23 Февраль 2012

«Экадом» вучыць экалагічнаму стылю жыцця

Грамадскія дзеячы экалагічнага цэнтру грамадскага аб'яднання «Экадом» спрабавалі данесці дзецям школьнага ўзросту экалагічную культуру з дапамогаю інтэрактыўных гульняў.

Як распавесці дзеткам пра экалагічныя пытанні паведаміла адна з арганізатараў мерапрыемства Алеся Ляўкоўская:

- Гэта гульнявыя формы і інтэрактыўнае навучанне. Тут няма навучання па прынцыпу – педагог навучае, указвае і тлумачыць. Тут ёсць дзеці, якія гуляюць з імі як сябры, і ў выніку гэтай гульні яны атрымліваюць карысную інфармацыю, якую, я спадзяюся, у далейшым будуць выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці і перакажуць сваім сябрам і бацькам. Зараз узнімаецца тэма адносна асобнага збору бытавых адкідаў і магчымасць іх пераапрацоўкі. Падчас гульні дзеці вучацца сартыраваць смецце.

Алеся Ляўкоўская адзначыла, што дзіцёнка прасцей навучыць экалагічнаму стылю жыцця, чым дарослага, таму найбольш эфектыўна будаваць такую адукацыйную працу з імі.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст


Ссылки по теме:

В Бресте проводят экологические игры для детей



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение