13 Март 2013

Вольга Юрэвіч. «Маёй бярозцы, што мяне гадавала, прысвячаецца...»

biaroza-2Мы працягваем публікаваць лепшыя эсэ конкурсу гісторый і фатаграфій вашых любімых дрэваў. Прадстаўляем вашай увазе верш-эсэ Вольгi Юрэвіч «Маёй бярозцы, што мяне гадавала, прысвячаецца...».

 

 

 

 

Маёй бярозцы, што мяне гадавала, прысвячаецца...

Найболей старанна, між усіх нашых вулічных дрэваў,

Бараніла мой сон пад вакном ад сцюдзёных завеяў.

Цёплай коўдрай спляталіся гукі твае незямной калыханкі,

У клапатлівым заценні вывучаліся літары першай чытанкі.

Нязменная ўдзельніца нашых забаў і хаванак –

З вяршыні да неба ўзмываў галасісты жаўранак!

Майскiі хрушчык цікаўна падглядаў у вакенца...

І разам з бярозкавым подыхам – білася сэрца!

Вецце настойліва стукала ў шыбу шторанкам:

«Час у школку ісці; паспяшайся, мой зайка!»

Апладысментамі клейкіх зялёных далоняк

Мае адзначаліся поспехі й дзённік пяцёрак.

Шчодра дзялілася ўбранннем сваіх завушніцаў,

Таямніцамі сэрца з табой шанцавала дзяліцца.

Гэткі размах феерычны і разам – пяшчотны нораў;

Мне было на каго пазіраць – і цягнуцца да зораў!

Бярозка, матулін твой шэпт, як і пах завушніцаў –

Па начам – яшчэ доўга мне будзе ўсё сніцца.

 

Крынiца фота



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение