16 Декабрь 2011

Школьнік з Гродна сканструяваў экамабіль

Вучань 11-га класа гімназіі № 2 г. Гродна Аляксандр Казлоў сканструяваў экамабіль. Двухмесны аўтамабіль здольны развіваць хуткасць 35 км у гадзіну і праязджае на адной зарадцы акумулятара 100 кіламетраў.

Праехаць такую адлегласць абыходзіцца ў 1000 рублёў. Дызайн аўтамабіля распрацаваў таварыш і аднакласнік Аляксандра, у зборцы транспартнага сродку дапамагалі бацькі і сябры. Усе работы па стварэнні экамабіля ў Аляксандра Казлова занялі год. Аўтамабіль яшчэ патрабуе даводкі, ёсць магчымасць павелічэння магутнасці рухавіка, але ў планах маладога канструктара ўжо новы праект: распрацаваць і сабраць экаматацыкл, які будзе развіваць хуткасць больш за 80 км у гадзіну.

Аляксандр Казлоў за рулём свайго экамабіля. Фота БЕЛТА

Па інфармацыі Tut.by



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение