09 Июнь 2013

Кліматычныя суботы на Маркса завяршылісь. Фотарэпартаж

zemljznika9Актывісты "Зялёнай сеткі" правялі з мінакамі яшчэ адну суботу на К.Маркса ў Мінску. На апошняй субоце акцыі "Клімат, застанься!", мы прапанавалі абмяняць батарэйкі на гаршчочкі з суніцамі. І гэта быў вельмі цікавы вопыт, бо людзі з імпэтам адгукнуліся на нашу прапанову.

На акцыю прыносілі не толькі пальчыкавыя батарэйкі, але і маленькія "таблеткі" для гадзіннікаў, акамулятары ад ноутбукаў.

bat ot nouta zemljznika6 

Сэнс быў у тым, што людзей цікавіла, чым жа такое простае дзеянне можа дапамагчы клімату і надалей, небяспечныя для навакольнага асяроддзя адходы будуць больш асэнсавана выкідацца ў спецыяльныя пункты прыёму.

zemljznika5 zemljznika3

zemljznika4

15 кілаграмаў батарэек пешаходы абмянялі на маленькія сунічныя кусцікі.

Дзякуючы Каці Вараб'ёвай з Дому Фішэра, мы правялі шэраг цікавых майстар-класаў, на якіх наглядна паказалі, як з самых звычайных маек зрабіць модны і арэгінальны аксэсуар: шалікі – хамуты, браслет, проста пераплёўшы некалькі шматкоў з розных маек; з кішэняў старой кофты – чахол для мабільнага тэлефона, расшыўшы яго бісерам.

hand-made4a

С задавальненнем былі парэзаныя старыя рэчы. Некаторыя людзі падыходзілі і прасілі навучыць іх вязаць.

hand-made3

А гэта пераможцы конкурсу "Зачэкінся на нашых фота", як атрымаць свае прызы мы паведамім асабіста!

zasvetis-na-akcii5

Дзякуем усім, хто падтрымаў нашы мерапрыемсты на К.Маркса і запрашаем на будучыя сустрэчы!

Хрысціна Чарняўская

"Зялёная сетка"



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение