30 Март 2013

А дзе ты будзеш паслязаўтра?

Svaboda
Не дзіўна, што ў гісторыі кінематографа шмат фільмаў прысвечанах навакольнаму асяроддзю, экалогіі, канцу свету і чалавецтву, у выніку нерацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і амаль здзеклевых адносін да планеты.

У 2004 годзе на экраны выходзіць фільм-катастрофа рэжысёра Роланда Эммерыха "Паслязаўтра" з застрашаючым эпіграфам "А дзе ты будзеш паслязаўтра?" Падзеі ў фільме разгортваюцца ў наш час, змены клімату сталі відавочнымі, так нечаканая з'ява тарнада ў Лос-Анджалісе ці снег у Дэлі пад час саміту па змяненнях клімату. Вучоныя сталі біць трывогу, але вышэйшым правячым асобам не да гэтага, іх хвалюе ўстойлівасць эканомікі ў такі "страшны" час, хвалюе да таго часу, пакуль не сітуацыя не становіцца крытычнай – і магчыма эканоміку ратаваць ужо проста не будзе для каго. Літаральна за некалькі дзён на Зямлі пачынаецца новы ледніковы перыяд, які перажывуць не ўсе, але ці стане гэта ўрокам для тых, хто выжыве? Ці зможа зразумець чалавецтва, што найвышэйшая каштоўнасць – гэта не матэрыяльныя выгоды і шыкоўнае жыццё, а гэта агульны дом – планета Зямля.

pekla

Іншыя абставіны выжывання чалавека былі паказаны ў фільме "Пекла" рэжысёра Дэнні Бойла. Не далёкае будучае, наша Сонца доўгія гады згасае, Зямля знаходзіцца пад снегам і замярзае. Каб чалавецтва выжыла, камандзе касміснага карабля "Ікар-2" неабходна максімальна наблізіцца да зоркі і запусціць астрабомбу, у якой сабраны ўсе рэсурсы планеты Зямля.

Фільм не столькі распавядае пра катастрофу, калькі пра адносіны людзей, уменне дзейнічаць, прымаць выбар у закрытай, абмежаванай прасторы. Што паставіць вышэй: сваё жыццё ці лёс усяго чалавецтва?

2012f

У чаканні 2012 год, як кропкі ў чалавечай гісторыі, Роланд Эммерых выпускае ў 2009 годзе яшчэ адзін фільм-катастрофу – "2012". Зменны на планеце адбываюцца з неверагоднай хуткасцю, папярэднія прагнозы вучоных нават блізка не паходзяць на праўду і Зямля, як сабака, пачынае страсаць з сябе людзей бы блох, перакройваючы кантыненты, знішчаючы найвялікшыя помнікі дзейнасці чалавека. Уратавацца амаль не магчыма, зацверджаная главамі дзяржаў праграма па каўчэгах, прымае на борт выключна багатую эіліту чалавечага грамадства. Але пасля катастрофы людзям трэба мяняць сваё ўяўленне пра свет і свае прыярытэты. Якім чынам яны змогуць адбудаваць жыццё па-новаму, які ўрок вынесуць з гэтых падзей?

daroha

У 2009 годзе выходзіць постаапакаліптычная драма "Дарога" рэжысёра Джона Хіллкоўта. На Зямлі пануе катаклізм, усё жывое гіне ці то ад пажараў, ці то ад кіслотных дажджоў, прырода цалкам вымірае, ператварыўшыся ў шэрую пляму дэкарацый. Людзі, каб выжыць павінны адправіцца ў дарогу, шукаючы сабе ежу і аддзене. Але небяспека цяпер сыходзіць не толькі ад жорсткіх умоў навакольнага асяроддзя, але і ад саміх людзей, якія цалкам адзічэлі і не ведаюць літасці адзін да аднаго.

Чатыры розныя фільмы, чатыры сцэнары краху чалавецтва, якое выклікана бестурботнай дзейнасцю людзей, уменне насычацца імгненнымі выгодамі вядзе да страшных наступстваў. Гэтыя гісторыя быццам папярэджанне, што трэба памятаць пра далікатнасць прыроднай сістэмы і ў той жа час пра яе неверагодную сілу, парушыўшы баланс "прырода-чалавек", людзям не выжыць у гэтай вайне.

Хрысціна Чарняўская



Комментарии   

 
0 # НА: А дзе ты будзеш паслязаўтра?Раиса 2013-03-30 09:23
ни один из фильмов не смотрела.
прочитав статью,не смогу удержаться.Думаю,не зря потрачу время!
спасибо Вам,Христина,жду Ваших работ!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # НА: А дзе ты будзеш паслязаўтра?Лина 2013-03-30 11:34
Видела только один фильм и как-то не особо прониклась бедой,но прочитав статью,задумалась...а ведь действительно..сейчас мало, кто об этом говорит и мало кто обращает внимание. Даже посмотрев фильмы, не все бросаются сразу спасать природу....печально.
Спасибо за статью, в ней не смотря на казалось бы простое раскрытие сюжетов фильмов, проскальзывает одна очень важная тема - экология нашей планеты и даже хочется все бросить и пойти спасать Землю!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение