14 Июнь 2012

Беларусь патанае ў брудзе

Паўсюль на свеце экалагічнае мысленне насельніцтва (а разам з тым і ўрадаў, што натуральна для дэмакратычных краінаў) шукае шляхі барацьбы з засмечваннем навакольнага асяроддзя. Укараняюцца чыстыя тэхналогіі, будуюцца заводы дзеля перапрацоўвання смецця рознага паходжання.

Больш за тое, гэтыя заводы ўлучаюць у ланцугі энергазберагальных тэхналогіяў.

Нічога з гэтага не робіцца ў Беларусі. Велізарныя сметнікі атачаюць буйныя гарады. Дапамога, якую прапаноўваюць іншыя краіны (напрыклад, Нямеччына), не дае жаданага эфекту. Розныя дзяржаўныя праграмы (кшталту Чыстая вада) даўно сталі крыніцаю для раскрадання сродках без нейкага заўважнага выніку на карысць справы. Становіцца зразумела, што гэта не тэхналагічная праблема, а цалкам сацыяльна - палітычная.

Белсат ТВ



Добавить комментарий


Код безопасности
Обновить изображение