05 Июль 2013

Можна “дзікуном” на мора згойсаць, альбо ў Беларусі фестывальнай адпачыць

000afest

Праца не адпускае на доўга і ў адпачынак на курорты ці дзікуном на мора няма часу? Калі вы ўсё ж праводзіце сваё лета ў Беларусі, не сумуйце, есць і ўдома што наведаць, паглядзець і чым сябе пацешыцца. Прапаноўваем вам 5 ліпеньскіх фестываляў.

Свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2013"

13 ліпеня ў горадзе Мсціслаў пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2013".

Фестываль аб'ядноўвае рыцарскія турніры і спаборніцтвы, выступленні выканаўцаў сярэднявечнай музыкі і танца, клубы гістарычнай рэканструкцыі, этнаграфічныя і фолк-калектывы, рамеснікаў. На фестывалі можна будзе прымерыць на сябе рыцарскія латы, навучыцца страляць з лука, прыняць удзел у танцавальным марафоне.

Вішнёвы фестываль

З 21 па 27 ліпеня ў горадзе Глубокае ўпершыню пройдзе Вішнёвы фестываль.

Па задуме арганізатараў кожны жадаючы можа паглядзець на вішнёвае шэсце, стаць дэгустатарам на кулінарным шоў, выбраць вішнёвую прынцэсу ці наведаць кірмаш.

Міжнародны турыстычны злёт

З 20 па 21 ліпеня ў Глубоцкім раёне адбудзецца свята здаровага ладу жыцця, якое збярэ каманды аматараў актыўнага ладу жыцця з Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі.

Удзельнікі змогуць паспаборнічаць у спортыўным арыентаванні, пляжным валейболе, перацягванні каната і інш.

IV Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка-2013"

З 25 па 28 ліпеня ў вёсцы Грудзічына Быхаўскага раёну пройдзе свята для аматараў рыбалкі і бардаўскай музыкі з розных краін. 

У праграме прадугледжаны рыбалоўны турнір, чэмпіянат па прыгатаванню ухі, канцэрт аўтарскай песні, інструментальнай музыкі і класічнай гітары. На фестывалі запланавана ўстанавіць новы рэкорд для кнігі рэкордаў Гіннэса – прыгатаваць 3.5 літры ухі.

"Ягадны чэмпіянат"

27 ліпеня ў вёсцы Азіна Полацкага раёна адбудзецца свята для сапраўдных аматараў чарніц. 

У аснове свята – спаборніцтва па збору ягад, а таксама забавы на свежым паветры: конкурсы, віктарыны і кірмаш.

Прапануем Вашай увазе яшчэ 12 фестываляў гэтага лета.

Хрысціна Чарняўская



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение