03 Июнь 2013

У суботу клімат зноў папрасілі застацца

DSC 0458

У першы дзень лета на пешаходнай вуліцы Карла Маркса прайшла чарговая экалагічная акцыя "Клімат, застанься!", арганізаваная таварыствам "Зялёная сетка", пры падтрымцы Мінскага роварнага таварыства і гурта Kriwi.

У другі раз на вуліцы Карла Маркса на некалькі гадзін развярнулася экакропка, дзе кожны жадаючы мог даведацца пра экалагічныя праблемы і магчымыя шляхі барацьбы са змяненнямі клімату. На гэты раз арганізатары радавалі людзей не толькі тэарэтычнымі ведамі пра беларускія балоты і іх важнасць для захавання крохкага кліматычнага і воднага балансу, але разам з буклетамі раздавалі і невялікія прыемныя пачастункі – журавіны, якія, як вядома, з'яўляюцца выдатным сродкам для умацавання імунітэту, але і растуць у вільготных і балоцістых мясцінах.

DSC 0415

DSC 0591

DSC 0602

DSC 0641

DSC 0644

DSC 0662

Дзякуючы Мінскаму роварнаму таварыству паблізу была размешчана кропка, дзе можна было бясплатна прайсці дыягностыку ці адрамантаваць свой ровар, які таксама з'яўляецца важным элементам ў захаванні клімату і экалогіі, і пры гэтым выгаднымі транспартным сродкам.

DSC 0544

DSC 0426

Як распавяла актывістка "Зялёнай сеткі" і каардынатар акцыі Ганна Дапшэвічуце:

-         Балотна – кліматычная акцыя "Клімат, застанься!" была арганізавана дзеля прываблівання ўвагі да праблем з кліматам і беларускай экалогій з новага боку, каб зацікавіць людзей прымаць удзел у іх вырашэнні, бо гэта датычыцца кожнага. Таксама мы адкрылі кропку бясплатнага рамонту ровараў, дзе кожны жадаючы мог праверыць ці справіць невялікія паломку свайго "жалезнага каня", усіх жа астатніх мы заклікалі далучацца да роварыстаў, бо гэта  экалагічна, карысна і вельмі цікава.

Асаблівы ажыятаж у людзей выклікала магчымасць здаць кілаграм макулатуры ў абмен на гаршочак базіліка, як прыклад узаемасувязі чалавека з жывой прыродай і рэальны шанс зрабіць свой, няхай і невялікі, уклад у паляпшэнне экалагічнай сітуацыі. У першую гадзіну акцыі па руках разышлося некалькі дзесяткаў гаршочкаў і  людзі працягвалі несці старыя газеты, часопісы, паперы да самага вечара, што дазволіла сабраць больш 40 кілаграм макулатуры.

DSC 0422

DSC 0429

DSC 0690

-         У многіх людзей дома валяецца вялікая колькасць макулатуры, мы ж далі магчымасць нарэшце пазбавіцца ад яе і атрымаць прыемны бонус. Таксама гэта неблагі спосаб узбуджаць інтарэс, здавалася б, да простых і даступных рэчаў, як збор макулатуры. Тое, што людзей гэта зацікавіла, кажа той факт, што нам у канцы акцыі ўжо даводзілася даваць "распіскі", па якіх можна у хуткім часе атрымаць свой гаршочак базіліка, бо, на жаль, у гэты дзень многім не хапіла, - кажа Ганна.

-         Мне вельмі спадабаліся раздаткі і ідэя з частаваннем журавінамі. Асабліва ўразіла ідэя з базілікам, які мянялі на кілаграм макулатуры. Гэта вельмі цікавы метад актывацыі людзей для экалагічных мэтаў, -  распавёў удзельнік акцыі Павел.

Яшчэ адной цікавай забавай, якую арганізатары прапаноўвалі ўсім жадаючаму – "голас народа" – любы, хто лічыць, што ён у той ці меншай ступені робіць свой уклад у экалогічную справу мог расказаць пра гэта публічна, тым самым стаўшы прыкладам, гэткім станоўчым экагероем для іншых.

1766 532863146769991 580193008 n

389706 532847566771549 899272644 n

395293 532847336771572 1950691029 n

421206 532844230105216 356535525 n

931166 532862943436678 2104222025 n

971249 532847560104883 2127631151 n

971296 532844336771872 1352869016 n

972287 532844426771863 1145378725 n

Завяршылася другая частка кліматычнай акцыі невялікім канцэртам фолк – гурта Kriwi, які сваімі магічнымі мелодыямі і песнямі падкрэслілі добрую і цёплую атмасферу ўсёй суботняй акцыі.

DSC 0889

 

DSC 0940

DSC 0950

DSC 0056

 

У сваю чаргу спявачка Вераніка Круглова выказала неабыякавае стаўленне да экалагічных праблем і выхавання людзей:

-         Я лічу, што ў нашай краіне людзі павінны пачаць раздзяляць смецце, як гэта робіцца ў цывілізаваныя свеце. Таксама важная праблема для мяне – бяздомныя жывёлы. Я лічу, што трэбы ствараць для іх прытулкі. Бо зараз на сітуацыю з катамі і сабакамі, што страцілі дом, балюча глядзець. Мой асабісты ўклад у экалогію датычыцца таго, што я раздзяляю смецце, не выкідваю розныя рэчы – бутэлькі, паперкі – на вуліцы, і іншых навучаю гэтаму. Бо я паважаю свет, у якім я жыву, і прыроду. Сваё дзіця я выхоўваю згодна з разуменнем экалагічных каштоўнасцяў. Мы размаўляем з ім пра тое, што такое свет і пра тое, як захаваць прыроду.

DSC 0036

Таксама Вераніка заклікае ўсіх аб'яднацца для таго, каб беларускія балоты не былі асушаныя.

-         Гэта прывядзе да катастрофы! – упэўнена спявачка.

-         На жаль, мы не паспелі на раздачу журавін, але прыйшлі на канцэрт. І мне здаецца, што музыка сугучна мэце акцыі. Таму мне ўсё вельмі падабаецца. На гэты раз мы не прынеслі мукулатуры, але калі такая акцыя будзе яшчэ, мы з радасцю падзелімся запасам непатрэбная паперы і старых часопісаў, - падзялілася ўражаннямі ўдзеліца акцыі Таццяна.

Падобныя кліматычныя акцыі ў гэты дзень прайшлі ў многіх іншых гарадах Беларусі, такім чынам актывісты і менеджеры таварыства спадзяюцца прывабіць людзей да экалагічных праблем, да працэсу іх разумення і вырашэння.

-         За тыя гады, што мы ладзім акцыі, мы ўпершыню па-сапраўднаму выйшлі ў народ, на вуліцы, дзе гутарылі з наведвальнікамі пешаходнай вуліцы Карла Маркса, і гэта цудоўна. Я думаю, што мы працягнем працаваць у гэтым кірунку. Мы ўзрадаваныя тым, што ў нашым руху ўвесь час з'яўляюцца новыя людзі, якія вельмі сур'езна адносяцца да такіх мерапрыемстваў. Я лічу, што акцыя была паспяховай, нават нягледзячы на тое, што клімат нас падвёў. Таксама я хачу падзякваць ўсім, хто прыйшоў, бо кожны чалавек – гэта ўклад ў справу захавання клімата, -  распавяла менеджер акцыі Анастасія Бекіш.

Ганна Нежавец, Хрысціна Чарняўская

Фота: Хрысціна Чарняўская

 



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение