04 Сентябрь 2012

Дазвол на высечку дрэваў выдадзены з парушэннем заканадаўства

Мінскі гарадскі суд не знайшоў прыкмет незаконннасці ў знішчэнні дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка. Ён падтрымаў рашэнне суда першай інстанцыі, які ў чэрвені гэтага года адмовіўся раглядаць справу, бо палічыў, што яна знаходзіцца не ў яго кампетэнцыі.

Юрыст грамадскага аб'яднання Экадом Сяргей Магонаў не згодны з такім вызначэннем судовай калегіі.

– Мы не можам спрачацца пра законнасць ці незаконнасць будаўніцтва гасцініцы, але мы можам спрачацца, што дазвол на высечку дрэваў выдадзены з парушэннем заканадаўства, таму што, калі выдаваўся дазвол, не была выканана працэдура грамадскага абмеркавання. І ў матэрыялах да выдачы дазволу павінен быць дакумент, які адлюстроўвае вынікі гэтага грамадскага абмеркавання. Гэта абмеркаванне праведзена не было, такога дакумента ў матэрыялах справы няма, таму мы лічым, што дазвол на высечку дрэў адміністрацыя Леніскага раёна Мінска выдала беспадстаўна.

Напачатку гэтага года ў сувязі з высечкай дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка прадстаўнікі грамадскасці падалі ў суд на гарадскія ўлады і кампанію-забудоўшчыка. Яны хацелі спыніць будаўніцтва гасцініцы "Пекін", бо, на іх думку, яно шкодна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Эколагі і мясцовыя жыхары патрабавалі прызнаць рашэнне гарадскіх уладаў па выдаленні дрэў незаконным і аднавіць парк. Аднак, суд Фрунзенскага раёна спыніў справу на той падставе, што спрэчка не знаходзіцца ў яго кампетэнцыі.

Аляксандр Ярашэвіч, Радыё Рацыя

Крынiца фота


Спасылкi па тэме:

Уничтожение парка 40-летия Октября продолжается

Справа парку 40-годдзя Кастрычніка «не падведамасная суду»



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение