18 Март 2013

Рэферэндум па забудове Севастопальскага парку забаранілі

img 0458s resized

Суд Першамайскага раёна сталіцы адмовіў у завядзенні грамадзянскай справы па нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення рэферэндуму.

Суддзя Петух палічыў, што кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктар Янчурэвіч не мог падпісваць і падаваць скаргу ад імя ўсіх членаў. Янчурэвіч апелюе да Выбарчага кодэкса, па якім менавіта ён валодае такім правам.

Ініцыятыўная група па правядзенні рэферэндуму па лёсе сталічнага Севастопальскага парку была створана 28 лістапада 2012. У снежні падалі дакументы для яе рэгістрацыі, але атрымалі адмову.

На рэферэндум прапаноўвалася вынесці пытанні па захаванні Севастопальскага парку ў сённяшніх межах і дазволу на будаўніцтва і пракладку дарог на яго тэрыторыі.

Крыніца nn.by



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение