12 Сентябрь 2012 Автор  Інга Сакута

«Зробiм разам»: А што прыбіраеш ты?

15 верасня Беларусь возьме ўдзел у Сусветнай уборцы «Зробім разам - 2012» (Let's Do It World Cleanup 2012). Наша краіна далучыцца да акцыі ўпершыню. З 24 сакавіка па 25 верасня ў рамках дадзенай ініцыятывы больш за 90 краінаў свету правядуць агульнаграмадзянскія ўборкі смецця.

Мэта ўдзельнікаў Сусветнай уборкі – чыстая краіна, чыстая планета. Прыняць удзел у акцыі можа любы ахвотнік. Для гэтага патрэбны пара пяльчатак, пакеты для смецця і жаданне зрабіць свой горад чысцейшым.

На дадзены момант для падрыхтоўкі да ўборкі і кіраванні акцыяй у беларускіх гарадах зфарміраваліся ініцыятыўныя групы. Атрымаць дадатковую інфармацыю і далучыцца да падрыхтоўчага этапу можна ў суполцы УКантакце.

У гэтым годзе ў Беларусі няма адзінага каардынатара акцыі, таму кожны горад выступае за сябе са сваім рэгіянальным кіраўніком. Магчыма, калі у наступным годзе будзе адзін кіраўнік, то праца будзе яшчэ больш зладжанай.

Апроч Мінска і абласных гарадоў удзел у мерапрыемстве прымуць Полацк, Мазыр, Рэчыца, Бяроза, Бабруйск. Якім чынам адбываецца падрыхтоўка да акцыі, я запыталася ў каардынатараў з Гродна і Віцебска.

Юлія Каляда, Гродна:

Наша ініцыятыва «Чысты лес- чысты розум!» (http://vk.com/event25584935) вырашыла ў межах кампаніі «Зробім разам!» правесці толькі адну ўборку, 15 верасня, у адзін дзень з іншымі гарадамі Беларусі і Расіі. Мы жадалі правесці больш шырокае інфармаванне акцыі, таму чакалі ліст падтрымкі ад Міністэрства прыродааховы. Цэнтр экалагічных рашэннняў, які рабіў запыт у Міністэрства, атрымаў ад іх адказ толькі ў апошнія дні жніўня. Два тыдні трохі малавата для распаўсюду інфармацыі сярод гарадзенцаў, але мы ўсе ж паспрабуем сабраць людзей.

Маем некалькі аб'ектаў для ўборкі. Якую менавіта тэрыторыю будзем прыбіраць, залежыць ад колькасці ўдзельнікаў.

Пакуль асноўнай праблемай у арганізацыі такой кампаніі я бачу пасіўнасць людзей. На жаль, многія не гатовы прыбіраць за іншымі, ведаючы, што праз нейкі час нехта зноў накідае смецце.

Я ў любым выпадку буду задаволеная вынікамі акцыі, калі прыйдзе хоць 10 чалавек, але несумнеўна разлічваю на большую колькасць добраахвотнікаў.

Алёна Гембіцкая, Віцебск:

Мы пачалі праводзіць акцыі па зборы смецця яшчэ ў траўні. На гэты раз да арганізацыі і ўдзелу далучыцца Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, таму спадзяемся, што акцыя 15 верасня атрымацца больш маштабнай, прыцягне большую колькась удзельнікаў і больш увагі да праблемы смецця і экалогіі. Акрамя таго, нашы акцыі – гэта не проста ўборка смецця, гэта прыемныя зносіны з пазітыўнымі і цікавымі людзьмі, майстар-класы, творчыя і спартыўныя заняткі пасля самой ўборкі. Таму мы паспрабуем, каб у гэты дзень, акрамя уборкі, удзельнікаў чакала цікавая культурная праграма.

Пакуль галоўнай праблемай застаецца ўспрыманне многіх людзей, што прыбіраць за іх павінен нехта іншы, што гэта не мае да іх ніякага дачынення. Няма паважлівага і гаспадарлівага стаўлення да прыроды, да любімых месцаў адпачынку. Адсутнічае разуменне таго, што прырода – наш агульны дом, наша багацце і
будучыня нашых дзяцей. Акрамя таго, няма ўмоў для таго, каб людзі прыбіралі за сабой: многія месцы адпачынку нават не абсталяваныя скрынямі і бакамі для смецця. Таму ў такіх месцах смецце з'яўляецца зноў.

Мы задаволеныя тым, што на ўборкі прыходзяць новыя людзі, многія з іх становяцца сталымі ўдзельнікамі акцый; радыя, што гэты рух ахоплівае новыя гарады. Вельмі прыемна, калі адпачывальнікі далучаюцца да ўборак. Мы пакуль не можам змяніць заканадаўства, не можам стварыць сартавальныя станцыі або аштрафаваць тых, хто звальвае смецце ў не прызначаных для гэтага месцах, але, нягледзячы на гэта, у кожнага ўжо ёсць магчымасць неяк палепшыць сітуацыю: пайсці і прыбраць смецце самому. Радуе, што ўсё больш і больш людзей гэта разумее.

З гісторыі руху

Грамадзянская рух Let's Do It! World пачаўся з акцыі «Зробім!» ў 2008 годзе ў Эстоніі. Тады ўся краіна была ачышчана ад 10 тысяч тон адходаў напрацягу толькі 5 гадзін. Удзел у акцыі прыняло больш за 50 тысяч добраахвотнікаў. Ідэя хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і за яе межамі. І ўжо вясной 2009 года ў Латвіі і Літве больш за 250 тысяч людзей прынялі ўдзел ва ўборцы. Колькасць добраахвотнікаў расце з кожным годам. На сённяшні дзень больш за 2,7 млн. чалавек з'яўляюцца валанцёрамі руху.

Інга Сакута, для Беларускага Зяленага Партала


Спасылкi па тэме:

Календарь событий

Эка-актывісты запрашаюць на агульнагарадскую прыборку ў Гродне



Комментарии   

 
0 # НА: «Зробiм разам»: А што прыбіраеш ты?Mr Barry Mike 2018-07-02 19:22
Вам патрэбен крэдыт, каб аплаціць рахункі або бізнэс? Вы шукалі легітымную кампанію, каб даць вам бізнес або асабісты крэдыт? Вам неабходны тэрміновы крэдыт любога роду? я хачу паведаміць вам, што арганізацыя Capital Credit знаходзіцца ў НК ЗША прапаноўвае крэдыт на любую суму для абедзвюх кампаній, фірмаў і прыватных асоб па вельмі нізкай стаўцы, крэдыт, каб аплаціць рахункі, асабістага крэдыту і бізнес-крэдыт, усё даступныя тут, мы зарэгістраваныя і ўхваліў арганізацыю крэдыту, якія былі пазыковага дапамагаюць так шмат людзей і кампаніі па ўсім свеце, якія былі ашуканыя так званымі крэдыторамі з Афрыкі, так што калі вам патрэбен любы від крэдыту проста звязацца: capitalhomefinance@outlook.com для атрымання дадатковай інфармацыі.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # OFFER OF A LIFETIME (2% LOAN)Meryl Daniels 2018-07-19 20:34
Вы шукаеце бізнес-крэдыт, асабістага крэдыту, іпатэчнага крэдыту, аўто
крэдыт, студэнцкі крэдыт, кансалідацыі доўгу крэдыту, незабяспечаных крэдытаў, венчурнага
капіталу і г.д. .. Ці былі вы адмовіліся крэдыту банка або фінансавага
ўстанова па адной або некалькіх прычынах. Вы ў патрэбным месцы для
Вашы крэдытныя рашэння! Я прыватны крэдытор, я выдаваць крэдыты
кампаніі і прыватныя асобы па нізкай і даступнай працэнтнай стаўцы
2%. Цікавасць. Калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце
greatfuturefinancialservices@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # НА: «Зробiм разам»: А што прыбіраеш ты?Adrian Bayford 2018-11-16 11:47
добры дзень

Вам патрэбен крэдыт? Мы прапануем крэдыты з 2% гадавых, звяжыцеся з намі для атрымання дадатковай інфармацыі (adribay0008@gmail.com)
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение