30 Апрель 2013

“Парнёрства ў дзеянні”, ці куды рухацца беларускаму грамадству

62618 519365041453135 1775965803 n

У канцы мінулага тыдня, 26 і 27 красавіка, у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау прайшла 3-ая Рэспубліканская навукова – практычная канферэнцыя па ўстойлівым развіцці тэрыторый "Парнёрства ў дзеянні" ў межах Тыдня ўстойлівага развіцця.

935627 519367538119552 926322625 n

У гэтым годзе на канферэнцыі абмяркоўваліся больш дробныя пытанні, чым звычайна: партнёрства ў мэтах устойлівага развіцця, адукацыя ў мэтах устойлівага развіцця, канцэпцыі энеграэфектыўнасці і энергазберажэння, але найбольш важным і актуальным з'яўлялася ўсталяванне партнёрскіх сувязяў паміж грамадскасцю, уладай і бізнэсам, як асновы ўстойлівага развіцця. Акрамя таго, што канферэнцыя стала традыцыйнай платформай, дзе беларускія мясцовыя ініцыятывы могуць не толькі заявіць пра сябе, прадэманстраваць свае напрацоўкі і дасягненні, але і падкрэсліць цікавы вопыт замежных "калег", наладзіць сувязі з экспертамі ў сферы ўстойлівага развіцця, знайсці канкрэтныя шляхі вырашэння мясцовых праблем і г.д.

Работа вялася па чатырох асноўных накірунках у невялікіх фокус групах, якім было прапанавана сумесна вызначыць праблематыку кожнага накірунку, знайсці абгрунтаванне і шляхі вырашэння па кожнай праблеме, затым метадам галасавання выбраць найбольш важныя, што ўвайшлі ў праект рэзалюцыі.

197740 519369051452734 1887994355 n

Яшчэ адной важнай падзеяй на канфэрэнцыі, стала далучэнне яе ўдзельнікаў да Міжнароднай акцыі "Запалі свечку памяці", прысвечанай да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

DSC 0063

Вынікам двухдзённай працы стала прыняцце праекту рэзалюцыі, які грунтуецца на міжнародных прынцыпах устойлівага развіцця, меркаваннях экспетаў і інтарэсах беларускага грамадства, якія зацікаўлена ў дальнейшым развіцці канцэпцый устойлівага развіцця, што закладзены ў Нацыянальнай стратэгіі, захаванні рэсурснай базы для будучых пакаленняў. Таксама станоўчым вынікам канферэнцыі стала наладжванне сувязяў і распрацоўка новых праектаў у вобласці ўстойлівага развіцця ў рэгіёнах.

262392 519366681452971 768236071 n

Хрысціна Чарняўская, фота аўтара



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение