01 Июль 2013

Музычнае лета: фестывалі, якія трэба наведаць.

000a4Yg

Лета – час актыўнага адпачынку, падарожжаў і фестываляў, гэта выдатная магчымасць наведаць суседнія краіны, далучыцца да іншай культуры, знайсці новых знаёмых. Першы месяц ужо мінуў, але ж на перадзе яшчэ два і тут важна не ўпусціць ні адной вартай падзеі ці музычнага мерапрыемства, каб набрацца уражанняў на ўвесь астатні год. Прапануем Вашай увазе 12 фестываляў.

WAFEst. (http://www.wafest.ru/)

З 4 па 7 ліпеня на Горкаўскім водасховішчы Ніжагародскай вобласці пройдзе трэці фестываль стыхій WAFEst.

Фестываль традыцыйна ўключае чатыры блока:

WATER – спаборніцтва па віндсёрфінгу, прагулкі на яхце і іншыя водныя забавы.

AIR – музычны блок фестывалю, які на двух сцэнах спалучыць розныя стылі: ад этнікі і рэггі да рока і джазу.

FIRE – тэатры агню з розных гарадоў Расіі і СНД, а таксама унікальныя госці з Еўропы.

EARTH – майстар – класы па 15 накірунках танца і баяваго мастацтва, hand – made – кірмаш, йога – прастора і прастора усходняй культуры.

Тэматыка фестывалю ў гэтым годзе "Планета WAFEst", і экалогія гэтай планеты. Плануецца раздзельны збор смецця, вялікая адукацыйная эка – праграма: майстар – класы па роспісу экасумак, валянню з воўны, лекцыі пра смецце і экалогію чалавека.

Міжнародны фестываль АртПоле. (http://www.artpole.org)

З 10 па 14 ліпеня ва Унежы (Украіна) пройдзе фестываль этнічнай музыкі і лэндарту АртПоле.

У праграме фестывалю прадугледжаны чатыры музычна – тэатральныя сцэны, дзе выступяць гурты з Ураіны, Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Італіі, Партугаліі і ЗША, а таксама перфомансы і кіно. Акрамя гэтага, арганізатарамі распрацавана вялікая колькасць майстар – класаў па лэндарту, як спосабу ўз'яднання чалавека з навакольным асяроддзем, дзе замест палатна і фарбаў выкарыстоўваюць ваду, камні і пясок, лісце і сонечныя промні.

Тайбола. Бліжэй да каранёў. (http://taibola.ru/)

З 12 па 14 ліпеня на беразе Белага мора пройдзе культурна – экалагічны валанцёрскі опен – эйр арт – фестываль Тайбола.

Фестываль арганізаваны дабраахвотнікамі і яго галоўная задача, гэта прыцягненне гледачоў да актыўнага ўдзелу, дзеля чаго праводзяцца сяброўскія конкурсы па стварэнню арт – аб'ектаў на тэму "Міфічныя і рэальныя жывёлы Поўначы".

Паралельна з музычнымі пляцоўкамі будуць арганізаваны кірмашы і майстар – класы, кінапрагляды і вулечныя перфомансы.

Міжнародны музычны опен – эйр фестываль Вёрсты. (http://ornaus.ru/)

З 19 па 21 ліпеня ў запаведніку "Дзіўнагор'е" ў Варонежскай вобласці адбудзецца буйны фестываль "жывой" музыкі Вёрсты.

Фестываль аб'ядноўвае розныя стылі і культуры ў музыцы: фолк, кантры, джаз, рок, рэггі, рускія напевы, іспанская гітара, партугальскія мелодыі і кельтскія рытмы.

Акрамя гэтага на фестывалі чакаецца насычаная спартыўная праграма, тэатральных пастановак, выставы і свята нацыянальных кухань.

XIV фестываль этнічных культур "Жывая вада". (http://etnofest.info/)

З 20 па 21 ліпеня раённым пасёлку Калывань (Алтай) пройдзе фестываль этнічных культур Жывая вада.

Гэта найбольш стары этнічны фестываль у Расіі і першы, дзе пачалася прапаганда сучаснай музычнай этна – культуры. Мэтай педзеі з'яўляецца дэманстрацыя значнасці старажытнай культуры і этнічнай музыкі.

Sea Fever. (http://seafever.ru/)

З 20 па 21 ліпеня на беразе Фінскага заліву пройдзе міжнародны творчы фестываль Sea Fever, які прысвечаны вечнаму пачуццю любові чалавека да мора.

Фестываль Sea Fever – гэта цэлая серыя творчых падзей: выезды мастакоў да мора, майстар – класы для фатографаў, велапрабегі, выставы фотаздымкаў і жывапісу. Музычныя каманды, якія выступаюць на фестывалі, працуюць у розных стылях, але іх аб'ядноўвае меладычнасць гучання, калі музыка не заглушае гукі прыроды, гарманічна пераплятаецца з імі.

Суседні свет. (http://www.sosedniymir.ru/)

З 26 па 28 ліпеня на беразе Чорнага мора (Судак) пройдзе міжнародны фестываль музыкі і актуальнага мастацтва Суседні свет.

Фестываль аб'ядноўвае ўсе віды мастацтва: свет музыкі, свет літаратуры і свет мастацтва: ад кіно да жывапісу.

Свет музыкі – гэта жывое выступленне каманд розных накірункаў і стыляў. Асаблівасцю фестываля з'яўляецца тое, што на сцэну падымаюцца выключна самыя актуальныя каманды, і акрамя "вялікай" сцэны на фестывалі будзе працаваць другая сцэна для маладых гуртоў.

Woodstock. (http://www.wosp.org.pl/woodstock)

З 1 па 3 жніўня пройдзе адзін з самых вялікіх рок – фестываляў – Польскі Woodstock.

З 2011 года ў фестывалі ўзялі ўдзел каля 700 тысяч чалавек і па традыцыі ён перастаў быць выключна музычнай падзеяй, людзі могуць сустракацца з палітыкамі, музыкамі, артыстамі, журналістамі і рэлігійнымі дзеячамі.

The Guča trumpet festival. (http://www.saborguca.com)

З 5 па 11 жніўня у Сербіі пройдзе штогадовы brass band фестываль ці фестываль духавікоў.

Пад час фестываля праходзіць самы вялікі ў свеце конкурс трубачоў, на які з'яжджаюцца выканаўцы з усіх куткоў Сербіі, і на працягу шасці дзён праходзяць шматлікія спаборніцтвы, канцэрты і этна – шоў.

Яшчэ адной асаблівасцю фестываля з'яўляецца дыгустацыя традыцыйнай сербскай кухні і напояў.

Sziget. (http://www.sziget.hu)

З 5 па 12 жніўня ў Будапешце адбудзецца неверагодная музычная падзея, буйнейшы музычны фестываль у Еўропе – Sziget.

На працягу тыдня гледачы могуць пазнаёміцца з шырокім спектрам музыкі: ад алжырскіх песень да канадскага індастрыяла, ад амерыканскага хард – кору да вытанчаных лонданскіх ды – джэяў.

Праграма фестываля дазваляе атрымаць асалоду і ад кінематографа, спартыўных спаборніцтваў, выстаў, тэатральных і цыркавых шоў, моўных школ, дабрачынных акцый.

Крутушка. (http://fest.krutushka.ru/)

З 23 па 25 жніўня пад Казанню пройдзе фестываль, які аб'ядноўвае этнічныя традыцыі розных народаў Расіі і свету – Крутушка.

Гэта месца, дзе можна адчуць, пачуць і ўбачыць сувязь старажытных вобразаў у творчасці сучасных музыкаў, мастакоў, танцораў, актораў і інш.

Menuo Juodaragis. (http://www.mjr.lt/)

З 23 па 25 жніўня пройдзе балтыйскі фестываль незалежнага пост – фолка, альтэрнатыўнай музыкі і сучаснай культуры.

Музычнай накіраванасць фестываля вельмі шырокая, дзе галоўным для гуртоў крытэрыям з'яўляецца "унутраняя фальклорнасць). За гады правядзення ў фестываля сфарміраваліся свае традыцыі і звычаі: вогнішчы, этнічныя танцы і міні спаборніцтва па футболу, кірмашы, кінапаказы і лекцыі пад адкрытым небам.

Падрыхтавала Хрысціна Чарняўская.



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение