18 Май 2012

Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.

Трэнінгі будуць праводзіцца на аснове навучальна-метадычных матэрыялаў, распрацаваных пры падтрымцы БДІПЧ.

Трэнінг для трэнераў "Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй" адбудзецца 9-13 ліпеня 2012 г. ва Украіне.

Мэтай трэнінга з'яўляецца атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка "Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй". Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання, папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку.

Трэнінг для трэнераў "Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел" адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне.

Мэтай трэнінга з'яўляецца атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка "Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел".

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д.

Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб'яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека.

Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Прыярытэт будзе аддавацца:

  • удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў;
  • кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы;
  • удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання;
  • найбольш матываваным удзельнікам.

Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з'яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні правам чалавека адразу ж пасля трэнінга.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі.

Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй трэнінгаў!

Анкеты-заяўкі неабходна запоўніць да 20 мая 2012 года.

Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая.

У выпадку з'яўлення пытанняў наконт трэнінга можна звяртацца па адрасе Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение