12 Апрель 2013

САЗ: праінфармаваны – значыць узброены

253686 512662768790029 1753898642 n

Стойкія арганічныя забруджвальнікі (САЗ) трывала ўвайшлі ў чалавечае жыццё. Нягледзячы на таксічнасць гэтых рэчываў (нават у малых канцэнтрацыях), на сённяшні дзень мы не маем магчымасці адмовіцца ад іх шырокага прымянення. Для вядзення ўстойлівай сельскай гаспадаркі выкарыстоўваюцца пестыцыды, амаль кожны дзень мы п'ем ваду ці сокі з пластыкавых бутэлек, выкарыстоўваюцца САЗ у медыцыне, і пры вытворчасці дзіцячых цацак.

Пакуль у чалавецтва няма альтэрнатывы, важным пытаннем з'яўляецца інфармаванне шырокай грамадскасці пра праблему іх уплыву на чалавека і навакольнае асяроддзе. Якраз гэта мэта і стаяла перад навуковым net- кафэ, якое прайшло ў сераду, 10 красавіка, у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы і пяці яе філіялах.

Стакгольмская канвенцыя ў Беларусі

Праблема наяўнясці САЗ у навакольным асяроддзі з'яўляецца глабальнай. У першую чаргу, гэта тлумачыцца тым, што гэтыя рэчывы ўстойлівыя і маюць уласцівасць накоплівацца ў тканках большасці жывых арганізмаў. Забараніць вытворчаць некаторых відаў САЗ і тым самым знізіць рызыку іх уплыву на здароўе чалавека можна, але ці гэта найлепшы варыянт.

-         Варта памятаць, што некаторыя САЗ працягваюць адыгрываць важную ролю як у сусветнай эканоміцы, так і ў эканоміцы Беларусі. Да поўнай адмовы ад іх выкарыстання неабходна шукаць альтэрнатыўныя нетаксічныя рэчывы, якія б дазволілі вырашаць праблемы без страт для сацыяльна – эканамічнага развіцця грамадства, – зазначыў Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіям Ігар Вітальевіч Войтаў.

Для аб'яднання намаганняў чалавецтва па забароне вытворчасці САЗ, знішчэнню запасаў і крыніц утварэння рэчываў у 2001 г. была пранятая Стакгольмская канвенцыя, якая ўступіла ў сілу ў 2004 годзе. У канвенцыі быў вызначаны першапачатковы спіс 12 найбольш небяспечных сінтэзіраваных САЗ: дыхлордыфеніл – трыхлорэтан (ДДТ), алдрын, дыэлдрын, эндрын, хлордан, мірэкс, таксафен і г.д. Акрамя гэтага, у канвенцыі былі вызначаны механізмы па прадухіленні небяспечнага ўздзеяння САЗ.

У 2003 годзе Беларусь далучылася да канвенцыі "Пра стойкія арганічныя забруджвальнікі". За 10 год, што прайшлі з моманту далучэння, многія палажэнні знайшлі адлюстраванне ў заканадаўчай базе Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, пытанні, звязаныя са змяншэннем уплыву САЗ на здароўе чалавека, увайшлі ў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця. Цэлы блок пытанняў знайшоў адлюстраванне ў Праграме сацыяльна – эканамічнага развіцця Беларусі, у законах "Аб ахове навакольнага асяроддзя", "Аб абыходжанні з адходамі", "Аб перавозцы небяспечных грузаў", "Аб санітарна – эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва" і г.д. На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае Нацыянальны план па абыходжанні з САЗ, які прыняты да 2028 г.

Назад у будучыню

САЗ уключаюць тры асноўныя групы рэчываў. Гэта пестыцыды, поліхларыраваныя біфенілы, дыяксіны і фураны. Зыходзячы з характарыстык гэтых груп неабходна распрацоўваць падыходы ў розных галінах чалавечай дзейнасці (тэхніцы, побыце і г.д.), якія маглі б ізаляваць людзей ад шкоднага ўплыву.

575776 512568962132743 323327737 nАлег Аляксеевіч Белы

Кандыдат тэхнічных навук Алег Аляксеевіч Белы, які працуе ў ДНУ "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследванняў НАН Беларусі":

-         Без пестыцыдаў мы не можам. Звязаная з імі ўраджайнасць і развіццё агратэхнікі – гэта вялікі крок наперад. Але існуе шэраг прыёмаў, якія неабходна ўлічваць. Так, напрыклад, існуюць пестыцыды, якія можна прымяняць і трэба прымяняць толькі з такой умовай, што яны не павінны быць устойлівымі і працяглы час захоўвацца ў прыродзе. На сённяшні дзень ад такіх рэчываў адмаўляюцца і пераходзяць на тыя, што хутка распадаюцца.

68912 512569672132672 38110909 nІгар Вітальевіч Войтаў

І трэба забываць той факт, што спіс Стакгольмскай канвенцыі не закрыты і пастаянна папаўняецца. Расказвае І. В. Войтаў:

-         У свеце штогод сінтэзуецца больш 5 тысяч відаў разнастайных хімічных рэчываў, і, на жаль, з іх менш 3% праходзіць тэсты на бяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва.

Праінфармаваны – значыць узброены

Чалавек не павінны забываць пра элементарныя правілы бяспекі, напрыклад, выкарыстоўваць гумовыя пальчаткі пры прымяненні пестыцыдаў ці невыкарыстоўваць адпрацаванае масла для апрацоўкі зрубаў хат, не спальваць бытавое смецце, а сартыраваць яго для далейшай утылізацыі.

Нягледзячы на ўсе намаганні, якія прыкладаюцца да вырашэння праблем з САЗ у нашай краіне, адной з важнейшых, з'яўляецца адсутнасць магчымасці ўтылізацыі рэчываў у Беларусі. Па словах А. А. Белага, у нашай краіне няма ні аднаго агрэгата ці ўстаноўкі, якія б маглі забяспечыць бяспечную ўтылізацыю САЗ:

-         Штогод у нас у краіне ўтвараецца больш 2000 шкодных і небяспечных адходаў: медыцынскіх, прамысловых і г.д., якія захоўваюцца на прадпрыемствах. А як яны захоўваюцца і хто за гэта адказны? –  разводзіць рукамі Алег Аляксеевіч і дадае: – Таксама неабходна дапаўняць праграму работы ў адносінах САЗ па прамысловаму абследаванню ўсіх тэхналагічных працэсаў.

Улічваючы, што на сённяшні дзень адмовіцца ад прымянення САЗ нельга, найлепшым саюзнікам для чалавека можа стаць інфармацыя. З гэтай нагоды грамадскім аб'яднаннем "Фонд "Экамір" быў створаны сайт (http://popsbelarus.by), які прысвечаны праблеме САЗ у Рэспубліцы Беларусь.

Фота аўтара.

Хрысціна Чарняўская



Комментарии   

 
0 # Значит нам помирать????Антилопа 2013-04-12 13:47
Что значит, нельзя отказать? Что значит "развитие хозяйства"? А кому нужно будет хозяйство, когда у редиско-помидоров появится нервая система и челюсти? Экологи, ау?!!!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение