16 Июль 2013

Адукацыйныя курс для моладзі па правах чалавека ў Украіне і Літве

000arights

Праграма скіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна бароняць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах. Веды па нормам міжнароднага права, скаргі ў ААН і іншы практычны вопыт. Дэдлайн: 26.07.

Праграма курсу

Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстаньні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах і іншых дзяржорганах.

У часе навучаньня ў удзельнікаў будзе магчымасьць атрымаць веды па асновах напісаньня скаргаў у камітэт ААН па правах чалавека.

Праграма разьлічаная на 5 месяцаў, складаецца з 4 сэсіяў, якія будуць праходзіць ва Ўкраіне і Літве ў жніўні-сьнежні 2013 году.

Першая сэсія адбудзецца 16-18 жніўня 2013 году ва Ўкраіне.

Пасьля кожнай сэсіі удзельнікі праграмы павінныя будуць выконваць пісьмовыя хатнія заданьні, а таксама праходзіць тэставаньне.

Умовы ўдзелу:
– Узрост 20-30 гадоў;
– Базавыя веды па ПЧ, напрыклад, навучаньне ў летніх школах па ПЧ ці іншых адукацыйных праграмах;
– Жаданьне займацца праваабарончай дзейнасьцю;
– Мець пастаянны доступ да Інтэрнэту;
– Рэкамэндацыі ад дзеючых беларускіх праваабаронцаў.

Ад удзельнікаў патрабуецца: абавязковая прысутнасьць на ўсіх сэсіях, абавязковае выкананьне ўсіх хатніх заданьняў.

Як узяць удзел?

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле "anketa", і даслаць на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

anketa

Дэдлайн: 26 ліпеня 2013 году.

Аўтар: Насця

Крыніца: прэс-рэліз



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение