25 Июль 2013

Weekend на Хутары Дудара з Беларускім Колам

000aaaa0174

Наваградская суполка-тусоўка "Беларускае Кола", запрашае правесці выхадныя на хутары мастака і дудара Алеся Лася (26-28.07.2013).

Хутар знаходзіцца ў прыгожым і маляўнічым месцы сярод хаёвых лясоў на самым  беразе ракі Яршоўка, паблізу старога Віленскага гасцінца, вядомага з XIV ст. Бываў у былых гаспадароў на хутары выбітны беларускі пісьменнік Якуб Колас і шмат іншых цікавых асобаў.

У праграму мерапрыемстваў на выхадныя дні ўваходзяць: музей беларускіх народных музычных інструментаў (гісторыя і дэманстрацыя),  майстар-клас беларускіх народных танцаў, дэгустацыя беларускіх страў.

Кошт асноўнай праграмы:

·        школьнікі і студэнты – 360.000

·        дарослыя – 560.000

За дадатковую плату на хутары можна замовіць: катанне на лодках-каяках,  катанне на конях, экскурсію па ваколіцах на самалёце і лазню.

Кошты дадатковых замоваў:

·        каякі (2 асобы) - 23$ за суткі,

·        коні – 60.000,

·        самалёт (2 асобы) – 20$ за 10 хвілін,

·        лазня (15 асобаў) – 50$ за 3 гадзіны

Умовы прыжывання на хутары:

·        ва ўласных палатках – 5$ за суткі (самым патрабавальным знойдзецца 1-2 месца ў хаце за тыя самыя грошы),

·        харчаванне - 3 разы на дзень (кошт уваходзіць у плату за асноўную праграму)

Выезд адбудзецца ў гэтую пятніцу (26.07) і працягнецца да нядзелі (28.07)

Даезд: неабходна самастойна дабрацца да прыпынку Шараі, што знаходзіцца на дарозе Мінск-Валожын (у 60 км ад Мінску), дзе а 19 гадзіне Вас падхопіць наваградская грамада і адвязе туды ж ў сярэдзіне дня ў нядзелю

Спяшайцеся, засталося не больш за 10 месцаў у аўтобусе!

Між іншым, гаспадар абяцаў 15% зніжку беларускамоўным групам!

Спасылка на старонку Хутара Дудара: http://www.aleslos.com/siadziba



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение