19 Декабрь 2011 Автор  Вольга Юрэвіч

Да выбару елак – з экалагічным падыходам

Хутка Каляды ды Новы год, і самы час – паклапаціцца аб набыцці зялёных прыгажунь. Прысутнасць елкі як сімвала новага жыцця – стварае непаўторную атмасферу свята, робіць наш адпачынак вясёлым, цікавым і незабыўным.

Усяго па рэспубліцы плануецца арганізаваць дзейнасць каля 600 гандлёвых кропак па рэалізацыі навагодніх дрэваў. Штогод лясгасы рэспублікі нарыхтоўваюць каля 220 тысяч навагодніх дрэваў. Сёлета на ўнутраным рынку плануецца іх рэалізаваць не менш за 170 тысяч.

Прыкладны кошт елак будзе складаць ад 26 да 50 тысяч беларускіх рублёў у залежнасці ад іх вышыні.

Адыслова для святаў дрэвы вырошчваюцца на спецыяльных плантацыях. У Беларусі, па стану на 01.01.2011 г., пад лясныя ўгоддзі для гэтых мэтаў было выдзелена 4,8 тыс.га (з 8624,9 тыс. га ўсіх лясных зямель). Хваёвыя дрэвы растуць павольна: за дзесяць год яны – не вышэй паўтара метра. На вырошчванне навагодняй елкі патрабуецца да 20 год. Спецыялізаваных пунктаў прыёму «адпрацаваных» дрэў у нас няма – пасля сканчэння святаў яны выкідваюцца на сметнік.

Нягледзячы на тое, што сапраўдная елка з'яўляецца ўзнаўляльным рэсурсам, да яе неабходна ставіцца беражліва. Калі вы ўсё ж не можаце абысціся без зрубленай елкі, то можна замяніць яе на букет са зрубленых яловых лапаў. Ваш дом не застанецца без святочнага паха яловага леса і ваш Новы год пройдзе з карысцю для прыроды.

Дзяржлесааховай напярэдадні святаў будзе ўмацаваны кантроль за аховай лясных масіваў ат несанкцыянаварых рубак. Сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй будуць сфарміраваны кантрольныя пасты. За браканьерства прадугледжаны штраф.

Ужо шмат год альтэрнатыўным варыянтам жывым дрэвам з'яўляюцца дрэвы штучныя. Кошт штучных елак зараз складае ад 96 тысяч беларускіх рублёў да 1 млн. З плюсаў гэтых дрэваў – тое, што яны могуць выкарыстоўвацца некалькі год і тым самым – зберагаюць грошы ўладальнікаў.

Шырока распаўсюджанае меркаванне, што пры набыцці штучнай ёлкі наносіцца меншая шкода навакольнаму асяроддзю, з'яўляецца памылковым. Вырабляюцца яны з неузнаўляльных рэсурсаў на аснове прадуктаў нафтаперапрацоўкі – полівінілхларыду – пластыку, увесь цыкл якога суправаджаецца забруджваннем навакольнага асяроддзя. Большасць штучных елак вырабляецца ў Кітаі на невялікіх фабрыках, дзе кантроль за іх якасцю і бяспечнасцю не заўсёды здзяйсняецца на дастатковым узроўні.

Так, дырэктар нью-ёрскага аддзялення прыродаахоўнай арганізацыі «Нэйчур» Біл Улфелдар пісаў, што іх масавая вытворчасць патрабуе вялікай колькасці нафтапрадуктаў, што прыводзіць да выкідаў у атмасферу значных аб'ёмаў парніковых газаў.

Па статыстыцы, пасля 6-9 год карыстання, штучныя ёлкі трапляюць на сметнік, дзе будуць забруджваць навакольнае асяроддзе яшчэ не адну сотню гадоў.

Яшчэ адзін магчымы варыянт – натуральныя дрэўцы ў кадках. Іх ужо падрыхтвалі для рэалізацыі прадпрыемствы «Зелянбуду» у Мінску і па абласных цэнтрах, а таксама – некаторыя лясгасы. Блакітную ці звычайную елачкі ў кадках можна набыць у фірмовых кветкавых крамах, елачных гандлёвых кропках ці непасрэна на пітомніках прадпрыемстваў. У залежнасці ад вышыні, іх кошт будзе складаць ад 18 да 300 тысяч беларускіх рублёў.

Невялічкае дрэўца (да 6 год) можна будзе пакінуць у кадцы да наступнага года, а потым, калі прыйдзе час, перасадзіць ў прыродныя ўмовы – нават пры высадцы ў ледзяную глебу, для яго будзе характэрна высокая прыжыўляльнасць. А ў каго ёсць магчымасць, яго можна высадзіць на ўласную дзялянку і даглядаць – тады лясная прыгажуня будзе расці разам з вашымі дзецьмі і прыносіць вам радасць!

Удзельнікі гарадзенскай «Экастудыі», якая дзейнічае пры грамадскім аб'яднанні «Цэнтр Трэці сектар», плануюць правядзенне працы па інфармаванні насельніцтва аб магчымых варыянтах набыцця лясных прыгажунь.

Эколагі патлумачаць «плюсы» і «мінусы» кожнага з варыянтаў, а таксама – падрыхтуюць да распаўсюду інфармацыйныя ўлёткі па гэтай тэматыцы.

Улётка, распрацаваная удзельнікамі «Экастудыі»

Вольга Юрэвіч, для Беларускага Зяленага Партала



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение