29 Апрель 2013

Пабачыць АЭС і... не памерці

1foprup

Падарожнічаць па Зоне адчужэння цяпер можна не выходзячы з дому – праз Інтэрнэт.

27 красавіка 1986 года, праз 36 гадзін пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, невялікі ўкраінскі горад Прыпяць і яго ваколіцы ператварыліся ў зону адчужэння. Усё насельніцтва 10-кіламетровай зоны, а ў наступныя дні і 30-кіламетровай – было эвакуявана, як тады абяцалі людзям, не больш, чым на тры дні. Але ў свае кватэры і дамы амаль ніхто так і не вярнуўся.

Так Прыпяць пераўтварылася ў "мёртвы" горад, горад – прывід. Цяпер яна нагадвае дэкарацыі фільма-хорара ці постаапакаліптычнай антыўтопіі, прывабліваючы да сябе марадзёраў, якіх не спыняе нават высокі ўзровень радыяцыйнага фону ці сталкераў, што пераадольваюць усе перашкоды, каб толькі аказацца ў Зоне.

foprup1

foprup2

Для тых жа, каму хацелася б паглядзець горад ці Чарнобыльскую АЭС, але пры гэтым не рызыкаваць сваім здароўем, у 2011 годзе кампанія Яндэкс на адным са сваіх сервісаў (Карты), стварыла такую магчымасць. Цяпер на закінутым і паросшым дрэвамі горадзе можна прайсціся не пакідаючы свайго працоўнага месца. Наведаць галоўную плошчу ці падыйсці да "чортава" кола, якое так і не было запушчана, – усё гэта дазваляе зрабіць інтэрнэт-сэрвіс.

foprup3

foprup4

Магчыма, адзіным недахопам з'яўляецца тое, што праходзячы вельмі блізка ля дамоў, так і не ўдасца агледзіць іх знутры. Але затое, можна падысці і разгледзець АЭС і яе чацверты энеграблок, які знаходзіцца пад саркафагам –менавіта там адбылася аварыя – і недабудаваны пяты, а таксама затоплены катлаван шостага энергаблоку.

foprup5

foprup6

foprup7

foprup8

Віртуальную экскурсію спецыяльна рабілі ў асенні перыяд, каб буйная расліннасць, што "захапіла" горад Прыпяць, не перашкаджала паўнавартаснаму агляду. Поўны эфект прысутнасці надае магчымасць павароту на 360 градусаў, калі агледзець можна ўсё навокал.

Хрысціна Чарняўская

Screenshot Яндекс. Карты.



Комментарии   

 
+1 # НА: Пабачыць АЭС і... не памерціGuest 2013-04-29 09:46
интересно, спасибо!
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
+1 # НА: Пабачыць АЭС і... не памерцірая 2013-04-29 18:24
спасибо за работу автору.актуально....
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение