26 Апрель 2013

Падзеі адной ночы: дакументальныя фільмы пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

kkino

Тэма Чарнобыльскай катастрофы атрымала шырокае распаўсюджанне, пачынаючы ад дакументальнага кіно, заканчваючы сюжэтамі для камп'ютарных гульняў. Бо аварыя на ЧАЭС закранула кожнага – гэта была трагедыя не толькі "вялікага" савецкага народа, але ўсяго чалавецтва ў цэлым, яна пужае сваімі маштабамі і наступствамі да гэтага часу.

Што датычыцца дакументальнага кіно: існуе даволі шмат фільмаў, звязаных з Чарнобыльскай гісторыяй, у якіх гаворка ідзе пра сам дзень катастрофы, людзей, чые лёсы ў адно імгненне змяніла аварыя, пра гераічны ўчынак ліквідатараў, успаміны сведкаў тых страшных падзей, а таксама фільмы пра сучаснасць "Зоны".

Чарнобыль: учора – сёння

Кароткая, амаль 8-хвілінная замаёўка – нарэзка, пра трагедыю, якая пачынаецца з кадраў спакойнага жыцця яшчэ маладога горада Прыпяць, плаўна пераходзіць да дня катастрофы, адчайную барацьбу людзей з небачным і тым не менш страшным ворагам – "мірным" атамам. І сучасныя кадры спусцелага і безлюднага гарадка Прыпяць.

Чарнобыль – за секунду да катастрофы

Фільм канала National Geographic – адзін з многіх, дзе паступова, крок за крокам разбіраюцца падзеі той страшнай ночы, каментары сведкаў, а таксама магчымыя прычыны трагедыі – чым была ў свой час Чарнобыльская АЭС для Савецкага Саюзу.

Бітва за Чарнобыль

Дакументальны фільм канала Discovery – гісторыя, адноўленая па архіўным запісам, фотаздымкам і каментарам сведкаў і спецыялістаў, у якой расказваецца пра нечалавечыя ўмовы, што былі пастаўлены перад ліквідатарамі і "біяробатамі" – людзі, што працавалі па ліквідацыі наступстваў станцыі.

Чарнобыль. 3828.

Фільм – успамін аднаго з ліквідатараў.

Што ж за лічба 3828? А гэта тая колькасць людзей, якія ў 1986 годзе змагаліся з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай станцыі, хто ахвяраваў сваім жыццём з–за "светлае" будучае краіны, хто лічыў сваім абавязкам зрабіць усё магчымае і не магчымае на той час.

Чарнобыль. Ліквідатары.

Караткаметражны фільм, менш 5 хвілін, у які змясціўся гераічны учынак людзей, што працавалі пасля аварыі на ЧАЭС, гэта людзі, якія зрабілі тое, што нават тэхніцы і сучасным, на той час, робатам было зрабіць не пад сілу.

Жывёлы ў Чарнобыле

Фільм канала Animal Planet, у які ўвайшлі 6 – кароткіх частак пра жывёл, што жывуць у зоне адчужэння без чалавека на працягу больш, чым 20 год.

Сёння дзень памяці, дзень ушанавання ўсіх людзей, якія ахвяравалі сваім жыццём у той страшны радыяцыйны 1986 год.

Хрысціна Чарняўская

Фото xvatit.com



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение