23 Август 2012

Агра-культурны фэст

31 жніўня і 1 верасня ў галерэі «Ў» адбудецца Агра-культурны фэст. За гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб'яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце.

Мы, людзі, з'яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек — толькі звяно харчовага шэрагу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п'е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёл, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што ёсці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва — гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але яны і ствараюць вобраз Чалавека, што прыдатны зрабіць свядомы выбар.

Наш выбар — атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.Сапраўдная ежа — гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ей няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць — лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата.

Чалавек — неад'емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка — увасабленне на практыцы прынцыпу «Жыві і дай жыць іншым».

Праграмма

31 Жніўня
16.00 - Адкрыццё маркету.
17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў, як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.
18.00 - Адкрыццё. Прэзентацыя праграм па развіццю арганічнай сельскай гаспадаркі ГА "Экадом", прэзентацыя праекта "Экаежа", прэзентацыя мастакамі арт-аб'екта.
18.30 - Канцэрт дуэта класічнай музыкі "апрыоры"
19.10 - Закрыццё маркету.

1 Верасня
12.00 - Адкрыццё маркету
13.00 - Вольга Шчаглінская. Прэзентацыя: Усё ў сад. Экалагічны дызайн жыцця.
14.00 - Дыялогі аб мастацтве і сельскай гаспадарке. Фермеры, мастакі і эколагі.
15.00 - Кулінарны майстар-клас. Закрыцце маркету.
16.00 - Перформанс
17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў, як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.
18.00 - Закрыццё. DJ Prokop jnr

Экадом



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение