09 Июль 2013

PRацоўня сацыяльнай рэкламы

PRAcounja

Запрашаем на прэзентацыю пілотнага, першага ў сваёй уласцівасці  праекту "PR недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў, кампаній. Візітоўкі".

Сутнасць прэзентаванага праекту палягае ў распаўсюдзе інфармацыі пра 51 суб'ект трэцяга сектару Беларусі праз візітоўкі, дзе абазначаны не толькі кантакты арганізацыі, а адлюстравана сутнасць іх дзейнасці, місія, мэты. Візітоўкі (паглядзець можна тут) плануецца распаўсюджваць ў Менску і абласных цэнтрах Беларусі. Мяркуецца, што адмысловае асбталяванне, невялікія стойкі, дзе гэтыя візітоўкі будуць вісець, - размесцяцца ў бібліятэках, кінатэатрах, "інтэлектуальных" кавярнях, папулярных (наведвальных) офісах НДА.

Перадгісторыя

Колькі няўрадавых арганізацый, на Вашую думку, назаве звычайны жыхар Менску, калі яго прыпыніць на вуліцы – і запытацца? 10? 5? 30?

А насамрэч іх нават не сотні ў Беларусі. Зарэгістраваных - каля трох тысяч. А ёсць яшчэ тыя, што не патрабуюць рэгістрацыі, і тыя, што не зарэгістраваныя з іншых прычын. Можна гэта тлумачыць тым ці іншым, але аднымі тлумачэннямі сітуацыю не зменіш.

PRацоўня сацыяльнай рэкламы - гэта грамадзянская ініцыятыва, на мэце якой - зрабіць больш заўважным, вядомым, цытаваным, зразумелым - дзейнасць трэцяга сектару Беларусі. Пілотны праект "Візітоўкі" - першы крок на шляху да гэтай мэты.

Сярод удзельнікаў праекту - і кампанія "За НЕсмяротнае пакаранне", і шматлікія валанцёрскія арганізацыі, і Праваслаўнае брацтва, і Маладыя сацыял-дэмакраты "Маладая Грамада", і ЭкаЕжа, і дабрачыннвя крама "Калі Ласка", і кампанія За альтэрнатыўную грамадзянскую службу - і шмат іншых.

Асобная просьба да СМІ

Роля беларускіх СМІ ў фармаванні свядомасці сёняшняга і заўтрашняга беларускага грамадства - асаблівая. У нас не вельмі шмат рэсурсаў, у нас шмат абмежаванняў: ад рэдакцыйнай палітыкі да палітыкі па-за межамі рэдакцыі.

Але соцыюм адчувальна рэагуе на ўвагу СМІ да той ці іншай праблемы. Мы звяртаемся да рэдактароў і журналістаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі: звярніце ўвагу на сацыяльную праблематыку. Прыходзьце на прэзентацыю. Давайце падкрэсліваць патрэбнаеў жыцці. Курсівам ці bold: як заўважней.

Месца і час:

9 ліпеня, аўторак, 12 гадзін.
Менск, вул. Нававіленская, 38. 2-і паверх.офіс 10.

Юлія Рымашэўская,
PRацоўня сацыяльнай рэкламы

+375296437390

544382 681615741855922 576537162 n

 

65017 681604451857051 1038795800 n

1011287 681615721855924 1606516327 n

1010271 681604481857048 796444260 n

Знайдзі сваю візітоўку ў ФБ



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение