21 Июнь 2013

Минск, Брэст… Шчыльная забудова пачалася

brest zastrojka2Хаця Брэст не настолькі пакутуе ад ушчыльняемай забудовы, як Мінск, праблемы з незаконным будаваннем тут існуюць здаўна. Вуліца Карбышава, знос гістарычных будынкаў, навабуд у "былой" ахоўнай тэрыторыі каля крэпасці і генплан горада Брэста – пытанні, якія патрабуюць актыўнага ўмяшальніцтва з боку мясцовых жыхароў.  Падчас прэзентацыі ў Інтэрнэт-цэнтры абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі, якую 20 чэрвеня праводзіла юрыст "Зялёнай сеткі" Наталля Літвіненка, была прэзентаваная брашура "Што рабіць ў выпадку ўшчыльняемай забудовы" (нагадаем, мінская прэзентацыя адбылася 3 красавіка). Брэсцкая дыскусія сабрала няшмат народу – 6 чалавек. Напачатку Наталля прадставіла ўдзельнікам дзейнасць і місію "Зялёнай сеткі", распавяла пра драўляную кампанію і пасля перайшла да ўласна брашуры. Нягледзячы на тое, што дакумент адаптаваны да сталічных рэалій, юрыст паабяцала, што за ліпень будзе падрыхтаваны брэсцкі варыянт брашуры.

Будучаму юрысту Алегу, напрыклад, было цікава даведацца пра юрыдычныя моманты. Больш заахвочаным людзям, якія насамрэч, "варацца" у праблеме, было важна пагаварыць пра механізмы кансалідацыі людзей для агульнай барацьбы.

Дзмітрый Дзеравіцкі, кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва рэспубліканскага аб'яднання "Свая радзіма" спытаў: "Наколькі я разумею, канцэпцыя горадабудаўніцтва цалкам непразрыстая і незразумелая. Ці магчыма стварыць альтэрнатыўную канцэпцыю развіцця горада?". Аказалася, што ў брастаўчан, у адрозненне ад жыхароў Мінска,  няма адкрытага доступу да генплана горада Брэста (у 2019 годзе гораду над Бугам спаўняецца тысяча гадоў, Брэст пачынае татальную перабудову ўжо зараз). Яшчэ адно важнае пытанне – як арганізаваць пляцоўку для дыялогу грамадскасці і ўлады? "На гэтае пытанне адказ трэба шукаць у брашуры – адказала Наталля. – Яна таму і выйшла, што юрысты "Зялёнай сеткі" ўвесь час робяць крокі па зададзенай схеме. Увесь гэты шлях апісаны ў брашуры".

Ала Сушко, кіраўнік брэсцкага инфармацыйнага цэнтра "Экадом" у сваю чаргу падкрэсліла, што галоўным рухавіком у вырашэнні праблем ушчыльняемай забудовы павінна стаць зацікаўленая грамадскасць. Пачынаць трэба менавіта з грамадскіх абмеркаванняў. Валерый Фамінскі, які прадставіўся як зацікаўлены брастаўчанін, узгадаў выпадак з грамадскім абмеркаваннем генплана. Аказалася, што прыняты ў 2003 годзе дакумент неаднаразова карэціраваўся. Пры гэтым аўтара генплана ніхто не запытваўся пра змяненні, ён нават не ведаў пра карэкціроўкі. Такім чынам, замест плануемай зялёнай зоны ў раёне Інтэнданцкага гарадка вырас цэлы шчыльны мікрараён шматпавярховак.

"Вядома, што інвестарам у Брэсце ёсць дзе развярнуцца. Дзе ёсць грошы – там і граматны піяр, і рэкламныя акцыі, і станоўчыя водгукі ад дзяржкіраўнікоў. Кожны ж хоча сабе ўрваць кавалак, гэта зразумела, – кажа Валерый. – Карупцыйны складнік таксама прысутнічае. Мы, жыхары, павінны скласці свой альтэрнатыўны праект. Патрэбна нешта накшталт "полісіс аналісіс" – сістэмы, якая выдае аптымальнае рашэнне па горадабудаванні, якое таксама закранае экалагічны аспект".

Была агучаная і гісторыя з забудовай вакол Брэсцкай крэпасці, калі дзеля навабудоўляў тэрыторыі былі спецыяльна выведзеныя са спісу ахоўваемых. "Цяпер нават калі фатаграфуешся каля танкаў у крэпасці, з іншага боку ўваходу ў комплекс бачныя дахі гмахаў", – распавёў Валерый. – Была нават думка будаваць каля збудаванняў ачысткі, але адпаведны пах выратаваў сітуацыю".

Удзельнікі дыскусіі абмяняліся кантактамі, і яшчэ некаторы час пасля афіцыйнай часткі абмяркоўвалі планы магчымага супрацоўніцтва. Разглядалася таксама версія генплана за 2011 год, спампаваная ў бібліятэцы, у параўнанні з першым варыянтам генплана.

Кацярына Радзюк

Фота http://www.vb.by



Комментарии   

 
0 # НА: Минск, Брэст… Шчыльная забудова пачаласяКатя 2013-06-21 10:07
Яшчэ адно важнае пытанне – як арганізаваць пляцоўку для дыялогу грамадскасці і ўлады? "На гэтае пытанне адказ трэба шукаць у брашуры - да уж, что юрист Зеленой сети забыл прочитать брошюру? Или не он ее писал? Или так долго и сложно было ответить на вопрос?
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
 
0 # НА: Минск, Брэст… Шчыльная забудова пачаласяСвета 2013-06-21 10:15
Вуліца Кабышава - это видимо Карбышава
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение