15 Январь 2013

Птушкі на кармушцы ў 2013 годзе

pticy-na-kormushkeЗіма – цяжкі перыяд у жыцці птушак. Многія віды ляцяць у вырай, каб у больш мяккіх умовах перазімаваць. Але ёсць птушкі, якія застаюцца на Беларусі. Зіма ў нашай краіне лютая, і крылатым жыхарам цяжка знайсці сабе корм. Многія птушкі, каб прыстасавацца да цяжкай зімы, аб'ядноўваюцца ў невялікія чароды і злятаюцца да чалавечага жытла. Менавіта таму вельмі важна рабіць і развешваць кармушкі.

Кармушкі могуць быць рознымі: ад самай звычайнай у форме латка любых памераў з борцікамі па краях да больш складаных кармавых столікаў з дахам і сценкамі, якія абараняюць корм ад ветру ды снегу. Падвешваць іх трэба на дрэвы ці слупы на вышыні 1-2 м. Самую простую кармушку можа зрабіць кожны з пластыкавай бутэлькі. Дастаткова толькі выразаць адтуліны па баках.

А вось падабраць корм для птушак не так і проста. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса, аўсянкі i авёс. Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэў. Сініцы, вераб'і, зелянушкі, папаўзні, чыжы, дзятлы любяць ласавацца арахісам, ці іншымі арэхамі. Трэба запомніць, што разнастайнасць корму вабіць мноства птушак.

Калі ў вас вісіць кармушка, то вы можаце паўдзельнічаць у штогадовай акцыі АПБ «Птушкі на кармушцы», якая адбудзецца 19-20 студзеня. Для ўдзелу трэба ў адзін з гэтых дзён падлічыць віды і колькасць птушачак на вашай кармушцы і адправіць вашы назіранні ў АПБ адным з наступных спосабаў:

  • праз ан-лайн форму;
  • напішыце нам паведамленне на Facebook ці VKontakte;
  • напішыце нам электроннае паведамленне на Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Таксама трэба распавесці, дзе знаходзіцца кармушка і які корм вы прапаноўвалі птушкам. Можна дасылаць і цікавыя фоткі, відэа, кароткія апавяданні. У мінулым годзе ўдзельніца акцыі Роза Амарава заўважыла на сваёй кармушцы вельмі рэдкую птушку – юрка.

Цікава, што многія віды птушак можна пабачыць толькі ўзімку – яны прялятаюць з поўначы ў Беларусь толькі на зімовыя месяцы, а з прыходам цеплыні вяртаюцца дадому. Гэта, напрыклад, вераб'іныя птушкі: амялушка, чачотка, пуначка, рагаты жаўрук. Апошняга, дарэчы, вельмі цяжка пабачыць. Таксама зімой прылятае да нас касматаногі канюх зімняк – драпежнік сярэдніх памераў , падобны да нашых канюхоў. Паглядзець яго можна на адкрытых прасторах за горадам.

Ахова птушак Бацькаўшчыны



Комментарии   

 
0 # Hello googlesergeyigorev 2019-10-15 20:42
Hello google
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # Hello googlejeffersonhenry88 2019-11-10 11:32
Hello google
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение