03 Сентябрь 2012

Калі беларусы адчуюць смак натуральнай ежы?

Кавуны, казінае малако, бульба ды маліна ў... мастацкай галерэі. Экалагічная гаспадарка як з'ява мастацтва і мастакі як рэкламшчыкі здаровага ладу жыцця — гэта Агра-культурны фэст, што адбываецца зараз у Галерэі Ў пры падтрымцы грамадскага аб'яднання «Экадом».

Гэта той рэдкі выпадак, калі вытворцы экалагічна чыстых прадуктаў сабраныя разам — зазвычай ні ў крамах, ні на кірмашах вы не знойдзеце асобных палічак з гароднінай, якую вырасцілі без выкарыстання хімічных рэчываў.

Напрыклад, адна з наведніц фестывалю са здзіўленнем высветліла, што набывала экагародніну, пазнаўшы сярод фермераў фэсту гаспадара ўлюбёнай «кропкі» на Камароўскім рынку.

Ігар Хвашчэўскі з жонкай пачалі самастойна вырошчваць гародніну два гады таму, калі ў іх дзяцей пачалася моцная алергія на прадукты харчавання. Тое, што не адолелі з'есці самі, ішло на продаж. Так і сталі фермерамі.

— Немагчыма займацца двума справамі адначасова: і працаваць на зямлі, і прадаваць прадукт. Проста не стае часу. Аднак, на жаль, рынак у гэтай галіне яшчэ не сфармаваны — няма сегменту, які б займаўся прасоўваннем экапрадуктаў, — тлумачыць нераскручанасць уласнага брэнду Ігар Хвашчэўскі.

Апроч недахопу рэкламы, вытворцы заўважаюць, што і пакупнік не гатовы плаціць вышэйшы кошт за чысціню і якасць прадукту. А з улікам таго, што арганічная гаспадарка выходзіць на рэнтабельнасць павольней — толькі пераходны перыяд ад «хуткай» гаспадаркі займае каля трох год — экафермеры маюць вялікую патрэбу ў падтрымцы дзяржавы.

А яе, як адзначае адмыслоўца «Экадома» Святлана Семенас, не дастаткова. Да таго ж у нашай краіне няма адмысловай службы сертыфікацыі.

— Фермеры за свой кошт праходзяць еўрапейскую сертыфікацыю, што зусім не танна. Можна таксама атрымаць дыплом нашай арганізацыі. На дадзены момант з намі супрацоўніча юць каля двух дзясяткаў фермераў, але, хочацца верыць, што іх значна больш, — распавядае Святлана.

Менавіта сертыфікацыя дае пакупніку гарантыю якасці прадукту.

Але, як прызналася большасць наведнікаў, не ўсе маюць звычку сачыць за тым, наколькі экалагічны прадукт яны спажываюць.

Гэта заўважаюць і фермеры.

— У нас пакуль не сфармаваная культура харчавання, хаця імкненне да гэтага ўжо ёсць, — кажа гаспадар з Берасцейшчыны Аляксандр Іманюк.

Тыя ж, хто звяртаюць у вагу на чысціню прадуктаў, у асноўным выбіраюць візуальна — замест прыгожых, аднолькавых, васкаваных яблыкаў, роўненькіх агуркоў, несіметрычныя і «крывенькія», але з водарам і натуральным колерам.

Але апроч інтуітыўнага шляху ёсць і больш надзейныя:

— набываць прадукцыю з лагатыпам арганічнай сельскай гаспадаркі (абавязкова з рэквізітамі арганізацыі, якая сертыфікавала, проста словаў «эка» ці «біа» недастаткова) ці лагатыпам сябраў «Экадома»;

— займець знаёмых і правераных фермераў;

— вырошчваць самастойна.

У Беларусі пакуль існуе толькі адна крама, якая спецыялізуецца на продажы прадуктаў арганічнай сельскай гаспадаркі . А таму — свабодная каса! То бок сфера.

Як гэта смачна і карысна на фэсце і распавядаюць, і паказваюць, то бок — частуюць, дадаткова прывабліваючы музыкай і перфомансамі.

Аліна Радачынская, Zautra.by


Спасылкi па тэме:

Добрая еда, органическое вино и шоколад – в Минске состоялся агрокультурный фестиваль

В галерее «Ў» – фестиваль культуры и тыквы

Органическое дело



Комментарии   

 
0 # Лана 2012-09-04 00:20
В статье помещено изображение старого знака органического сх ЕС. Новый знак http://ec.europa.eu/agriculture/organic/eu-policy/logo_en
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # editor 2012-09-04 13:21
Спасибо за комментарий! Исправили. Ошибка в оригинале статьи.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение