31 Май 2012

Эколагі Беларусі заклікалі Пуціна адмовіцца ад будаўніцтва АЭС

Падчас візіта прэзідэнта Расіі ў Беларусь 31 траўня беларускія эколагі разам з прафесарам, доктарам тэхнiчных навук Георгіем Лепіным i фізікам-ядзершчыкам Ягорам Федзюшыным перадалi ӯ амбасаду Расіі дакументы аб небяспецы праекту, які фінансава падтрымліваецца Расеяй.

Гэтыя дакументы – Заключэнне Грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС і Крытычныя заўвагі да Ацэнкі уздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС.

Актывісты маюць намер данесці да Ўладзіміра Пуціна інфармацыю аб праблемах, звязаных з праектам дзяржкарпарацыі Расатам паводле будаўніцтва ў Беларусi, распавесці аб парушэннях падчас рэалізацыі гэтага праекта і грамадзянскіх пратэстах, выкліканых ідэяй будаўніцтва ў краіне, якая больш за іншых пакутвала і пакутуе ад наступстваў катастрофы ў Чарнобылі.

"Мы расчараваны няўвагай з боку Прэзідэнта Расіі да грамадзянскай супольнасці Беларусі, ігнараваннем нашай заклапочанасці планамі будоўлі дарогі і небяспечнай атамнай электрастанцыі паводле эксперыментальнага расійскага праекту "АЭС-2006", – кажа Ірына Сухій, кіраўнік ГА "Экадом". – Паўтары гады мы паслядоўна звярталіся да Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева, але адказу па сутнасці не атрымалі".

Раней паведамлялася, што 31 траўня на Астравецкай пляцоўцы могуць пачацца работы па ўзвядзенню катлавана для АЭС і што прэзідэнт Пуцін, як адзін з галоўных лабістаў будаўніцтва расейскай АЭС у Беларусі, можа прыняць удзел у сімвалічным пачатку будаўніцтва АЭС.

Нагадаем, што грамадскіе слуханні адносна будаўніцтва АЭС у Беларусі былі праведзеныя ў Астраўцы ўвосень 2008 года з шэрагам парушэнняў, альтэрнатыўныя меркаванні адносна мэтазгоднасці такога будаўніцтва ўлічаныя не былі, адбыўся шэраг рэпрэсій да праціўнікаў будаўніцтва.

IMGP3585 resize

IMGP3588 resize

IMGP3591 resize

IMGP3594 resize

IMGP3599 resize

IMGP3600 resize

IMGP3603 resize

IMGP3609 resize

IMGP3611 resize

Прэс-служба «Зялёнай сеткi», для Беларускага Зялёнага Партала



Комментарии   

 
0 # editor 2012-06-08 04:52
Ещё одна публикация на эту тему:

Экологи предупредили Путина об опасности лоббируемого им проекта Островецкой АЭС

http://www.atomby.net/index.php/2012-05-17-09-33-37/5-2012-05-17-09-24-37/289-2012-06-02-08-33-07
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение