12 Ноябрь 2012

Мэбля з кардону (Фота)

Кардон — гэта ўнікальны матэрыял, з якога можна зрабіць усё, што заўгодна, у тым ліку і мэблю: пачынаючы ад простых палічак для сувеніраў і заканчваючы ложкам ці шафай. Мэбля з кардону вельмі трывалая (вытрымлівае больш за 100 кг). У гэта цяжка паверыць, але гэта застаецца фактам.

Такая мэбля лёгка складваецца і раскладваецца ў кампактныя скрынкі і мае малую вагу. Гэта аптымальны варыянт для тых, хто часта мяняе месца жыхарства: зборка, пагрузка і расстаноўка займае мінімум часу, а глядзіцца не горш за звычайную корпусную мэблю. Падобная навінка прыцягвае тым, што яна модная, практычная, унікальная і да таго ж экалагічная. Ёсць толькі адзін недахоп — яе нельга мачыць.

Выраб мэблі з кардону на сённяшні дзень з'яўляецца заняткам вельмі модным, на Захадзе такая вытворчасць даўно ўжо шырока распаўсюджана. Мэблю можна змайстраваць і сваімі рукамі, але не варта адразу брацца за шафу складанай формы або камод з мноствам шуфлядаў і палічак, пачынаць трэба з чагосьці прасценькага, каб зразумець сістэму тэхналогіі. Можна так жа скарыстацца гатовымі выкрайкамі, а можна прыдумаць што-небудзь сваё і гэта будзе ўжо ваш ўласны дызайнерскі твор.

Adsotak



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение