19 Июль 2013

Школа Экалагічнага Актывіста: змяняючы свядомасць.

1069385 553619908027648 1806639719 n

З самых ранніх школьных гадоў нас вучаць, што прырода жывая сістэма за кошт якой чалавек існуе, што ён вышэй гэтай сістэмы і павінны ўвесь час знаходзіцца ў рэжыме барацьбы з прыродай, у пошуку рэсурсаў, сродкаў свайго існавання.

Школа экалагічнага актывіста была задумана як серыя інтэнсіўных трэнінгаў, якія праходзяць у два ўзроўні.

Першы ўзровень разлічаны на людзей, якіх цікавяць экалагічныя праблемы, гэта як уводны курс у прадмет, дзе ты можаш больш падрабязна пазнаёміцца з пытанямі змянення клімату, устойлівага развіцця, ашчаднага і разумнага спажывання твараў, асновамі Орхускай канвенцыі.

Другі ўзровень мае на мэце больш глыбокае і дасканалае вывучэнне экалагічных асноў і праблем. Удзельнікі едуць на школу ўжо з пэўным багажом ведаў, ідэй і навыкаў, з пэўнымі чаканнямі і перакананнямі.

1001382 553620224694283 1114782143 n 2

602485 553651238024515 1495010621 n marina

Перш, чым прыступіць да заняткаў "школьнікаў" знаёмяць з незвычайным і прыгожым краем, а таксама мясцовай інцыятывай, як прыклад таго, што можна стварыць пры разумным выкарыстанні і падыходзе да мясцовых рэсурсаў.

970108 553619901360982 587457974 n 4

1010319 553619884694317 1486270144 n 5

Школа дазваляе не толькі бліжэй пазнаёміцца з беларускімі экалагічнымі арганізацыямі, накірункамі іх дзейнасці, кампаніямі і далучыцца да адной з іх, але таксама пераняць некаторы замежны вопыт, даведацца пра магчымасці валанцёрства па-за межамі нашай краіны, цікавымі праграмамі для актыўнай моладзі.

998568 553620201360952 1952385277 n 6

1002558 553620144694291 246365445 n 7

1013442 553620234694282 1851460256 n 8

Нягледзячы на тое, што другі ўзровень Школы ў большасці сваёй таксама з'яўляецца тэарэтычным, удзельнікам усё ж выпадае магчымасць прымяняць новыя веды на практыцы. Так, напрыклад, у суседніх вёсках "школьнікамі" правяраецца вада на наяўнасць у ёй нітратаў і нітрытаў, калі гэта патрабуецца, даюцца рэкамендацыі па паляпшэнню сітуацыі. Прычым мясцовыя жыхары настолькі прывыклі да гэтай з'явы, што прымаюць маладых эколагаў з вялікай радасцю.

942392 553620311360941 2127111001 n 9

1070102 553620274694278 182736717 n 10

Яшчэ адным важным момантам на Школе з'яўляецца магчымасць адчуць сябе часткай прыроды, ідэнтыфікаваць, знайсці сваё месца ў навакольным асяроддзі, пры гэтым не завышаючы ці не заніжаючы сваёй ролі. Дзякуйчы трэнінгам па глыбіннай экалогіі змяняецца разуменне "што ёсць прырода", "хто я ў прыродзе", "што я магу зрабіць для прыроды".

1069373 553620121360960 325781987 n 11

1016758 553620361360936 1607243569 n 12

Акрамя ведаў Школа дае магчымасць ажыццявіць свой уласны праекты, развіць яго ад ідэі да канчатковай рэалізацыі, не абмяжоўваючы ні ў тэматыцы, ні ў накірунках. Гэта выдатны шанс для ўсіх жадаючых распачаць свой уласны шлях у экалагічным жыцці нашай краіны і знайсці цэлую каманду аднадумцаў.

150447 553620331360939 838751871 n 13

62855 553620354694270 962324227 n 14

Глабальная мэта Школы Экалагічнага Актывіста гучыць як павышэнне грамадскай актыўнасці ў экалагічнай сферы, на справе ж Школа для ўдзельнікаў робіць нашмат болей. Школа змяняе свядомасць, дапамагае стаць больш сталым, знайсці сваё прызванне.

1000211 553651234691182 993418960 n stepa

Сцёпа: "Школа адкрыла для мяне шэраг магчымасцяў, пазнаёміла з мноствам цікавых людзей, зняла унутраніі бар'еры, якія не давалі мне дзейнічаць. Зараз я з'яжджаю і буду вывучаць чэшскі вопыт, але надалей збіраюся ўдзельнічаць у беларускіх кампаніях, дапамагаць як-небудзь."

1002116 553620078027631 1993584261 n 3

Марына: "Школа дала пачуццё прыналежнасці з людзьмі. Тое, што нейкія ініцыятывы і перакананні яны заўсёды падтрымаюць. Пасля Школы я хачу зрабіць свой заяўлены праект і буду надалей удзельнічаць у праграмах. "

944244 553651211357851 1707138186 n lesha

Лёша: "Школа дазволіла пазнаёміцца з новымі людзьмі, а таксама даведацца болей ў тых пытаннях, у якіх я быў не асабліва кампетэнтны. Цяпер я буду дзейнічаць, змяняць тое, што мне не падабаецца, старацца зрабіць штосьці харошае, дапамагаць нашым кампаніям экалагічным."

1016916 553651178024521 1256635861 n nastj

Насця: "Школа дале вельмі шмат, бо гэта мая экалагічная адукацыя, якую я збіраюся прымяняць у будучым. Дала новых людзей, новыя веды, арыентыры куды ісці, да каго звяртацца. Пасля Школы я збіраюся змяняць сваё жыццё, змяняць кола людзей, з якімі кантактую. Мне ўжо прапанавалі быць каардынатарам па адкрыцці велапарковак ля мінскіх інтэрнатаў."

580270 553651091357863 830690077 n roma

Рома: "Акрамя новых людзей, ідэй, Школа дала новы, іншы вобраз жыцця і думак, светаўспрымання. Я пастараюся перанесці гэта ў сваю звычайную, звыклую мне прастору і змяняць яго праз гэта. І мне б хацелася застацца ў гэтым асяроддзі, дапамагаць і паступова дарасці да рэалізацыі сваіх ідэй."

1001540 553651198024519 111933595 n anj

Аня: "Пасля Школы засталося моцнае экалагічнае натхнене і ёсць кантакты з "шалёнымі" эколагамі. Нягледзячы на тое, што не так шмат часу прайшло, але ініцыятыва і матывацыя працягвае жыць, і вельмі натхняе. Па вяртанні дадому я ўжо пачала рабіць першыя крокі да рэалізацыі свайго праекту."

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара.



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение