазыку кампанію за апошнія 5 месяцаў і
усё, што я атрымаў кучу махляроў, якія зрабілі мяне давяраць ім і ў канцы
дзень, яны ўзялі мае грошы, не даючы нічога ўзамен, усё
мая надзея была страчана, я заблыталася і расчараванне, я знайшоў яго вельмі
цяжка пракарміць сваю сям'ю, я ніколі не хацеў мець нічога агульнага
з крэдытнымі кампаніямі ў Інтэрнэце, таму я пайшоў, каб пазычыць грошы з
сябар, я расказаў ёй усё, што здарылася, і яна сказала, што можа дапамагчы мне, што
яна ведае, што крэдыт кампаніі, якая можа дапамагчы мне з любой сумай крэдыту
трэба мне з вельмі нізкай працэнтнай стаўкай 2%, што яна толькі што атрымала
Крэдыт ад іх, яна накіравала мяне аб тым, як падаць заяўку на атрыманне крэдыту, я зрабіў
гэтак жа, як яна сказала мне, я ужыў з імі на E-mail: (kelvinloans86@gmail.com),
я ніколі не верыў, але я паспрабаваў і мой
Найбольшае здзіўленне я атрымаў крэдыт на працягу 24 гадзін, я не мог паверыць,
Я шчаслівы і багаты зноў, і я дзякую Бога, што такі крэдыт
такія кампаніі, як гэта да гэтага часу існуюць на гэтым жульніцтва ва ўсіх месцах,
калі ласка, я раю ўсім там, хто мае патрэбу ў крэдыт, каб пайсці на
(Kelvinloans86@gmail.com), яны ніколі не падвядзе вас, і
ваша жыццё павінна змяніцца, як гэта зрабіў мой.
Хутка звязацца з Kelvin Loans COMPANY сёння і атрымаць крэдыт ад іх,
Бог дабраслаўляе Кельвін пазыку кампаніі для іх сапраўднага прапановы крэдыту.
 Пераканайцеся, што вы звярніцеся Кельвін пазыкі для вашага крэдыту, таму што я атрымаў свой крэдыт
паспяхова ад гэтай кампаніі без стрэсу.

Калі ласка, звяжыцеся з імі, калі цікава для атрымання дадатковай інфармацыі з дапамогай іх кантакту ніжэй

E-MAIL: kelvinloans86@gmail.com
WhatsApp: +2348130283464
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # НА: Онлайн-канферэнцыя са старшынёй «Экадом» Ірынай Сухійclark 2018-11-18 14:27
Вы дзелавы чалавек ці жанчына? Вы ў любы фінансавай блытаніны, або вам трэба сродкаў, каб пачаць свой уласны бізнэс? Вам патрэбен крэдыт, каб пагасіць доўг або купіць дом або аўтамабіль? 3% прапанова крэдыту прымяняюцца, калі вам патрэбен крэдыт, каб мы маглі працягнуць наперад: luthor2.corploanfirm@gmail.com

* Інвестары крэдыты
* Кансалідацыя запазычанасці
* Другі іпатэчны
* Бізнес-крэдыты
* Персанальныя крэдыты
* Міжнародныя пазыкі

3% прапанова крэдыту прымяняюцца ў цяперашні час
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # HOW I RECEIVE MY LOANJANICE ALBERT 2018-12-04 21:43
Я г-н Джон Уільямс прыватнае і легітымнай крэдыту крэдытор, мы законна, зарэгістраваныя і гарантаваны пазыку кампаніі, і мы выдаем крэдыты фізічным асобам, кампаніям,

ўрадавыя ўстановы, цэрквы і бізнес-арганізацый і людзей усіх відаў. Вы маеце патрэбу ў крэдыт для любых мэт? Вы былі адмоўлена ў крэдыт у банку, зрабіць

ў вас дрэнная крэдытная гісторыя, Вы ў фінансавых праблемах? Вам неабходныя фінансавае рашэнне? джон williamsloans Service з'яўляецца рашэннем усіх вашых фінансавых праблем,

нашы крэдыты лёгка і хутка. Звяжыцеся з намі сёння для гэтага крэдыт, які Вы жадаеце, мы можам арганізаваць любы крэдыт у адпаведнасці з вашым бюджэтам толькі на 2% гадавых. Калі цікава,

звяжыцеся з намі па электроннай пошце: johnloanfirm2@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение