23 Июль 2013

Усё магчыма, калі не баяцца зрабіць першы крок

000aaabmv
Даўно вядомая ісціна "калі чагосьці моцна захацець, то абавязкова ўсё атрымаецца", але пры гэтым ісціна не працуе ў тых, хто сядзіць і проста хоча. Любое дзеянне пачынаецца з чалавечага імпульсу, яго сілы волі і намаганняў.

На Школе Экалагічнага Актывіста greenbelarus.info сустрэлася з каардынатарам руху "Мусора. Больше. Нет" і праекту "Сделаем!" па Санкт – Пецярбургу Пятром Ракчэевым інжынерам-эколагам па адукацый. Па словах Пятра, у акцыях ён прымае ўдзел усяго паўтары гады, але за гэты час ён атрымаў нашмат болей, чым за ўсе гады вучобы і працы па спецыяльнасці.

З Пятром мы паразмаўлялі пра арганізацыю кампаній, пошук валанцёраў і рэцэпты паспяховасці грамадскіх ініцыятыў.

- Пётра, раскажы, калі ласка, пра рух "Мусора. Больше. Нет.", у чым сутнасць такой ініцыятывы?

- "Мусора. Больше. Нет." – грамадскі рух, які пачаўся з ініцыятывы аднаго чалавека ў 2004 года. Ён проста пачаў прыбіраць дзіцячую пляцоўку побач з домам і зразумеў, што нават сіламі аднаго чалавека гэта магчыма. Затым знайшлася падтрымка з боку людзей, якія арганізоўваюць падобныя акцыі. Вось так пачалася гісторыя руху.

З 2010 года рух распаўсюдзіўся па краіне, сталі адбывацца разнастайныя эка-туры, падарожжы, буйныя акцыі, пра якія пісалі і сродкі масавай інфармацыі, і вялося дастаткова жывое абмеркаванне ў Інтэрнэце. На сённяшні дзень да руху падключылася ўжо больш 100 гарадоў па ўсёй краіне. Прычым ён не зацыкліны толькі на акцыях, пастаянна праводзяцца семінары і экалагічныя мерапрыемствы.

Аснойная місія руху "Мусора. Больше. Нет." – укараненне канцэпцыі zero waste, што значыць, што ўсе тыя рэчывы, энергія, якія ўваходзяць у сістэму вытворчасці, каб на выхадзе яна была такой жа, дзеля гэтага трэба ці замкнутае кола вытворчасці ці ўсе адходы павінны выкарыстоўвацца паўторна ў якасці рэсурсаў. З гэтай мэтай і праводзяцца акцыі, адукацыйныя, забаўляльныя мерапрыемствы, таксама ўкараняюцца праекты па раздзельнаму збору смецця ў жылых дамах, фестывалі па змяньшенню экалагічнай нагрузкі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Накірункаў дзейнасці шмат, але ўсё ж асноўная задача, гэта мінімізаваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе і выхаваць адказныя адносіны да прыроды.

Petr5

– Што цябе падштурхнула далучыцца да руху?

– Першапачаткова я даведаўся пра праект "Сделаем!", упісаўся на ўдзел у каманду. Затым даведаўся пра рух "Мусора. Больше. Нет.". Мяне зацікавіла якім чынам арганізавана такая кампанія, бо мне падавалася, што існуе офіс, людзі, а пасля да мяне дайшло, што гэта проста аб'яднанне людзей, якія незалежна адзін ад аднаго, хто як можа, у свой вольны час займаюцца гэтай дзейнасцю. Канешне, гэта было адкрыццё. Таму зараз мяне трымаюць і натхняюць добрыя і крэатыўныя людзі, якія робяць штосьці добрае і карыснае для іншых. Зразумела, што яны ўжо зфарміраваліся як асобы, з фінансавымі магчымасцямі і рэсурсамі часу.

– Праект "Сделаем!" гэта не частка руху "Мусора. Больше. Нет."?

– "Сделаем!" – гэта праект са сваімі часовымі межамі, мэтамі і задачамі. Яго не варта адносіць да праектаў руху "Мусора. Больше. Нет.", бо ён прыйшоў з Эстоніі з руху Let's do it. У Расіі ж "Сделаем!" стала акцыяй, якая прайшла ў 2012 годзе. Другі этап будзе ў 2013 годзе. Проста ў некаторых рэгіёнах краіны арганізатарамі акцыі выступілі людзі з руху "Мусора. Больше. Нет.", у іншых рэгіёнах – арганізацыі "ЭКО", "Блогер против мусора", дзесьці гэта былі проста дабраахвотнікі, якія падхапілі ініцыятыву акцыі.

– Як рэагуюць людзі на правядзенне акцыі, як актыўна яны далучаюцца?

– Вельмі часта даводзіцца чуць, калі клічаш людзей прыняць удзел у акцыі, што ўсё гэта вельмі здорава, але прыбіраць смецце павіннен не я. Ёсць людзі, якія далучаюцца і ходзяць на акцыі. Падтрымліваюць уборку многія, але ўдзельнічаць гатовы не ўсе, таму мы стараемся максімальна пашырыць аўдыторыю праз разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, каб людзі маглі атрымаць штосьці карыснае і для сябе, нават проста добра правесці час. Такія нашы намаганні маюць станоўчы вынік, за апошнія гады значна павялічылася колькасць дабраахвотнікаў.

– Што датычыцца дзяржавы, ці ахвотна дзяржаўныя органы падключаюцца да акцый?

– Дзяржава таксама падтрымлівае акцыі, часцей праз інвентар, арганізацыю вываза смецця. Аднак, каб была падтрымка з боку дзяржорганаў неабходна праводзіць з імі пэўную работу, тлумачыць што і дзеля чаго, што нам трэба. Не заўсёды, канешне, атрымоўваецца атрымаць падтрымку на адпаведным узроўні.

Petr2

– А як правільна працаваць з партнёрамі і дзяржаўнымі органамі, каб знайсці ад іх падтрымку?

– З партнёрамі дастаткова проста знайсці агульную мову, дастатковы выдзяліць ім крыху ўвагі і высвятліць, чаго хацелася б ім, што яны хацелі б атрымаць ад гэтага праекту. Вельмі важна партнёрам абмаляваць маштабы акцыі, колькасць людзей, якая прыйдзе, дзе будуць размешчаны іх лагатыпы.

Па рабоце з дзяржаўнымі органамі няма адзінага інструмента. Часцей нам даводзілася працаваць з мясцовай адмністрацыяй, іх усе кантакты ёсць у Інтэрнэце, таму можна спакойна тэлефанаваць у прыёмную, пісаць лісты. Але мы хацелі ўвайсці праз адну кропку доступа ў дзяржаўны апарат і таму напісалі губернатару, ён перанакіраваў у гарадскія профільныя камітэты, якія займаюцца экалогіяй, а адтуль даручэнні разыйшліся па адміністрацыях, на нас сталі выходзіць самастойна, каб даведацца, чым жа нам трэба дапамагчы.

– Якім чынам Вы шукаеце валанцёраў для акцый?

– З самага пачатку ў акцыях удзельнічалі сябры і знаёмыя, людзі, якія нягледзячы ні на што цябе падтрымаюць і пры гэтым прывабяць сваіх сяброў і знаёмых. Зараз жа людзі знаходзяцца пра сацыяльныя сеткі, за апошнія гады мы добра паднялі гэты рэсурс. Людзі ведаюць, што ў нашай суполцы можна знайсці інфармацыю пра бліжэйшыя акцыі, што яны рэгулярна адбываюцца, дзе паглядзець расклад, куды прыйсці. Актыўна працуем са сродкамі масай інфармацыі, дасылаем інфармацыю на радыё, у газеты. Нас рэгулярна запрашаюць, робяць з намі рэпартажы, аднак тут я не магу сказаць, які ідзе водгук. Бо па сацыяльным сеткам бачна колькі людзей прагледзела паведамленне, колькі людзей далучылася да суполкі, плюс вялікую ролю адыгрывае магчымасць зваротнай сувязі.

Многія людзі, гледзячы на нашыя акцыі, звяртаюцца да нас з просьбамі прыбраць там та і там, але мы не служба клінінга, мы можам навучыць, паказаць як гэта арганізаваць і людзі могуць ужо зрабіць уборку самі. Мы можам расказаць куды пісаць і да каго звяртаца, можам падтрымаць ці схадзіць разам, крок за крокам мы гатовы ісці побач з людзьмі, прывучаючы іх да гэтай справы. Такім чынам у нас з'яўляецца ўсё больш і больш тых, хто ўжо можа праводзіць акцыі самастойна.

Petr3

– Хто ў большасці сваёй Вашы валанцёры?

– У большасці сваёй валанцёры, гэта моладзь ад 20 да 30 год, але бываюць выпадкі, калі прыходзяць сталыя людзі, гэта залежыць ад тэрыторыі, дзе праходзіць уборка. Ёсць некаторыя паркі, якія рэгулярна прыбіраюцца, напрыклад, у іх арганізоўваецца ініцыятыўная група і пры супрацоўніцтве з садова-паркавай гаспадаркай, пры падтрымцы мясцовых жыхароў, адміністрацыі раз у месяц ці часцей праводзяцца акцыі па уборцы смецця.

Асабліва мяне радуе, што ў апошні час актыўна падключаюцца мясцовыя аб'яднанні, так, напрыклад, крышнаіты захацелі правесці сваю акцыю і арганізавалі сваю ўборку, пры гэтым яны пракансультаваліся як і што рабіць, куды смецце збіраць, куды яго вывозіць. Тое ж можна сказаць пра веласіпедыстаў, іх цікавіць гэта тэма і яны гатовы падтрымаць правядзенне акцыі, самі арганізаваць нават.

– Ці існуюць нейкія інструменты, каб утрымаць валанцёраў да наступнага разу?

– Пасля ўдзелу людзям хочацца і прыемна паглядзець якую-небудзь забаўлялюную праграму, магчымы атрымаць нейкі падарунак, прыз. Усім трэба даваць зразумець, што яны патрэбны, даваць ім заданні, работу, каб яны адчувалі сябе часткай вялікай справы.

– Якім чынам выбіраюцца месцы для чарговай акцыі?

– Месцы выбіраюцца самімі людзьмі, па іх асабістых крытэрыях, гэта палітыка Санкт-Пецярбурга і вобласці, каб не ім казаць канкрэтнае месца, а яны самі вызначылі яго. Былі, канешне, месцы, пра якія мы ведалі, што там неабходна ўборка. Калі нам хтосьці казаў, што хоча арганізаваць акцыю, але не ведае дзе, мы тады рэкамендуем штосьці.

– З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца пры падрыхтоўцы і правядзенні акцыі?

– Перашкоды былі менавіта ў недахопе людзей, тых, хто гатовы прыйсці ў каманду, у праект і быць ад пачатку і да канца. Яшчэ адзін момант, гэта недахоп фінансавання і дзяржаўнай падтрымкі, але гэта не былі супер праблемы, бо як толькі мы надавалі гэтым пытанням увагу і час, усё вырашалася. Магчыма, праблема была ў тым, што не было асобнага чалавека, які займаўся партнёрамі і вёў гэты накірунак. Таму ў пэўнай ступені гэта пытанне было правальным, партнёраў мы знайшлі, але не ў той колькасці, у якой чакалі. Штосьці падобнае адбылося і з дзяржаўнымі органамі.

– Якую б параду ты мог даць людзям, якія хочуць пачаць свой праект?

– Будзьце ўпэўнены, што акцыя ў вас атрымаецца і рабіце, больш нічога не трэба. Упэўнена і наперад!

 

Хрысціна Чарняўская



Комментарии   

 
0 # LOAN OFFER GUARANTEEDGREG OWEN 2018-06-26 21:12
Атрыманне законнага крэдыту заўсёды была вялікай праблемай Для кліентаў, якія маюць фінансавыя праблемы і маюць патрэбу рашэннем. Пытанне крэдыту і залогу з'яўляюцца чымсьці, што кліенты заўсёды турбуюцца пра тое, калі шукае крэдыт ад законнага крэдытора. Але мы зрабілі, што розніца ў крэдытаванні прамысловасці. Мы можам арганізаваць для крэдыту ў дыяпазоне ад 5000 еўра. у 500,000.000 еўра па цане ад 3% гадавых Просьба неадкладна адказаць на гэтае паведамленне: Gregowenloanfirm1@gmail.com



Нашы паслугі ўключаюць у сябе наступнае:



1) Кансалідацыя запазычанасці

2) Другі іпатэчны

3) Бізнес-крэдыты

4) Персанальныя крэдыты

5) Міжнародныя крэдыты

6) Крэдыт для любых відаў

7) Сямейны крэдыт E.T.C



Няма сацыяльнага забеспячэння і няма крэдытнай праверкі, 100% гарантыі. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта дазволіць нам дакладна ведаць, што вы хочаце, і мы, несумненна, зробіць вашу мару. GREG АВЕН крэдытная FIRM1 кажа ТАК, калі вашы банкі кажуць НЕ. Нарэшце, мы фінансуем малы маштаб крэдыту фірмы, пасярэднікі, малыя фінансавыя інстытуты для нас неабмежаваны капітал. Больш падрабязную інфармацыю ісці аб набыцці крэдыту, звяжыцеся з намі, Калі ласка, неадкладна рэагаваць.



кантактная інфармацыя аб кампаніі

Адрас электроннай пошты: Gregowenloanfirm1@gmail.com
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 

Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение