09 Июнь 2012

Наваградак збіраецца далучыцца да Пакту Мэраў

Прадпрыемствы горада бяруць курс на мадэрнізацыю ў галіне энэргаэфектыўнасці. Наваградак можа стаць другім горадам Беларусі, які далучыцца да міжнароднай дамовы "Пакт мэраў".

Свет усё больш адчувае на сабе дэфіцыт прыродных рэсурсаў: колькасць насельніцтва расце,  патрэбы таксама,  эксперты ўсё грамчэй кажуць, што прыродных рэсурсаў нам хопіць яшчэ  на 20-30 год. Выглядае такая сітуцыя як міф, і нават не кожны  задумваецца, што падвышэнне коштаў вінікае з дэфіцыту прыродных рэсурсаў. На афіціыйным узроўні Беларусі таксама часцей загаварылі аб прыняцці ўдзелу ў міжнародных экалагічных праграмах.

Пакт мэраў – гэта рух мэраў усяго свету, якія разумеюць, што іх гарады не вытрымаюць  далейшага росту коштаў на энергію і неабходна пачынаць змены ў вобласці энергетыкі сёння.  Муніцыпалітэт, які ідзе на падпісанне пакту, тым самым пагаджаецца на мясцовым узроўні  скараціць выкіды парніковых газаў на 20%, зменшыць спажыванне энергіі на 20% і павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі да 20%.

Пакт Мэраў ужо аб'ядноўвае муніцыпалітэты некалькіх краін Еўразвязу, а зараз актыўна рухаецца  да краін Усходняй Еўропы, Азіі і Каўказа. Найбольшы інтарэс  да праграмы сярод краін Усходняй Еўропы заўважны на Украіне.

7 чэрвеня ў Наваградку адбылося першае паседжанне зацікаўленых старон, каб абмеркаваць патрэбы дадзенай мясцовасці і яе мажлівасці. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, сакратарыята Энергетычнай Хартыі, энергетычнай агенцыі А.L.E.S.A (правінцыя К'еці, Італія)  і аднаго з офісаў Пакта Мэраў.

Анатоль Маркевіч, страшыня Наваградскага райвыканкама : "Прыняўшы ўдзел у праграме "Пакт мэраў" мы спадзяемся на дадатковыя інвестыцыі ў эканоміку Навагрудчыны, якія дазволяць рэалізаваць самыя надзённыя  і актуальныя праекты па эканамічнаму выкарыстанню энергетычных рэсурсаў. І гэта важная тэма для падтрымання баланса навакольнага ассяродзя."

Асаблівасцю ўдзелу ў пагадненні з'яўляецца тое, што падпісвае яго пэўны горад, які выбірае накірунак свайго развіцця, а не вобласць.

Дарыё Келло, прадстаўнік секрэтарыяту Энергетычнай Хартыі: "Існуе свайго роду кола ў тых краінах,  дзе мясцовая адміністрацыйная ўлада прызначаецца цэнтральнай, а не абіраецца на мясцовым узроўні  грамадзянамі.  У той час як мясцовыя ўлады чакаюць агульнага  нацыянальнага плана дзеяння ў вобласці эфектыўнага выкарыстання энергетыкі , якія ім дзволяць дзейнічаць на мясцовым узроўні,  цэнтральная адміністрацыя чакае прапаноў па прыняцці эфектыўных мер ў вобласці энергетыкі з месцаў. Вынік прыняцця рашэння аказваецца ў гэтым коле з-за чаго фактычна няма прагрэсу."

Удзел у гэтай праграме дае магчымасць выкарыстоўваць вопыт Еўразвязу ў вобласці энергазберажэння.  Ініцыятыва накіравана на тое, каб дапамагчы мясцовым ворганам самакіравання паменшыць іх залежнасць ад  карысных выкапняў, павялічыць бяспеку ў забеспячэнні энергіяй.  Фінальнай мэтай заснавальнікі бачаць развіццё ўзнаўляльных крыніц энергіі на мясцовым узроўні.

Сакратарыят Энергетычнай Хартыі  цягам  апошняга года займаецца праблемай узмацнення эффектыўнасці ад рэалізуемых праграм ў вобласці ўзнаўляльнай энэргетыкі на мясцовым узроўні.  І першай спробай адказаць на гэтае пытанне стала стварэнне ў студззені 2012 года ў межах праграмы "Пакт мэраў", праекта "DACO".  Назву "DACO" можна перакласці  як "Так (рус.- "да") - пагадненню (англ.- "covenant") мэраў". Лідар праекта - правінцыя К'еці (Італія), у якой паўстала энергетычная агенцыя А.L.E.S.A.

Сёння Італія знаходзіцца ў крызісе, розныя структуры сутыкнуліся з праблемамі на нацыянальным і міжнародных узроўнях, вынікам якога стала скарчэнне расходнай часткі дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку на грамадскія праекты.  Але па словах Юджына Капорэлла, консула па пытаннях энергетыкі правінцыі К'еці, нават у крызіснай сітуацыі можна знайсці магчымасці, каб палепшыць ўмовы  жыцця людзей, а на тэму энергаэфектыўнасці трэба размаўляць пры любых абставінах.

Мэтавымі сектарамі дадзенага праекта з'яўляюцца  муніцыпальныя будынкі, жыллёвыя аб'екты, транспарт, не абвязвовымі сектарамі  - вытворчасць, ачыстка сцёкавых вод  і цвёрдыя адходы. Ці змяняць нешта ў гэтых сферах удзельнікі пакта вырашаюць самастойна. Выдзелены таксама сектар, які  краінамі  Еўразвяза не разглядецца ў гэтым праекце:  авіацыя, сельская гаспадарка (у тым ліку ўгнаенні), землекарыстанне.

Як адзначыў  Дарыё Келло  гэтыя сферы ў выключных выпадках могуць быць адаптваныя.

Дарыё Келло:  "Не рэкамендавана – не значыць забаронена. Праект ідзе на Ўсход і змяняецца пад уплывам мясцовых умоў.  Нерэкамендаваныя сферы для Еўразвязу ў дадзеным выпадку з'яўляюцца найбольш моцным бокам для Наваградскага р-ну і нерэкамендаванасць тут з'яўляецца антаганізмам. "

На 2012 год асноўныя  падрыхтоўчыя мерпрыемствы завершаныя. Далей (цягам да 2020г) працоўную групу чакае адаптацыя сродкаў  і метадалагічных прыладаў, збор дадзенных і складанне працоўнага плана, напрыканцы плануецца рэалізацыя пілотнага праекта.

Гэта не пошняя сустрэча прадстаўнікоў праекта  ў Наваградку. Удзельнікі выказалі спадзеў, што наступным разам да іх далучацца патэнцыйныя донары. ПРААН ужо выказалі свай інтарэс у падтрымцы праекта "DACO". Акрамя іх, крыніцай фінанансавання могуць быць ТАСIS, Міжнародны банк  і іншыя.

У Наваградку абраны і ўзгоднены мясцовы эксперт праграмы – Уладзімір Кузьміч, які мае 20-ці гадовы вопыт працы ў вобласці ўзнаўляльнай  энергетыкі.  У  яго функцыі ўваходзіць шчыльнае узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі, каб узмацніць магчымасць падпісання "Пакта мэраў", збор працоўнай групы і распрацоўка плана дзеяння.

У 2011 годзе каля Наваградка быў усталяваны ветрагенератар.  Абследванне району паказала магчымасць  размяшчэнне ветрапарку з сямі-васьмі ветраэнергетычных установак.  Ідэі эфектыўнага выкарыстання энергіі ўжо пачалі сваю рэлізацыю і на прадпрыемствах мясцовага і рэспубліканскага  значэння: ідзе замена абсталявання,  цеплавая рэабілітацыя будынкаў і інш. Анатолій Макарчык падзяліўся з прысутнымі планам у адным з басейнаў  дашкольнай установы зрабіць падагрэў вады з выкарыстаннем сонечных батарэй.

Юлiя Каляда, Твой Стыль


Спасылкi па тэме:

Полоцк учавствует в европейской инициативе по энергосбережению и экологии



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение