05 Август 2012

На Дзвіне будуць пабудаваныя дзве гідраэлектрастанцыі

Дамова пра будаўніцтва Бешанковічскай і Верхнядзвінскай гідраэлектрастанцый падпісаная 30 ліпеня паміж Міністэрствам энэргетыкі Беларусі і турэцкай кампаніяй "CET Construction Engineering Trading Ltd."

Магутнасць будучых ГЭС мяркуецца ў 48 мгВт у Бешанковічах і 20 МВт — у Верхнядзвінску. Агульны кошт праекту складзе 300 мільёнаў долараў. Завяршыць будаўніцтва плануецца за тры гады, потым электрастанцыі яшчэ 30 гадоў будуць знаходзіцца ва ўласнасці турэцкай кампаніі, якая будзе прадаваць электраэнэргію Беларусі па 6 цэнтаў за кілават. Пасля гэтага абедзьве ГЭС перайдуць ва ўласнасць беларускай дзяржавы.

Нажаль, у кампаніі з досыць дзіўнай назвай "CET Construction Engineering Trading Ltd.", якая збіраецца пабудаваць у Беларусі два энергетычных аб'екты, не аказалася інтэрнэтсайта. Адзінае, што ўдалося знайсьці, гэта тое, што фірма зарэгістраваная ў 1998 годзе і мае менш за 5 працаўнікоў.

Пра яе кіраўніка Эрхана Айдынера, які падпісываў дамову, вядома крыху болей. Напрыклад некалькі яго кампаній, якія займаліся будаўніцтвам жылля ў Казахстане, маюць запазычанасць па падатках. А ў 2005 годзе супраць спадара Айдынера, як дырэктара ТАА "Казартстрой", была ўзбуджана крымінальная справа, бо па яго віне загінулі 4 працаўнікі гэтага таварыства. Яшчэ 65 працаўнікоў "Казартстроя" былі вымушаныя звярнуцца з лістамі да прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Турцыі з просьбай дапамагчы ім вярнуцца дадому з Казахстана, бо яны не атрымлівалі заробак больш чым паўгода.

Сяржук Серабро, Народныя Навiны Вiцебска



Комментарии   

 
0 # valoshca 2012-08-08 09:10
правильнее мгВт -> МВт
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # кто-то 2012-08-09 11:35
ещё 3-4 года назад был в этих раонах и местные жители уже были в курсе стройки и выражали своё "фе", т.к. затопятся красивые природные и исторические места.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение