06 Апрель 2013

Дабрачыннасць - гэта абсалютна натуральна

60675 509706912418948 1812160122 n

Дабрачыннасць у нашай краіне набывае ўсё большае распаўсюджванне, новыя формы і платформы развіцця. Пра гэта сведчыць запушчаны ў канцы 2011 года дабрачынны аукцыён сустрэч "Мае сэнс", дзе кожны жадаючы ў якасці лота можа выставіць сустрэчу з сабой, а грошы, атрыманыя з аукцыёну, перадаць дзецям, якім яны неабходны.

479999 509713035751669 1306442037 n

Вось і ўчора, 5 красавіка, у Мінску адбылося адкрыццё першай дабрачыннай крамы "Калі ласка", створанай па вобразу і падабенству заходніх крам, дзе, як вядома, дабрачыннасць не праблема, а норма жыцця. На Захадзе ці ў Амерыцы лічыцца правільным, калі ты прыносіш у добрым стане непатрэбную табе рэч у дабрачынную краму і там яна знаходзіць новага гаспадара. Беларусь такі вопыт толькі набывае.

482392 509711275751845 1278205921 n

547664 509700852419554 2086873496 n

- Дабрачыннасць – гэта абсалютна натуральна, - разважае Ганна Леванкова, каардынатар праекту "Калі ласка", - нам падаецца  натуральным, калі ў цябе ёсць непатрэбныя рэчы, але яны могуць саслужыць камусьці добрую службу, то лепш перадаць таму, каму яны неабходны. Таму і нарадзілася такая ідэя стварыць дабрачынную арганізацыю.

lev

Асноўная праца праекту накіравана на збор рэчаў для арганізацый, з якімі будзе супрацоўнічаць крама, усе ж астатнія будуць выстаўлены на продаж. Грошы, атрыманыя з рэалізацыі рэчаў, пойдуць на аплату арэнды за памяшкання і падаткі, зарплату супрацоўнікам, а тое, што застанецца таксама будзе перадавацца дабрачынным арганізацыям:

- У нас ёсць дамоўленасць пра супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, яны асноўныя, хто будзе атрымоўваць падтрымку, бо працуюць па ўсёй Беларусі з сем'ямі, у якіх ёсць патрэбы, - распавядае Ганна. – Таксама мы супрацоўнічаем з Домам часовага прыбывання для асоб без пэўнага месца жыхарства г. Мінска, таксама плануецца супрацоўніцтва з "Эгідай" і магчыма будзем браць яшчэ чацвертую арганізацыю. Акрамя гэтага мы збіраемся праводзіць шэраг майстар-класаў, мерапрыемстваў, дабрачынныя канцэрты, мэтамі якіх будзе таксама збор рэчаў, але для канкрэтных арганізацый ці валанцёрскіх груп.

536939 509701745752798 1049045433 n

 

71471 509702949086011 458772113 n

554114 509706582418981 438901909 n

561309 509704319085874 1829525369 n

І ўлічваючы, што на адкрыцці людзей сабралася столькі, што яны з цяжкасць перамяшчаліся па пямяшканні і да 21.00 працягвалі ісці і ісці, ёсць надзея, што праект будзе існаваць:

- Сюды я прыйшоў, бо адкрыццё дабрачыннай крамы – гэта рэч вельмі важная, тым больш, што дзяўчынкі, каардынатары праекту, робяць гэта дзеля добрай справы, а ў нашай краіне такіх людзей мала, не кожны гатовы траціць на гэта час, людзі жадаюць забаляць грошы для сябе, а дзяўчыны гэта робяць для кагосьці, наколькі я ведаю, для дзяцей і таму трэба іх падтрымаць, - падзяліўся Дзіма Марчук, студэнт БДУ.

marc

Спіс рэчаў, якія прымае крама можна знайсці на сайце "Калі ласка"

Хрысціна Чарняўская, фота аўтара.



Комментарии   

 
+2 # НА: Дабрачыннасць - гэта абсалютна натуральнаGuest 2013-04-07 12:20
Спасибо тем, кто такое организовывает, поддерживает материально, морально, информационно...
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение